пятніца, 10 лютага 2012, Менск 06:38

Блогі / Сяргей Абламейка

Чаго ня ведаюць пра 3 ліпеня 1944 году маладыя беларусы?

Вызваленьне Менску 3 ліпеня 1944 году дагэтуль застаецца падзеяй, якая гісторыкамі асьветлена і маштабна, і падрабязна, зь безьліччу дэталяў, але – аднабакова. Націск робіцца менавіта на вызваленьні і вяртаньні ў горад савецкай улады, і амаль зусім ігнаруецца тое, што прынесла з сабой вызваленьне Менску як гораду, яго вызваліцелям і менчукам.

x
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Дык чаго ня ведаюць пра вызваленьне Менску сёньняшнія пакаленьні беларусаў? Пра што не прынята гаварыць у сувязі з вызваленьнем?

Гэтая тэма вартая кнігі і, можа, не адной. Тут і шматгадовыя спрэчкі і барацьба за памяць пра падпольле, якую органы НКВД-КГБ і удзельнікі падпольля вялі за яго герояў і здраднікаў, ігнараваньне габрэйскага гета і падзьвігу Машы Брускінай, і многія іншыя. Калі ж казаць коратка, дык ня ведаюць сёньня новыя пакаленьні беларусаў пра вялікія разбурэньні, якія прынесла Менску вызваленьне гораду ў ліпені 1944-га і пра трагічны асабісты лёс тысяч менчукоў, зьвязаны з вызваленьнем.

Пачну з разбурэньняў. Савецкая прапаганда здолела так трывала ўкараніць думку, што за ўсе разбурэньні падчас вайны адказныя немцы, што сёньня любыя адваротныя цьверджаньні ўспрымаюцца ў штыкі. Тым часам у 1941 годзе, падчас адступленьня, беларускія гарады палілі і так званыя зьнішчальныя батальёны. Былі цалкам спаленыя Полацак, Ворша, Гомель. Пажар у Менску ў чэрвені 1941 году быў выкліканы ня толькі нямецкімі бомбамі, але і савецкімі агентамі, які падпальвалі важныя дзяржаўныя будынкі разам з архівамі, якія не пасьпелі вывезьці. Падчас акупацыі менчукі былі ўражаныя падкрэсьлена цынічнымі савецкімі бамбаваньнямі гораду на савецкія сьвяты. Першае такое адбылося на 8 сакавіка 1942 году, а адным з самых моцных было бамбаваньне на 1 мая 1943 году. Але самыя моцныя бамбардзіроўкі Менск і менчукі зазналі ў чэрвені 1944 году – у апошнія тыдні перад вызваленьнем.

Гэта тое, пра што ня любяць гаварыць афіцыйныя прапагандысты. Бамбаваньне 1 траўня 1943 году стала падставай для аповесьці “Каханы горад”, якую пад псэўданімам Юстапчык напісаў Антон Адамовіч. Ён быў карэнным менчуком і вельмі любіў і шкадаваў свой горад. Старыя менчукі так і не змаглі ніколі забыць жахаў тых савецкіх бамбаваньняў. Я, напрыклад, вырас пад аповеды бабулі пра налёты савецкай авіяцыі. І цяпер, калі праходжу па вуліцы Камсамольскай ці па вуліцы Бэрсана, заўсёды ўздрыгваю на тых месцах, дзе, паводле расказаў маіх блізкіх, на слупах і дрэвах віселі чалавечыя кішкі.

Са 100 тысяч менчукоў, якія заставаліся ў горадзе пасьля зьнішчэньня гета, у вызваленым Менску было ня болей за 30 тысяч – 20 тысяч падаліся ў эміграцыю, а 50 тысяч уцяклі ад бальшавікоў і іх бомбаў у навакольныя лясы.

Якраз летам 1944 году стары менскі цэнтар зазнаў найбольшыя разбурэньні, якія пазьней былі абвешчаныя вынікам нямецкай акупацыі.

Другая рэч – гэта трагічныя асабістыя лёсы тысяч менчукоў, зьвязаныя з вызваленьнем. Справа ў тым, што ў 1941 годзе немцы наступалі так імкліва, што заходняя і цэнтральная часткі Беларусі зусім не былі адмабілізаваны – усё прыдатнае да службы ў войску мужчынскае насельніцтва засталося. Тое самае і ў Менску. І вось калі Чырвоная Армія ішла на захад, яна забірала ўсіх падчыстую. А ў Менску гэты хапун быў падзелены на дзьве часткі – адных бралі ў войска, другіх арыштоўвалі НКВД і СМЕРШ за супрацоўніцтва з акупантамі. Паколькі ў часе акупацыі ў Менску працавала большасьць прадпрыемстваў – то практычна ўсе менчукі аказаліся, кажучы па-расейску, “пособниками” фашыстаў. У выніку былі зламаныя лёсы тысяч людзей. У турмы трапілі члены Саюзу Беларускай моладзі, акторы, мастакі, інжынэры, выкладчыкі школаў і ВНУ, лекары – усе, хто адыгрываў у часе акупацыі больш-менш значную ролю ў сваёй спэцыяльнасьці. Напрыклад, мой дзядзька, які ў 1941 годзе трапіў у акружэньне, вярнуўся ў Менск і працаваў у часе акупацыі інжынэрам на менскім радыё, атрымаў 10 гадоў лягераў і адбыў поўны тэрмін. Разам зь ім, дарэчы, працавала і жонка Петруся Глебкі.

Прычым, мову тут я вяду не пра проціпастаўленьне аднаго гістарычнага бачаньня іншаму і не пра балянс інфармацыі, а проста пра праўдзівую гісторыю Беларусі.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Marcin
03.07.2009 15:22
Дзякуй за цудоўны артыкул. Мне таксама даводзілася сутыкацца з гісторыямі пра савецкія злачынствы ў дачыненьні да Менску - і падчас, і пасьля вайны. Вельмі хацелася б, каб гэтая тэма больш гучала. Яна нашмат "бліжэй да цела" нашых абалваненых людзей, чым больш слаўная, але й больш далекая - і практычна, нажаль, пакуль зусім чужая - гісторыя.

Імя:: eisernWolf Горад:: Miensk
03.07.2009 17:07
Вызвольнікам <-- вызваліцелям
Вычын <-- подзьвіг
Пособник --> памагаты

А наогул артыкул цікавы, але-ж у нас дагэтуль баяцца прызнаваць свае памылкі. Ды й не зразумела, што тады горай - бел-чырвона-белы сцяг, ці савецкі...

Імя:: Уладзімір Горад:: АБ
03.07.2009 22:57
У якасьці сьведкі тых часоў: дакладна так і было як у артыкуле спадара С. Абламейкі!

Імя:: Вітаўт Горад:: Менск
06.07.2009 17:41
Чаго ня ведаюць беларусы? Найперш -што гэта такое Годнасьць і Гонар. А таму не будуць яны ведаць праўду і аб 2-й Сусветнай вайне. Але і Свабода ( Дракахруст) не павінна запрашаць пітекантропаў ад аналізу ,як ( рускамоўны) Сергей Нікалюк, які блытае нават час.

Імя:: Барыс
07.07.2009 10:25
Дзякуй.

Імя:: Аксана
07.07.2009 10:51
Что это за новый белорусский язык с вставками "ь" где не лень? Укажите автора учебника - просветите

Імя:: Елена Горад:: Минск
07.07.2009 14:35
Чтобы знало молодое поколение Беларуси правдивую историю своей Родины, надо писать об этом, как это сделал С.Абламейко. Уверена, что есть еще живые свидетели той поры или их потомки, которые знают "живую историю". Поделитесь!
Тем, кому интересно, услышат. И будут знать.

Імя:: Лясны Брат Горад:: Менск
07.07.2009 15:19
Аксана: гэта и ёсьць сапраўдная беларуская мова, у адрозьненьні ад той, якую "вашы" ператварылі невядома ва што.

Імя:: Georg
07.07.2009 17:25
Моя бабушка осталась с грудным ребенком в Минске. Дом семьи в Войсковом переулке был разрушен . Приютили родственники.
После прихода Красной армии ее долго таскали в НКВД, где одним из вопросов был : "Вы почему не сопротивлялись немцам. "
Мне она тогда горько сказала : " Да что я могла тогда делать с грудным ребенком, когда Минск сами оставили в первые дни войны. "
Вот такое радостное было "освобождение".

Імя:: Беларускі українець Горад:: Менск
07.07.2009 17:29
Слова "вызваленне" датычна падзення нацыстцкага рэжыму ў Беларусі можна выкарыстоўваць толькі разам са словамі "ад нацызму" ці "ад нямецкай акупацыі". Бо проста "вызваленне" мае на ўвазе надыход свабоды, а "вызваленне ад нямецкай акупацыі" мела наступствам "аднаўленне савецкай акупацыі". У падручніках па гісторыі таксама трэба главу пра выгнанне гітлераўцаў называць менавіта так - цалкам "вызваленне ад аднаго і аднаўленне другога", а не проста "вызваленне".

Савецкая акупацыя была. І гэта не папулісцкая і зусім не антырасейская заява (я не вінаваты, што сённяшняя Расея крыўдзіцца за крытыку сваіх даўнішніх злачынцаў). Дастаткова ўспомніць, што Беларускую Народную Рэспубліку гвалтоўна захапіла Чырвоная армія і абвясціла марыянеткавую прасавецкую БССР (аналаг пазнейшага нямецкага Рэйхскамісарыяту Беларутэнія).

Так што і БССР, і Рэйхскамісарыят Беларутэнія - абодва з'яўляюцца толькі формамі акупацыі БНР. 27 ліпеня 1990 года - гэта не Дзень Незалежнасці, а Дзень аднаўлення Незалежнасці. Сам Дзень Незалежнасці - 25 сакавіка 1918 года. Абодва святы мусяць адзначацца адначасова, парна, і менавіта пад такімі назвамі. Якраз так гэта зроблена ў Прыбалтыцы.

Імя:: Alex Горад:: Mogilev
09.07.2009 13:56
Бомбардировками советской авиации был разрушен и г. Могилев. Но одно дело история как наука, а другое дело - как идеология. В настоящее время история востребована как идеология, и поэтому не следует обвинять кого-то, что молодые белорусы не знают истории. Не знают, потому что не хотят ее знать.Такая же ситуация будет и при ином политическом режиме. Ведь г. Абламейко знает это фрагмент истории....никто ему на запрещает искать материалы и интепретировать их....Профессиональные историки тоже ищут....и за деньги интерпретируют. Идеология:-)

Імя:: A.
10.07.2009 10:21
У маёй весцы так савецкія салдаты царкву спалілі разам з немцамі (ўсе старыя людзі так казалі), а цяпер "па афіцыйнай версі" - спалілі немцы!?