пятніца, 10 лютага 2012, Менск 05:18

Блогі / Алена Гапава

Merry X-mass, Еveryone

Увесну 1990 году мы зь сябрам прыехалі на два дні ў Вільню. Была субота, а на паўпустых вуліцах замест транспарту калёны веласіпедыстаў. Уздоўж стаялі людзі і віталі іх. Мы таксама сталі паглядзець.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Жанчына побач адказала на нашае пытаньне, што гэта моладзь ладзіць акцыю. У той час у літоўскім грамадзтве ішла дыскусія, ці здолее рэспубліка, што хоча стаць незалежнай, абысьціся без нафты і іншых каштоўных рэчаў, што пастаўлялася з Расеі. Ды увогуле з бэнзінам тады было ня вельмі ня толькі ў Літве. Веласіпедная акцыя павінна была прадэманстраваць цьвёрдасьць нацыянальнага характару і гатоўнасць літоўскага народу абысьціся нават бяз нафты. “Бэнзіну ня маем, ну вось на веласіпедах...,” сказала жанчына са стрыманай усьмешкай.

Мы ветліва падзякавалі і заківалі галовамі. У той час большасьць савецкай інтэлігенцыі лічыла абавязковым спачуваць прыбалтам у іх барацьбе за незалежнасць. Усе навокал верылі, што так хочуць літоўскі, латышскі і эстонскі народы, і мы імкнуліся паказаць, што паважаем гэты выбар. Нам вельмі не хацелася быць прынятымі за “акупантаў.”

Потым я доўга не прыяжджала ў Вільню, але некалькі гадоў таму пачала бываць тут рэгулярна, бо чытаю некалькі курсаў ў ЭГУ, і аднойчы разгаварылася з майстаркай у цырульні. Яна была вельмі нэгатыўна настроена да літоўскага ураду і увогуле да таго, што робіцца навокал. Але ж, сказала я асцярожна, прыкладваючы намаганьні ніякім чынам не абразіць “нацыянальнае пачуцьцё” маёй суразмоўніцы, вы зараз незалежныя... і вы да гэтага імкнуліся... хацелі незалежнасьці... вядома, бывае цяжка... але гэта выбар...

- Хто гэта хацеў?

- Ну, ўсе, здаецца. Літоўскі народ...

- Не ведаю я, хто хацеў. Я дык не. І вакол мяне ніхто. Я нічога такога не хацела. У мяне заўсёды былі сябры у Расеі. Я да іх езьдзіла.

Я прамаўчала, бо гэта супярэчыла маім уяўленьням пра тое, як увесь народ у агульным парыве... Да таго ж гэта была першая такая размова.

Потым я ўжо рэгулярна сустракала людзей працоўных прафэсій, што казалі прыблізна тое ж самае. Шафёр таксі, што калісьці працаваў на заводзе, якога цяпер няма, па дарозе ў аэрапорт пасьпеў расказаць, што тады “ведаеце... там быў калектыў...і неяк па-іншаму мы сябе адчувалі, і сяброўства было, і разам сьвяты азначалі, і упэўненыя былі, што пэнсія будзе.” Іншы, нейкі Рышард, што калісьці прыехаў да Вільні “з раёну,” а потым вазіў хлеб у крамы, ўсё успамінаў, як інтэрнат каштаваў тры рублі, а ў кожнаў сталоўцы, куды ён прывозіў хлеб, добрыя жанчыны казалі яму “хадзі, Рышард, паеш.” А аднойчы чалавек сталага ўзросту з моцным літоўскім акцэнтам, даведаўшыся, што я з Беларусі, сказаў: “Вось. Хоць адна краіна не дала сябе разграбіць. Захавала прамысловасьць. А мы – што мы. Нічога зараз няма. Адны банкі, ды ня нашы. Швэдзкія ды нямецкія.”

Гэтыя мае размовы, вядома, не маюць “статыстычнай вагі”: па іх нельга судзіць, як ставіцца да “новага жыцьця” літоўскае грамадзтва Але яны ёсьць так званым “культурным пасьведчаньнем”: яно паказвае, што ёсьць у грамадзтве і такія меркаваньні, і што яны ў асноўным належаць тым, хто, ужываючы выраз В.Акудовіча, жыве з мазаля.

Калі б ў той веснавы дзень 1990-га года нехта сказаў мне, што праз 20 гадоў нямала працоўных людзей будзе добра казаць пра “тую ўладу”, я б ніколі ў тое не паверыла.

Кожны раз у апошні дзень ў Вільні я раблю невялікі шопінг, бо дома трэба плаціць па “рахунку адсутнасьці.” Муж і дачка чакаюць мяне з раскрытымі дзюбамі і глядзяць, што я ў іх пакладу, і па іх тварах бачна, што яны тыдзень ня елі і не пілі, а толькі сумна глядзелі на дарогу, а ўчора нават зрабілі намаганьні выцерці пыл...

І ў кожнай краме, ў якую я заходзіла ў той панядзелак, гучалі калядныя шлягеры. Merry X-mas everyone, лілося адусюль толькі на ангельскай мове.

Merry X-mas, give me your heart, merry X-mass…
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Димыч
28.12.2009 14:36
Очень интересно. Спасибо автору.

Merry Christmas !!! :))
Адказаць

Імя:: а.г.
28.12.2009 18:17
И Вас с Новым Годом :)

Імя:: віленскі сыч Горад:: Вільня
28.12.2009 15:50
а вы сп-ня Гапава не шкадуеце, што зьбеглі
or зьехалі з РБ ? Ня трэба жаласьлівасьці
да нас літоўцаў. Нам свабода даражэй.
А саветызаваныя люмпэны ёсьць у кожнай
краіне. У РБ іх можна грэбсьці нератамі.
Некаторыя захавалі савецкую мэнтальнасьць
перабраўшыся ў ЗША.



Імя:: Simpson
28.12.2009 16:16
Я тоже кое-что помню из советской действительности. Я живу в небольшом городке. Помню каменные дороги – полностью дороги заасфальтировали только в 80-х. Готовили еду на кирогазе. Туалет на улице. В одной комнате - 4 человека. По черно-белому телевизору – 2 канала, причем смотреть там было нечего. Отсюда и очереди в кинотеатрах – метров 30 от ступенек на банального Кинг-Конга. Газеты – тупые статьи и некрологи. Книги – только разрешенные руководством (например, Ницше читать нельзя). Концерты и музыка – только правильных музыкантов. Помню праздник с огромной растяжкой – «Проводы русской зимы», который отличался от других растяжкой, временем проведения и наличием / отсутствием демонстрации. А в своей цели ни чем не отличался от, например, Нового года или 1-го Мая – залить рыло.
Адказаць

Імя:: а.г.
28.12.2009 19:50
Да, и казалось, что "свобода встретит нас у входа" и что впереди прекрасный новый мир.

Імя:: Jazep
28.12.2009 21:11
Заўсёды зайздросьціў людзям, што валодаюць літоўскаю моваю, На жаль быў у Літве толькі пару разоў праездам – не прышлося неяк зь мясцовым людам пакантактаваць .... ; = )))

Імя:: Michal Zaleski Горад:: Mensk
28.12.2009 21:33
Некалі і птушак болей было, а ўчора ў Міхалове апошняга пеўня тралейбусам задавіла...
Адказаць

Імя:: а.г.
29.12.2009 17:33
Паток сьвядомасьці? :)

Імя:: Булачка
29.12.2009 11:25
А я заўсёды ўспамінаю, як у тыя ж дзевяностыя нашы газеты задаваліся пытаннем - вось мёрзнуць літоўскія дзеці зараз у халодных кватэрах - ці вартая незалежнасць такой ахвяры?
Няўжо для таго, каб быць прыстойнымі людзьмі і мець нармальную сацыяльную абарону абавязкова трэба быць савецкім?
Адказаць

Імя:: а.г.
29.12.2009 17:20
Тады здавалася, што існуе адзін выбар: паміж савецкім і "антысавецкім".
І зараз мы ня ведаем, як сумяшчаць свабоду і сацыяльную дзяржаву, ці гэта ўвогуле магчыма.

Імя:: Дэрвіш
29.12.2009 18:57
Я таксама часьцяком чую ў Літве скруху па савецкіх часах і здравіцы ў гонар мудрага эканаміста Лукашэнкі, але далей у размовах--тыя самыя людзі станоўка супраць вяртаньня ў савецкія часы або увядзеньня кіраваньня лукашэнскага тыпу.

Імя:: budzimir Горад:: Фаніпаль
29.12.2009 23:25
Ці правільна я зразумеў сутнасьць апошняй фразы, вынесенай у загаловак: літоўцы змагаліся за нац.-культурную незалежнасьць, але, ад воўка ўцякаючы, натрапілі на мядзьведзя? Замест старых лёзунгаў - атрымалі новыя?
Адказаць

Імя:: а.г.
30.12.2009 21:03
Так, замест адных слоганаў з'явіліся іншыя. І апрача гэтага стала бачна, што ад незалежнасці не ўме атрымалі тое, што абяцалі айцы нацыі.

Імя:: Alies'
30.12.2009 00:57
Zhamojty haceli. Vil'nja - ne zhamojcki horad.

Імя:: venaja Горад:: pietari
30.12.2009 15:40
я думаю автор почувствовала общую тенденцию набирающую силу в Прибалтике. А именно, конец правления "философов, музыкантов, политологов")) То есть сборища дилетантов, которые считают, что можно прожить без еды, взявшись за руки и с песнями...
Часто курсирую по маршруту Хельсинки-Таллинн. Могу сравнивать подходы. Так вот даже сдержанные эстонцы не скрывают разочарования. Нет в СССР они не хотят, но оказывается Россия не развалилась, Изборск не отдает и не отдаст, никакие репарации выплачивать не будет. Европа деньги выделяет очень скупо. Ездить мыть посуду в Швецию и грузить коробки в Финляндию, чтобы что-то существенное заработать - это не то о чем они мечтали... это точно
И теперь они с открытым ртом смотрят на Финляндию, которая включила Россию в свой бизнес план и скоро удвоит свой ВВП благодаря этому))