пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:21

Праграмы / Бліц-аналіз

“Канфлікт з Польшчай выгадны прарасейскім сілам у беларускім кіраўніцтве”

Чаму афіцыйны Менск ідзе на абвастрэньне напружаньня вакол Саюзу палякаў? Ці ня хоча ўлада выкарыстаць гэты канфлікт як падставу для згортваньне працэсу лібэралізацыі? Якім сілам у беларускім кіраўніцтве і чаму выгадны канфлікт Беларусі і Польшчы? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

Уладзімер Мацкевіч
x
Уладзімер Мацкевіч
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Цыганкоў: Канфлікт вакол Саюзу палякаў узьнік нібыта ні з пушчы ні з поля, ніадкуль. Аднак калі ўзгадаць першы канфлікт, у 2005 годзе, то ён таксама ўзьнік за год да прэзыдэнцкіх выбараў. Дзеля якіх мэтаў улада выкарыстоўвае гэты канфлікт? Можа, ён патрэбны як падстава для згортваньня лібэралізацыі?

Мацкевіч: Магчыма. Такое тлумачэньне мае права на існаваньне. Але яно падаецца мне ня вельмі рацыянальным. Больш за тое, абвастрэньне стасункаў з Польшчай на сёньня зусім не ў інтарэсах рэжыму. Калі разглядаць рэжым як нейкі цэлы, маналітны, які паводзіць сябе рацыянальна, то абгрунтаваньня канфлікту з Польшчай не знайсьці.

Але ж калі дапусьціць, што ў рэжыме ёсьць супрацьстаяньне розных плыняў і сілаў,
Калі пасьля канфлікту адбудуцца пэўныя кадравыя перастаноўкі (ня выкліканыя ніякімі іншымі прычынамі), то гэта будзе сьведчыць, што Лукашэнка мае намер працягнуць нармалізацыю адносінаў з Эўропай.
то тлумачэньне зьяўляецца. Сёньня Беларусь і Польшча маюць агульныя інтарэсы і разам вырашаюць агульныя праблемы з Расеяй — па мясе, малацэ, энэргетычныя і гэтак далей. І таму сёньня гэтае абвастрэньне выгаднае толькі нейкім расейскім сілам альбо нейкай прарасейскай фракцыі ўнутры самога рэжыму. Толькі такім чынам можна знайсьці тлумачэньне гэтаму нерацыянальнаму палітычнаму казусу.

Цыганкоў: Але як далёка могуць ісьці ўлады ў гэтым канфлікце з Польшчай і ўжо нават, магчыма, з усёй Эўропай? Ці Аляксандар Лукашэнка здольны ўбачыць усе магчымыя нэгатыўныя наступствы і спыніць гэты канфлікт?

Мацкевіч: Я думаю, што ў хуткім часе гэта стане зразумелым. Калі пасьля канфлікту адбудуцца пэўныя кадравыя перастаноўкі (ня выкліканыя ніякімі іншымі прычынамі), то гэта будзе сьведчыць, што Лукашэнка мае намер працягнуць нармалізацыю адносінаў з Эўропай. У гэтым, дарэчы, Польшча грае вельмі важную ролю — менавіта яна ёсьць лябістам пэўных прабеларускіх тэндэнцыяў у Эўразьвязе.

Калі ж нічога ў гэтым кірунку не адбудзецца, то гэта азначае, што Лукашэнка лічыць перабольшанымі тыя крокі ў бок нармалізацыі стасункаў з Эўропай, якія ўжо зробленыя Менскам.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Gleb Горад:: Orsha
16.02.2010 06:24
Нет во власти ни пророссийских, ни пропольских, ни проевропейских, ни пробелорусских сил.
Такое бывает в демократичесикх странах.
Где во власти люди уважающие себя и своё мнение.
В этой власти есть только люди служащие одному человеку.
Их господину Лукашенко.
Они делают только то что он прикажет им делать.
Так выгодно. Так прибыльно.
Мой коттедж, мой Мercedes, моя вассальская власть важнее каких-то там российских или европейских интересов.
Или интересов Беларуси.
Там нет людей с убеждениями.
Ни Сикорский, ни кто-нибудь ещё там, ни на что неспособны кроме стояния по стойке "Смирно" перед барином.
Ох, уж эти политологи.
И кто у нас их готовит?
Нельзя отдавать детей туда учиться.

Імя:: беларус
16.02.2010 16:22
“Канфлікт з Польшчай выгадны прарасейскім сілам у беларускім кіраўніцтве”
---

Ну то тады трэба прызнаць, што той прарасейскай сiлай у "беларускiм" кiраўнiцтве i ёсьць сам непасрэдна Лукашэнка. Цi спадар Мацкевiч будзе сьцвярджаць, што Лукашэнка не мае дачыненьня да таго што адбываецца, не ведае, не бачыў, не "прiвлекался".яго "падставiлi" "падвялi" ворагi..ха ха ха тры раза.

Цыганкоў: Канфлікт вакол Саюзу палякаў узьнік нібыта ні з пушчы ні з поля, ніадкуль.
---
Нiадкуль ён, сп. Цыганкоў не узьнiк. Яшчэ летась пад час так званых вучэньняў лукашэнкi з медвепуцiнымi адпрацоўвалi падаўленьне "акцый пратэсту польскай нацменшасьцi ў Белоруссii"