пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:11

Праграмы / Госьць на Свабодзе

Статкевіч: П’янымі на кангрэсе былі правакатары

Госьць Свабоды – палітык Мікола Статкевіч, якога на кангрэсе Эўрапейскага выбару ў Менску вылучылі прэтэндэнтам у кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Беларусі.

Мікола Статкевіч
x
Мікола Статкевіч

Мультымэдыя

Аўдыё
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Знаткевіч: Якія, на вашу думку вашы перавагі перад іншымі патэнцыйнымі кандыдатамі ад апазыцыі?

Статкевіч: Гм... пытаньне, падаецца, такое... трохі ў лоб і некарэктнае... Цяжка казаць пра свае перавагі, але, думаю, мае перавагі добра вядомыя найперш уладзе, і гэта зьяўляецца, мабыць, маім недахопам. Я дастаткова даўно ў палітыцы: ва ўладзе ведаюць, што я не саступаю ціску, і я ўсё раблю да канца – недарэмна мяне ўжо двойчы пад прэзыдэнцкія выбары судзілі па ўзбуджаных крымінальных справах. І калі ў першым выпадку – у 2001 годзе – абышліся ўмоўным пакараньнем, то пад выбары 2006 году я ўжо апынуўся на 2 гады на хіміі. Думаю, што гэта галоўная якасьць, якая зараз патрэбная кандыдату ў прэзыдэнты і якой не стае, на жаль, вялікай колькасьці беларускіх палітыкаў.

Знаткевіч: А ці маеце вы моцную каманду? Бо ў беларускіх умовах сабраць 100 тысячаў подпісаў даволі складана...

Статкевіч: У мяне ёсьць моцная каманда, якая сябе ўжо паказала на мінулых парлямэнцкіх выбарах: эўрапейская кааліцыя вылучыла 63 кандыдаты, якія падалі дакумэнты – яны сабралі 107 тысячаў подпісаў. А АДС сабрала каля 150 тысячаў подпісаў: гэта ўвесь рэсурс беларускай апазыцыі – два з паловай кандыдаты, так яно рэальна і ёсьць.

Знаткевіч: Даволі шмат крытыкі выклікала прысутнасьць на кангрэсе Эўрапейскага выбару відавочна нецьвярозых людзей. Спадар Скрабец, чыю арганізацыю гэтыя людзі прадстаўлялі, назваў гэта правакацыяй – але ці ня сьведчыць гэта пра слабасьць арганізацыі: тое, што такіх людзей папросту ня вывелі з залі?

Статкевіч: Розныя арганізацыі бралі ўдзел у гэтым кангрэсе. Мы, улічваючы памеры залі, спадзяваліся, што дэлегацыя БНФ пасьля сходу цалкам застанецца ў гэтай залі – а для Эўрапейскай кааліцыі квота была 500 дэлегатаў. Квота Народнай Грамады была 250, і мы яе выбралі цалкам, гэтак жа, як і астатнія ўдзельнікі.

Але ёсьць розныя арганізацыі, палітыкі з розным досьведам... Сацыял-дэмакратычная партыя Свабода – гэта маладая арганізацыя, шмат неправераных людзей, і яны, безумоўна, паддаліся на правакацыю, уключыўшы ў свае сьпісы правакатараў. Я на свае вочы бачыў, калі выходзіў з палацу, што ля ўваходу стаіць купка людзей, якія п'юць з гарлавіны гарэлку – давяцца, як быццам ім загадалі прыняць гэта перад тым, як кудысьці ісьці. А потым яны сядаюць на першыя шэрагі і чапляюць чамусьці менавіта журналістаў – гэта відавочная правакацыя. Але калі ўявіць, што прыйшлі б магутныя хлопцы, узялі гэтых, скруцілі і павалаклі – гэта было б, па-мойму, яшчэ горш. Тады б узьняўся лямант аб недэмакратычнасьці кангрэсу. Я іх прымусіў замаўчаць і сядзець ціха, але прымусіць іх не імітаваць, што ў іх галовы не трымаюцца і падаюць на бок – гэта ўжо было не ў маіх сілах...

Знаткевіч: Гэта была імітацыя, на вашу думку?...

Статкевіч: Безумоўная імітацыя. Гэта была гульня: спачатку абразілі журналістаў, а потым пачалі ім пазіраваць. Гэта была правакацыя, але я зьдзіўляюся, што хаця на кангрэс сабралася больш як 600 дэлегатаў – годныя, мужныя людзі – усе зацыкліліся на гэтых п'яных правакатарах. Я думаю, трэба больш зважаць на вынікі кангрэсу, а кангрэс паказаў, што сапраўды ёсьць каманда...

СЛУХАЦЬ УСЮ ГУТАРКУ:
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Валентин
23.06.2009 18:17
Статкевич сам еще тот гусь.

Імя:: алекс
23.06.2009 19:00
Хопіць ілгаць сп. Статкевіч.

Імя:: Андрей
23.06.2009 20:52
Выдвинувшись в кандидаты на смену ППРБ,Статкевич показал себя как смелый мужик, таких людей уважать надо. А пьяных уродов всегда хватало - в любой двор зайди.

Імя:: Правы
23.06.2009 22:33
У сп. Статкевіча пасьля "хіміі" крыху памяняліся прынцыпы. Гадоў 5-6 таму ён бы наогул адмовіўся даваць камэнтары.

Імя:: Ігар Горад:: Брэст
23.06.2009 23:08
600 дэлегатаў на кангрэсе. Каля 200 падтрымалі Міколу. Дзе астатнія? Фікцыя!

Імя:: Здань
24.06.2009 10:56
Андрей

Закусваць трэба.

Імя:: alex
24.06.2009 11:52
Імя:: Андрей 23.06.2009 20:52 Выдвинувшись в кандидаты на смену ППРБ,Статкевич показал себя как смелый мужик, таких людей уважать надо. А пьяных уродов всегда хватало - в любой двор зайди.
___________

Ага, гэтыя п'яныя і выбіралі Статкевіча. Посьпехаў вам з гэткай апазыцыяй.

Імя:: Гусь
24.06.2009 13:32
Паццверджаю словы сп. Статкевіча. Насамрэч у залі было паўнюсенька. Што гэтыя п'яныя(?)людзі найбольш зацікавілі публіку, якая ўселякім чынам будавала перашкоды кангрэсу, спадзяючыся на малую колькасьць, не дзівіць. Навучыліся падстаўляць блізкіх, як і іх правадыр на літару "М"..., малайцы! Толькі не дасць гэта плёну Беларусі...

Імя:: Гусь
24.06.2009 13:35
Мужнасьці і прыстойнасці Ст аткевічу у вас, Ігар з Брэсту, ды Алекс-не займаць. П'яных было двое...а мо гэты вы?

Імя:: Зміцер
26.06.2009 15:28
На мой погляд, няма нічога правакацыйнага, калі нецвярозых папрасілі бы выйсці. Разумныя зразумеюць. А калі яны не пажадалі, можна было выклікаць міліцыю ці ахову палаца.

Ці на Ваш погляд лепш, каб п'яныя боўталіся на першых месцах і паказвалі журналістам "фак".

Што Вы аб гэтым думаеце?

Імя:: Зміцер
26.06.2009 20:02
Шчыра, я не ведаю, ці яны на самой справе правакатары, ці іх запрасілі дзеля масоўкі.

Але тое, што іх не дазволілі вывесці з кангрэса з'яўляецца правакацыяй арганізатараў.