Слухаць

Цяпер у эфіры

Інфармацыйны блёк: навіны Беларусі і сьвету

Наступная праграма

СТО АДРАСОЎ

ЗНАЙДЗІ НА МАПЕ!

АНКЕТА СВАБОДЫ

Арына Вячорка
  ДЗЕНЬ БЛОГЕРА


Блогі / Ян Максімюк

Бэнэдыкт XVI за "рынкавы сацыялізм"?

09.07.2009 19:39
Ян Максімюк

Ватыкан апублікаваў энцыкліку папы Бэнэдыкта XVI "Caritas in Veritate" (Міласэрнасьць у праўдзе). Энцыкліка, прысьвечаная сацыяльна-эканамічным пытаньням, дае даволі нечаканыя адказы на выклікі, якія ставіць перад сьветам глябальны эканамічны крызіс.

Гэта трэцяя энцыкліка цяперашняга папы. Дзьве папярэднія, "Deus Caritas Est" (Бог ёсьць любоў) i "Spe Salvi" (Уратаваныя надзеяй), былі апублікаваныя ў 2005 і 2007 гг. адпаведна.

У энцыкліцы "Caritas in Veritate" папа Бэнэдыкт XVI ставіць тэзіс, што галоўнай прычынай эканамічных нягодаў чалавецтва зьяўляецца пагоня за эканамічнай выгадай без уліку справядлівасьці.

"Сусьветнае багацьце ўзрастае ў абсалютным вымярэньні, але няроўнасьць таксама павялічваецца", — піша папа. — "Годнасьць асобы і вымогі справядлівасьці патрабуюць, асабліва сёньня, каб эканамічныя выбары не выклікалі празьмернага і маральна непрымальнага росту няроўнасьці ў матэрыяльнай забясьпечанасьці, каб надалей нашай найважнейшай мэтай было забесьпячэньне сталай працы для ўсіх".

Папа нагадвае ў энцыкліцы, што паводле сацыяльнай дактрыны Царквы, справядлівасьць павінна быць прысутнай "на кожным этапе эканамічнай дзейнасьці". На думку папы, кожнае эканамічнае рашэньне мае маральныя наступствы і павінна прымацца з улікам гэтых маральных наступстваў.

Як, паводле Бэнэдыкта XVI, гарантаваць справядлівую і маральную эканоміку?

Па-першае, справядлівая і маральная эканамічная сыстэма мусіць ахоўваць правы работнікаў і мець мэханізмы "пераразьмеркаваньня багацьця", каб забясьпечыць годнае жыцьцё найбольш бедным.

Па-другое, каб прывесьці ў рух мэханізмы "пераразьмеркаваньня багацьця", нельга пакідаць эканоміку самой сабе, трэба кіраваць ёю.

Папа лічыць, што існуе "неадкладная патрэба ў сапраўдным сусьветным цэнтры палітычнай улады"
"Перакананьне, што эканоміка павінна быць аўтаномнай, што яе трэба ахоўваць ад "уплываў" маральнага характару, давяла людзей да злоўжываньняў эканамічным працэсам у абсалютна разбуральны спосаб", — піша папа. — "У доўгатэрміновай пэрспэктыве, гэтыя перакананьні давялі да ўзьнікненьня эканамічных, грамадзкіх і палітычных сыстэмаў, якія топчуць асабістую і грамадзкую свабоду, і таму яны ня ў змозе забясьпечыць справядлівасьць, якую абяцаюць".

Ці Бэнэдыкт XVI не захацеў пайсьці сьлядамі К. Маркса, каб раскрытыкаваць сёньняшнюю сыстэму лібэральнага капіталізму і сказаць, так бы мовіць, што паратунак ад яго — у кіраваным сацыялізьме, маральным і справядлівым?

Ажно так адназначных сьцьвярджэньняў у энцыкліцы мы ня знойдзем.

Аднак папа лічыць, што існуе "неадкладная патрэба ў сапраўдным сусьветным цэнтры палітычнай улады", які даў бы бяднейшым народам і дзяржавам "эфэктыўны голас у супольным прыманьні рашэньняў". Якіх рашэньняў? А такіх, напрыклад, якія могуць "кіраваць глябальнай эканомікай; ажывіць эканомікі, якія пацярпелі ад крызісу; гарантаваць поўнае і своечасовае разбраеньне, харчовую бясьпеку і мір; гарантаваць ахову асяродзьдзя і рэгуляваць міграцыю".

Ці магчыма стварыць такі сусьветны цэнтар улады, якога ўсе слухаліся б так, як біскупы і сьвятары Рыма-каталіцкай царквы слухаюцца папы з Ватыкану?

Які ўплыў тое, пра што піша папа ў энцыкліцы, можа мець на вырашэньне сацыяльна-эканамічных праблемаў чалавецтва?

Ці сапраўды прыслухаюцца да яго палітыкі і тыя, хто прымае канкрэтныя рашэньні?

Ці не прапануе папа кроку назад — асабліва што тычыцца кіраваньня эканамічнымі працэсамі — у эвалюцыі грамадзтваў?

Што пра гэтыя пытаньні думаеце вы?
Гэтая дыскусія закрытая.
     
Камэнтары
Імя:: In My Opinion
09.07.2009 20:19
"Ці магчыма стварыць такі сусьветны цэнтар улады...?" -Ja dumaju, u absia¿naj pryszlasci nie.
"Які ўплыў...?" - Papa maje peuny uplyu u sviecie.
"Ці сапраўды прыслухаюцца да яго палітыкі..." - Palityki sluchajuc tolki vybarcau. Pytannie ci prysluchajucca da Papy vybarcy.
"Ці не прапануе папа кроку назад...?" Napeuna nie, bo suczasnaja ekanamicznaja teoryja prapanuje padobnyja kroki.

Імя:: Ks. Aliaksandr Горад:: Shchuchyn
09.07.2009 20:27
Pawazhany Pan Jan Maksimiuk! Wy drenna peraklali na biel. mowu tytul encykliki. Prawilna budzie "Liubou u praudzie" a nie milasernasc. Milasernasc pa-lacinsku - geta Misericordia.

Імя:: Jazep
09.07.2009 20:39
Мы часта называем аднымі і тымі ж словамі зусім розныя рэчы. Ну, зь “рынкавым сацыялізмам” мы дабра знаёмыя, праходзілі і часткова маем.... Дзякуй. Мяркую, тут ёсьць праблемы зь перакладам на іньшыя мовы, дарэчы, як і заўсёды гэта было і ёсьць.
Усё роўна, якім “ізмам” называецца дзяржаўны лад у той ці іньшай краіне - важна, якая сацыяльная палітыка пануе ў ёй. Дарэчы, ў Савецкім Саюзе рабочыя атрымлівалі ня болей за 15% ад вырабленых коштаў, у той час як “алчныя эксплуататары” на Захадзе плацілі ня меней за 20 – 25%. Такія вось кошты рабочае сілы.
Проста неабходна паступова ўвесьці, празь сістэму міждзяржаўных дамоўленасьцяў, пэўны мінімальны стандарт жыцьця, які быў бы даступны ўсім жадаючым насельнікам нашае плянэты. Кожная краіна абавянаная будзе такі стандарт забяспечыць.
Што да “Сусьвеьнага цэнтра ўлады”.... Прабачце, мы можам атрымаць такі глябальны пантаталітарызм, наступіць на такія граблі... Гэта можа стацца апошняю памылкаю Чалавецтва!

Імя:: Andrey
09.07.2009 21:48
Па першае - параіў бы сп. Максімюку яшчэ раз і вельмі ўважліва прачытаць гэтую энцыкліку.

Па другое - сённяшні ліберальны капиталізм з'яўляецца таксама адной з форм таталітарызму. Таму што на першым месцы не сапраўднае права, якое абавязвае ўсіх, але паасобныя правы, якія прынятыя згодна з інтарэсамі канкрэтных асобаў ці людзей.

Па трэцяе - прыслухаюцца толькі тыя, хто яшчэ мае цвярозы і аб'ектыўны погляд на тое, што здараецца апошнім часам і да чаго можа гэта прывесці.

Па чацвёртае - папа прапануе не сусьветны цэнтр улады па прынцыпу «як біскупы і сьвятары Рыма-каталіцкай царквы слухаюцца папы з Ватыкану» але элементарную скаардынаванасць, салідарнасць і справядлівасць мiжнароднай супольнасцi ў адносінах да найбяднейшых.

Па пятае - варта заўважыць, што яшчэ ў 1864 годзе папа Пій IX aсудзiў сацыялізм у энцыкліцы "Quanta cura".

Па шостае - неабавязкова, што калі хтосці крытыкуе капіталізм, мае на ўвазе сацыялізм (лагічная памылка).

Па сёмае - сацыялісты выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць далей лозунгі маральнасці і справядлівасці, толькі да чаго гэта прыводзіла на працягу гісторыі.

Па восьмае - трэба памятаць, што менавіта сацыялізм прывёў да ўзнікнення ліберальнага капіталізму.

Імя:: ABC
09.07.2009 22:55
Язэпе, ці вы ня бачыце супярэчнасьці ў сваіх словах?

Імя:: Гюнтэр Грас
09.07.2009 23:19
"ад каталіцызму да камунізму ўсяго паўкрокі"

Імя:: Ян Максімюк
10.07.2009 10:38
2 Ks. Aliaksandr

Наўрад ці маеце рацыю. У кантэксьце гэтай энцыклікі "caritas" лепш перакладаць як "міласэрнасьць", а не "любоў". Так, дарэчы, зроблена у аўтарызаваным Ватыканам ангельскім перакладзе энцыклікі, якім я карыстаўся — "Charity in Truth", а не "Love in Truth". Лацінская вэрсія энцыклікі, пакуль што, недаступная ў Інтэрнэце.

Калі, як вы прапануеце, перакласьці "caritas" як "любоў", дык зусім безьзьмястоўным акажацца, прыкладам, такое месца энцыклікі, дзе папа піша: "Charity is love received and given" — "Міласэрасьць — гэта любоў якую прымаюць і даюць". Або яшчэ такое месца: "As the objects of God's love, men and women become subjects of charity, they are called to make themselves instruments of grace, so as to pour forth God's charity and to weave networks of charity".

Інакш кажучы, у беларускай мове нельга знайсьці добрага адпаведніка тэрміну caritas/charity, каб ён значыў адначасова і "любоў", і "міласэрнасьць". А вось тэрмін misericordia, які вы згадалі, гэта таксама "міласэрнасьць", але ў сэнсе "літасьць/шкадаваньне", а не ў сэнсе "любоў" да бліжняга.

Імя:: Піліп
10.07.2009 13:36
Энцыкліку можна верыфікаваць з дапамогай Бібліі і зрабіць выснову наконт яе слушнасьці.
"Багаты і бедны сустракаюцца адзін з адным:першага і другога стварыў Спадар"(Пр.22:2)Паводле Папы-атрымліваецца,што Бог-несправядлівы і немаральны(!),таму што стварыў такую розніцу, якая датаго ж яшчэ і павялічваецца,але гэта ужо праблема Папы які вызначае справядлівасьць паводле сваіх уласных меркаваньняу,НЕЗАЛЕЖНА ад таго як гэта адкрывае Бог праз Біблію.
Рэцэптура якую прапануе Папа-ня новая,прынамсі беларусы жывуць(добра ці блага)падобным чынам так зараз.Але такая сістэма- ёсьць прыкрытае(Богам,агульначалавечай справядлівасьцю іг.д.)рабаўніцтва здольных,таленавітых і актыўных людзей,яна выхоўвае не ЛЕПШЫХ,а прыстасавнцаў,адвучвае людзей старанна працавць("Шэсьць дзён працуй і рабі усе дзеі твае..."-Вых.20:9),каб з гэтага забяспечваць уласны дабрабыт і дабрабыт сваіх блізкіх("Хто робіць дабро беднаму,той пазычае Спадару,і Ён адплаціць яму"(Пр.19:17)).Сьвет зьменіцца(палепшае) не ад стварэньня нейкіх структураў і цэнтраў,а калі зьменяцца сэрцы людзей.

Імя:: 2 ks. Aliaksandr
10.07.2009 14:15
Vy, szanouny ksiadz, zajmajciesia svaimi spravami, a pieraklady zastaucie pierakladczykam. Wk..rwia mnie, ze duchowni wszedzie sie pchaja ze swoimi poradami.

Імя:: Andrey
10.07.2009 15:48
Pytanne da Pilipa.

Ci wy chytali getuju encykliku? Kali chytali - to nakolki uwazhliwa kab davac takija paviarhounyja paraunanni z Biblijaj.

Імя:: Andrey
10.07.2009 15:58
«В ужасе мы наблюдаем, что капитализм, с тех пор как его брат социализм объявлен мёртвым, страдает манией величия…»
Mozha pawazhany Gunter Grass shtosci pamyliu: zamiest kapitalizma ustawiu katalicyzm!

Імя:: Jazep
11.07.2009 04:33
2 – “АВС” Так, ня бачу супярэчнасьці, бо “палітычны” орган кіраваньня ёсьць установаю падпарадкаваньня, навязваньня волі большасьці – меньшыні. Гэта як мінімум крок да “ўсепланетнае” дзяржавы. Наступствы можна знайсьці хоцьбы у Яфрэмаўскім “Часе Быка”. Іньшая справа, калі гэтыя адносіны будуць будавацца на прынцыпах каардынацыі высілкаў і ўзаемавыгодным супрацоўніцтве.
Галоўная закавыеа ў гэтае справе – як даць рады транснацыянальным карпарацыям кшталту Газпрома, што могуйь нават купляць малыя краіны. Зь іньшага боку, менавіта яны будуць “куклаволвмі” у Глябальнае дзяржаве.
Так што я ўпэўнены, гэта трэба рабіць, але на груньце “глябальнага анархізму” у адносінах паміж дзяржавамі.
Дврэчы, ніяк не магу ўцяміць, адкуль гэтыя “майстры глябальнага сьцёбу” – антыглябалісты бяруць немалыя грошы на свае глябальныя “перфомэнсы” і хто так добра каардынуе іх “спантаныя” дзеяньні?
Калі бачу беснаваты натоўп зь добра выпісанымі лёзунгамі і г.д., хочацца запытацца: - хлопчыкі, а дзе ж вы грошыкі бярэце? Няўжо крававы “таварыш Чэ” вам такую вялікую спадчыну пакіныў?

Імя:: Піліп
13.07.2009 08:25
Андрэю:
Гэта быў мой водгук на канкрэтны артыкул.А наконт павярхоўнасьці сваіх параўнаньняў зь Бібліяй,што ж,зь цікаўнасьцю паслухаў бы Вашыя-больш грунтоўныя.

Імя:: а. Аляксандр Горад:: Шчучын
13.07.2009 15:35
Паважаны Спадар Ян! Хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што ўсе папскія дакументы перакладаюцца на дзяржаўныя мовы з лаціны а не з ангельскай!Caritas у перакладзе з лаціны азначае дзейную (чынную) любоў бліжняга спалучаную з Божай любоўю.(гэта адна з трох тэалагічных цнотаў: ВЕРА,НАДЗЕЯ,ЛЮБОЎ). Не можа быць Любові без праўды і праўды без любові! Бог-гэта Любоў/Deus Caritas est. А каб спасцігнуць Любоў(Бога),чалавек павінен жыць у праўдзе: Caritas in Veritate!!!

Імя:: а. Аляксандр Горад:: Шчучын
13.07.2009 15:41
Прапаную зазнаёміцца з каментарыем Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча да энцыклікі папы Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate». Вось спасылка:http://catholic.by/p2/index.php?option=com_content&task=view&id=7945&Itemid=54&rrr
     
Апублікуй у LiveJournal:

Прадукты і паслугі:

ПадкастRSSMobile