пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:35

Праграмы / Бліц-аналіз

Вылучэньне Баршчэўскага — спроба рэваншу ўнутры БНФ?

На агульным сходзе менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ абвешчана рашэньне стварыць ініцыятыўную групу па вылучэньні былога старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага кандыдатам на будучыя прэзыдэнцкія выбары. Як можна ацаніць вылучэньне Лявона Баршчэўскага фактычна насуперак рашэньню апошняга зьезду БНФ? Ці можна сьцьвярджаць, што Баршчэўскі здольны зьяднаць вакол сябе людзей, прайсьці шлях збору і стаць рэальным кандыдатам? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае рэдактар часопісу “Архэ” Валер Булгакаў.

Валер Булгакаў
x
Валер Булгакаў

Мультымэдыя

Аўдыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Цыганкоў: На верасьнёўскім зьезьдзе Партыі БНФ, на якім Лявон Баршчэўскі прайграў Аляксею Янукевічу выбары старшыні партыі, было вырашана, што канчаткова фармат удзелу БНФ у будучых прэзыдэнцкіх выбарах і магчымы партыйны кандыдат ад БНФ будуць вызначаныя на пазачарговым зьезьдзе вясною 2010 году. Фактычна можна казаць, што Лявон Баршчэўскі сваім рашэньнем вылучыцца парушае партыйную дысцыпліну...

Булгакаў: Канечне, нейкі канфрантацыйны сэнс ці падтэкст у гэтым вылучэньні прысутнічае. Пры дапамозе гэтага вылучэньня групоўка Вячоркі, Івашкевіча, Баршчэўскага дае зразумець, што яна мае досыць істотныя палітычныя амбіцыі і што расклад, які ўтварыўся пасьля 12-га зьезду БНФ, іх не задавальняе. Таму гэта праява таго, што лініі падзелу у БНФ існуюць і нарастаюць і што групоўка, пра якую я казаў, не зьбіраецца мірыцца з існуючым статус-кво.

Цыганкоў: Ці здольны Баршчэўскі перамагчы на ўзроўні АДС — будзе гэта праймэрыз ці якая іншая сыстэма? Ці можа ён стаць агульным кандыдатам ад усіх дэмакратычных сілаў?

Булгакаў: Мяркую, што сэнс гэтага вылучэньня ня ўпісваецца ў сыстэму праймэрыз. Яго сэнс трэба прачытваць і бачыць выключна з палітычных і кадравых раскладаў у БНФ. Перад зьездам гэтае вылучэньне мела стратэгічны сэнс, накіраваны на ўтрыманьне ініцыятывы і працяг дамінацыі гэтай групоўкі. Цяпер пры дапамозе вылучэньня Баршчэўскага гэтая групоўка ў партыі БНФ спрабуе набыць новае дыханьне, перахапіць ініцыятыву, пераламіць нявыгадны для іх ход падзеяў.

Цыганкоў: Калі разьвіць вашу думку — вы лічыце, што Лявон Баршчэўскі не зьбіраецца станавіцца рэальным кандыдатам у прэзыдэнты?

Булгакаў: Бачыце, я не казаў гэтага. Я проста казаў, што ён хутчэй перасьледуе ўнутрыпартыйныя мэты, чым заклапочаны пытаньнем падтрымкі ўласнай кандыдатуры з боку ўсіх суб’ектаў АДС. Уласна кажучы, апазыцыйная палітыка ў гэтым і палягае — канцэнтравацца на найбольш істотных кампаніях і спрабаваць мабілізоўваць пад іх як мага больш палітычных прыхільнікаў і рэсурсаў. Але сам факт вылучэньня Баршчэўскага сьведчыць найперш пра тое, што з абраньнем Аляксея Янукевіча старшынём партыі ўнутрыпартыйная канкурэнцыя ня зьнікла — больш за тое, яна выходзіць на новы ўзровень амбіцыяў, зьвязаных зь лідэрствам у агульнанацыянальным маштабе.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Вiтольд Горад:: Менск
15.09.2009 23:05
Вылучэнне Баршчэускага - асабiстая iнiцыятыва сябрау БНФ з Кастрычнiцкага раена Менску (рада iмя Тадэуша Касцюшкi). Яны маюць вельмi шчыльныя стасункi з Баршчэускiм. У суполцы БНФ з Кастрычнiцкага раену пануе культ асобы Баршчэускага. Iншадумцы пераследуюцца i выцiскаюцца з партыi. Суполка заявiла, што не прызнае вынiкау з'езду, забаранiла сябрам БНФ з Кастрычнiцкага раену удзельнiчаць у партыйнай працы. Такiм чынам, суполка БНФ з Кастрычнiцкага раену адкрыта выступае супраць вынiкау з'езду, груба парушае статут БНФ, забараняе чальцам партыi удзельнiчаць у партыйным жыццi. Яшчэ раз - гэта прыватная iнiцыятыва сябрау БНФ Кастрычнiцкага раену Менска, а не рашэнне Менскай гарадской рады БНФ. Адчуйце рознiцу!

Імя:: Димыч
16.09.2009 10:07
2 Витольду

Не заблуждайтесь. За суполкай, за спиной, стоит Борщевский, Вечерко, Ивашкевич и прочие старые "проигрыватели". Они взяли курс на очередной раскол БНФ. Это очевидно. И еще для меня очевидно, что в этом случае, чтобы и этот БНФ не постигла участь КХП БНФ, Борщевского с товарищами надо исключать из БНФ. Официально! За раскольническую, сектантскую деятельность. И Ходыко исключать первым! Пусть получит бумерангом за свои дела, когда ранее под любыми предлогами исключал инакомыслящих из БНФ. А в данном случае мы имеем дело не с инакомыслящими. С раскольниками. Посему их смело можно исключать из БНФ. Вот пусть в отставке и создают под себя, любимых, хоть БНФ-3, хоть БНФ-4,5,6.

Імя:: Anatol Starkou Горад:: Brooklyn, NY, USA
16.09.2009 15:06
Димыч 16.09.2009 10:07: "Посему их смело можно исключать из БНФ. Вот пусть в отставке и создают БНФ-3,4,5,6..."

Димыч, ну і куды іх "выключаных" потым дзець? Сюды ў Штаты? Дык тут сваіх "паразітаў" выше крыши! Амаль 12 год ловім-ловім ніяк не павыведзем.

Нетушки, няхай кучкуюцца ў Першы БНФ і на наступны дзень пасля ўзнаўлення ізноў заявяць, што, маўляў, перш наперш зменім правапіс, а потым (у 6 гадзін вечара пасля лукашызму) возьмем уладу.

У папа Гапона была сабака. Ён яе любіў. Яна з'ела две літары тарашкевіцы - ён яе забіў.

Імя:: Димыч
16.09.2009 16:50
Уважаемый Анатолий Старков,
Ни Вечерко, ни Борщевский, ни Беляцкий, ни Ходыко, ни Ивашкевич не спрашивали себя ранее куда "деть" исключенных ими из БНФ Сивчика, изгнанного фактически Баранова (экс-предс. Минской обл. организации БНФ), ни Северинца с "МФ", ни Михалевича, ни прочих. Во имя сохранения себя у власти они шли тогда на заведомо недемократические шаги. Идут и теперь. Во имя возвращения себя к руководству БНФ они фактически инициируют раскол этого БНФ недемократическим путем. Заметьте, еще только вопрос о выдвижении своего кандидата от БНФ должен решаться на следующем съезде, согласно решению на этом только что прошедшем съезде, а они, не дожидаясь этого, уже фактически начали свою предвыборную кампанию. Зачем, почему? Спешат, хотят реванша, политического реванша, даже ценой раскола БНФ. Вот тебе и демократы!:)) Я давно утверждаю: они демократами никогда по сути и не были. Этих господ интересуют лишь они сами у руля партии и связанный с этим вопрос перераспределения финансовых ресурсов. На этом точка. Вопрос прихода к власти всерьез не ставится, только для дурашливой публики. Таким образом, они не политики, а БНФ под их руководством была не партия. Это был бизнес-проект, не более.


Імя:: Дімыч3 Горад:: Менск
17.09.2009 08:47
Димыч дорогой, о тех ресурсах, о которых ты пишешь, хоть бы ты раз написал... Знаю, как живет Борщевский: у нго никогда ничего не было, кроме большой бибдиотки, которую он 40 лет собирает. И я ему ни в чем не завидую, кроме как его голове, конечно.

Імя:: Партыец Горад:: Менск
17.09.2009 15:45
Спадар Димыч, проста ўражвае Вашая "абазнанасць" у справах БНФ, якія могуць ведаць ці партыйцы, ці спецыяльна засланыя людзі, і ніхто больш.