пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:27

Праграмы / Падарожжы Свабоды

Што такое Бяроза Картуская - у Польшчы ведаюць усе

Бяроза-Картуская. Эфір 25 чэрвеня 2009.

Мультымэдыя

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
На галоўнай вуліцы гораду Бярозы, сярод аднастайнай і тыповай забудовы, руіна старой дарэвалюцыйнай казармы кідаецца ў вочы адразу. Ёсьць у гэтых сьценах нешта таямнічае і суворае.Пасьля ўжо заўважаеш бэтонны дот з байніцамі для кулямётаў. А побач з дотам — стэлу. Надпіс на якой паведамляе, што тут ад 1934-га па 1939-ты знаходзіўся канцлягер.

Пэрпэндыкулярна руіне захаваўся яшчэ адзін казарменны корпус, у якім дзейнічае мастацкая галерэя. Ёсьць тут заля, якая называецца “партызанская школа”: зацягнуты маскіровачнай сеткай пакой зь велізарным партрэтам Ёсіфа Сталіна.


Ёсьць заля пра аўганскую вайну. Адна з заляў прысьвечаная непасрэдна турме.


Вісіць турэмная роба вязьня, побач дубінкі турэмшчыкаў, на падлозе ляжыць бэтонны 50-кіляграмовы шасьціграньнік, плён працы колішніх вязьняў. На сьценах фатаздымкі тых, хто прайшоў праз гэтую турму. І, вядома, усё зроблена для таго, каб у наведніка склалася ўражаньне, што гэтая турма была зроблена выключна для сяброў КПЗБ.


Музэйшчыца: “Уся гэтая тэрыторыя была абнесеная высокім плотам з калючым дротам, і стаялі вышкі-байніцы. Захавалася толькі адна. Калі зьявілася гэтая турма, то нашым горадам сталі палохаць і ў Польшчы, і ва Ўкраіне. Чым займаліся? Муштравалі іх, прыніжалі іх. Яны рабілі такія пліты 50-кіляграмовыя, “косткі” называлі іх. Насілі ўзад і ўперад. Ці брукавалі тратуары, яшчэ ў 1961 годзе вуліца Леніна была выбрукаваная такімі плітамі. І гароды яны саджалі, і вырошчвалі штосьці. А калі не было аніякай работы, то іх прымушалі рабіць бессэнсоўную работу. Адны маглі капаць ямы, другія закопваць. Карацей, іх тут прыніжалі, прыціскалі. Нялюдзкія пакараньні прыдумлялі паліцыянты. Напрыклад, на гэтай лесьвіцы вязень павінен быў прысесьці, як качка, і ў такім стане па прыступках рухацца. Альбо ўніз, альбо ўверх. Палякі вельмі ня любяць гэтую тэму. Зьявіліся ў мінулую нядзелю тут і спыталі: “А ў вас тут ёсьць пра гэта?” — “Ёсьць”. І ніхто зь іх туды не пайшоў”.

Знайсьці жывых сьведкаў таго пэрыяду, калі турма дзейнічала, у сёньняшняй Бярозе амаль немагчыма. Большасьць тых, хто ў 30-я быў падлеткам, адышлі ў лепшы сьвет. Засталіся толькі дзеці 30-х гадоў. Напрыклад, Іван Панюціч, які жыве непадалёк ад турэмных муроў.


Іван: “Іх на работу пасылалі. Яны рабілі такія шасьціграньнікі-блёкі. Тут была выбрукаваная вуліца”.

Карэспандэнт: “А гэтыя блёкі, якімі брукавалі вуліцу...”

Іван: “Накрылі асфальтам”.

Карэспандэнт: “А вы самі як Польшчу ўспамінаеце?”

Іван: “У мяне бацька быў кавалём. Дык зарабляў грошы. У нас былі тры дойныя каровы. Авечак штук дзесяць, гусей пяцьдзясят. Хапала ўсяго”.

Пра камуністаў стары Іван згадвае без асаблівай цеплыні.

Іван: “Я памятаю. Але іх паліцыя моцна перасьледавала. Камуністы вырашылі на май павесіць флага. Паліцыя ведала, хто павесіць флаг. Пабралі, завезьлі ў пастарунак ды зьбілі добра. Зьбілі ў пастарунку, адпусьцілі. А ён кажа: “Палякі, усё роўна ваша ўлада ня пройдзе”. А, дык ты яшчэ жывы? Ды так далі яму. Але гэта нічога. А як прыйшоў саракавы год, прыйшла савецкая армія, і гэтых камуністаў усіх у турму пасадзілі. Вось як атрымалася ў жыцьці”.

Я заўжды пакідаю ў эфіры ўспаміны, дзе гучаць прозьвішчы рэпрэсаваных. А раптам нехта ўзгадае свайго дзеда ці бацьку? Цікава, што стары запомніў прозьвішчы менавіта тых, хто пацярпеў пасьля 39-га.

Іван: “Прыйшла савецкая ўлада. Ужо зьявіліся нашы камсамольцы са стрэльбамі. І пайшлі арыштавалі лесьнікоў. Карповіча арыштавалі, Куклеўскага, Сурмача. І павывозілі на Сыбір, за тое, што яны лесьнікамі былі. А яны ніякай палітыкай не займаліся. А іхнае майно пабралі. А яны па дзьве, па тры каровы трымалі, гаспадарка была добрая. Разабралі. Паелі дый усё”.

Яўген Якаўлевіч Дзенісюк — аднагодак Бярозаўскага лягеру. Гэта прыгожы, статны, сівы паляк.

Яўген: “Я памятаю, як некалі бацька мне распавядаў, што ён неяк праяжджаў, і паліцыянты вялі, выкладвалі косткамі. Дык забаранялі на іх глядзець нават. Паліцыянт падышоў: “Убок глядзі. Убок”. Такі рэжым быў для іх”.

Карэспандэнт: “А народ ім спачуваў?”

Яўген: “Так, нэўтральна”.

Менш за ўсё я чакаў сустрэць у Бярозе чалавека, для якога Бярозаўскі лягер — тэма жывая і балючая. На якую можна гаварыць эмацыйна, як пра справы сёньняшнія. У размову ўступае дачка спадара Яўгена, Валерыя. Па прафэсіі лекарка, па нацыянальнасьці полька. Пані неабыякавая да гісторыі свайго гораду.


Валерыя: “Калі я называю, адкуль я, у Польшчы мне ня трэба расказваць, дзе гэта. Калі скажаш: “Мінск”, то могуць думаць, што гэта Мінск Мазавецкі. А калі я кажу “Бяроза Картуская” — яна адна на ўсім сьвеце. Было гэта, нельга адмаўляць таго, што было. Іншая справа, што тут дзіўная інтэрпрэтацыя. Што гэта турма, дзе палякі трымалі беларусаў. Нацыянальнасьці тут ня маюць значэньня. Тут сядзелі ўсе. З усёй Польшчы. Нягледзячы на нацыянальнасьць. Той, хто намагаўся перашкодзіць Пілсудзкаму”.

Карэспандэнт: “А ў Польшчы якое стаўленьне да Бярозы? Гэта сымбаль чаго?”

Валерыя: “Сымбаль турмы. Горад ведаюць усе. На тыя часы гэта, верагодна, была неабходнасьць. Недарэмна ж кажуць, што, калі б быў жывы Пілсудзкі, дык у 39-м ня скончылася б так, як скончылася для Польшчы”.

Карэспандэнт: “Чаму Бяроза Картуская як факт гісторыі больш вядомая ў Польшчы, чым тут?”

Валерыя: “А хіба гэта тычыцца толькі Бярозы Картускай? А хіба гісторыя да 1939 году ўсёй Беларусі недзе... Чым менш чалавек ведае гісторыю, тады людзям прасьцей тлумачыць, з кім яны адзіны народ”.

А скончым мы нашу вандроўку ў Бярозу размовай зь бярозаўскім мастаком Анатолем Маразюком. Які таксама не адзін год цікавіўся гісторыяй лягеру. Але знайшоў больш загадак, чым адказаў. І адна з загадак — што было ў гэтых сьценах пасьля 1939 году.


Анатоль: “Людзі баяліся гаварыць на гэтую тэму. Бо інфармацыя, што быццам з 1939 па 1941 год у гэтым лягеры была бальшавіцкая турма, у той час, у савецкі час, ні адзін са старажылаў... Усе баяліся, усе гэтую тэму абыходзілі. Казалі: “Я ня памятаю, я ня ведаю, я там не хадзіў”.

Карэспандэнт: “А гэта сапраўды было так? Пасьля 1939 году сьцены напоўніліся новымі вязьнямі?”

Анатоль: “Старэйшае пакаленьне сьцьвярджае, што нешта было там такое. Людзі баяцца гаварыць, бо ня ўсе тэмы бясьпечныя. Для людзей. Што тычыцца жорсткасьці рэжыму. Турма ёсьць турма. Гэта не санаторый. Туды не адпачываць людзі езьдзяць. Мы ня ведаем масавага забойства, масавага зьнішчэньня людзей у гэтай турме. Пасьля турмы ў Кобрынскім шпіталі памерла ці то 12, ці то 13 чалавек. Але калі жорсткі рэжым, дык яны б паміралі ў турме, а не пасьля турмы. Бо паміраем мы ўсе, і паміраем увесь час. Таму нейкай надзвычайнай жорсткасьці я ў гэтай турме ня бачу”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Андрэй Мікалаеў-Пашкевіч
25.06.2009 21:40
«Пасьля турмы ў Кобрынскім шпіталі памерла ці то 12, ці то 13 чалавек. Але калі жорсткі рэжым, дык яны б паміралі ў турме, а не пасьля турмы. Бо паміраем мы ўсе, і паміраем увесь час»

Якщо 13 чалавек (умоўна) «адпусьцілі» канаць у месцкую лякарню, гэна не адмаўляе, што 1013 (умоўна) былі закатаваныя ў самой турме…

Імя:: Кныревич Сергей Горад:: Минск
25.06.2009 22:00
По разным оценкам через концлагерь в Березе прошло от 7 до 10 тысяч человек. Причем до 1 сентября 1939 года их было примерно 3000 человек. В брестском областном архиве хранятся дела этих заключенных. Всего в лагере умерло 13 (по другим данным – 15) человек. Есть поименный список этих людей. В основном они умерли в военном госпитале в Кобрине. По моим оценкам в лагере за все время его существования было не более 400-500 коммунистов. Остальные - деятели национальных организаций, уголовники, лица без гражданства и любые лица, которых формально не могли обвинить, но хотели «проучить».
После начала войны в лагерь начали свозить всех с точки зрения польских властей неблагонадежных «элементов». К этой категории были причислены: активисты всех национальных партий (украинских, белорусских, немецких и польских), лиц немецкой национальности и т.д. Точных данных о количестве и составе задержанных в период с 1 по 17 сентября нет. В разных источниках называются цифры от 5000 до 7000 человек, а именно: немцы – 1500-2000 (примерно 400-500 женщин, несколько десятков пленных летчиков и диверсантов), украинцы – 2000-3500 и остальные - 1500-2500 человек.
Красная Армия непосредственно лагерь не освобождала. После того как охрана и администрация лагеря вечером 17 сентября в панике покинула лагерь, заключенные сами и при помощи местных жителей освободились. Так как шли военные действия заключенные не стали покидать лагерь поздно вечером, и только утром 18 числа колоннами двинули на запад (украинцы, немцы и часть белорусов) и на восток (белорусы, коммунисты и т.д.). Кранная Армия вошла в Березу 19 сентября во второй половине дня. Есть сведения, что вечером 18 числа в лагерь прибыла колонна немецких автомашин (немцы уже были около Кобрина) и забрали больных и стариков.
Осенью 1939 года в Березе был пересылочный пункт для пленных польских военнослужащих, которых потом переправляли внутрь СССР.
С 1945 по 1947 год в «красных казармах» был фильтрационный лагерь для лиц, возвращавшихся из Европы. Через лагерь прошло 10 тысяч репатриантов. В это время в лагере умерло примерно 5 человек.
О лагере написано десятки книг на польском, немецком, белорусском, русском и других языках. О лагере был снят фильм украинским документалистом Луговым. Немцы в начале 1940 года также планировали снять фильм о лагере в Березе.
Вокруг лагеря родилось много мифов и спекуляций. Большинство из них не имеют под собой никакой фактической основы. История этого лагеря ждет своего настоящего исследователя.

Імя:: Алекс
25.06.2009 23:25
"Валерыя: Горад ведаюць усе". Магу засьведчыць - знаюць гэтую назву ў Польшчы сапраўды ўсе - гэта праўда. Усе ведаюць, што гэта "крэсы", якія "рускі" ім адабралі. Але амаль ніхто ня ведае, што там было у 30-я годы.

Імя:: Кныревич Сергей Горад:: Минск
26.06.2009 11:01
По-моему называть лагерь в Березе концентрационным некорректно. Официально лагерь назывался «изоляционный лагерь» (miejsce odosobnienia). Концентрационным его назвали коммунисты, чтобы поставить его в один ряд с немецкими лагерями. Но такое сравнение (и тем более с советскими лагерями) явно натянутое. В лагерь сажали на 3 месяца. Этот срок могли продлить, но могли и сократить. Было достаточно много случаев, когда в лагере находились и несколько дней. Например, лиц без гражданства (особенно после захвата Чехословакии Гитлером и бегства граждан ЧСР в Польшу) после подписания обязательств о выезде из Польши в течение месяца сразу же выпускали из лагеря. Так же освобождали из лагеря лиц, которые отказывались от участия к коммунистической деятельности (писали специальное заявление) и т.д. Известного польского журналиста Кат-Мацкевича привезли в лагерь на лимузине, и после того как в прессе появились сообщения об аресте, буквально через несколько дней выпустили.
О самом лагере много писалось в польских газетах. Не один раз в польском парламенте обсуждали Березу. Что-нибудь подобное могло быть в СССР или в фашистской Германии?
Береза стала своеобразным «университетом» для многих украинских деятелей. В лагере сидели: один из руководителей УПА Роман Шухевич, руководитель «Полесском Сечи» Боровец-Бульба (в его книге «Армия без государства» есть целая глава о Березе), Василий Бандера (брат Степана Бандеры), Дмитрий Донцов, Михаил Кобрин, Дмитро Грицай, Олекса Гасин и другие.
Среди заключенных был будущий командир партизанской бригады имени Ворошилова Герой Советского Союза Фёдор Григорьевич Марков.
Этот список можно продолжать.
В 60-е годы тему лагеря подняли в СССР. Было выпущено несколько книг, открыт памятник на территории лагеря в Березе, отрыта экспозиция в березовском музее. Но дальше дело не продвинулось, когда тему Березы начали подымать за рубежом украинцы и появилась информация о немецких заключенных. Интересно, что в брестском архиве, где хранится сохранившийся архив лагеря, советские историки почти не работали. Для советских политруков было невыгодно «копать вглубь». Они старались сохранить уже привычные пропагандистские «штампы».
Даже из того, что я здесь написал, достаточно понять, что «коммунистическая интерпретация», очень далека от правды.

Імя:: Валодзя
26.06.2009 14:02
Паляк з прозьвiшчам Дзенicюк гэта жээсьць..

Імя:: viktor Горад:: Мінск
27.06.2009 18:08
Палякі сволачы. Гэта сёння яны заляцаюцца. Разрабавалі і разбурылі Беларусь, трымалі нас за быдла. Ці такімі бы Бярозамі скончылася, каб не вайна. Асвенцым перамясціўся б у Пухавічы. Дарэчы, тут не забылі растраляных імі 16 партызан у Дукоры. Так што Картуз-Бярозу трэба паднімаць, як і Трасцянец.
Хай прыедуць і паглядзяць палякі, якія ны "мілыя". А побач у Бярозе, каб гучала пеня пра Едвабна...

Імя:: Алесь Астроўскі Горад:: Гародня
28.06.2009 08:00
Кіраўніцтву "Свабоды". Паколькі с-р Бартосік праявіў сябе такім добрым выкрывальнікам гістарычнай праўды, хай дасьледуе куды за апошнія дзесяцігоддзі зь 500 тысячаў беларусаў Беласточчына падзеліся больш за 450 тысяч? Што іх штурхае станавіцца "прыгожымі, статнымі палякамі"? І якое да гэтага факту стаўленьне ў Польшчы?

Імя:: Минчук
28.06.2009 17:00
Поляки называют Зап. Беларусь "усходними крэсами". Однако куда польская дефензива подевала летопись Турово-Пинской земли после ареста В. Ластовского и с какой целью? Чтобы потом ездить по ушам своими крэсами. Предлагаю Белосток и Сувалки называть "малая Беларусь".

Імя:: Миронов
29.06.2009 07:39
Я я думал,что довоенная Полша - это благостная картинка по типу Ва-Банка.

Імя:: Ярослав
29.06.2009 12:38
Во второй Речи Посполитой демократия была только для польского населения. Белорусский народ о ней мог лишь мечтать и батрачить не разгибая спину на польскую элиту.