пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:04

Праграмы / Беларуская Атлянтыда

Жыцьцё і сьмерць мітаў: Камунізм

Удзельнічае філёзаф Тацяна Процька, эфір 12 лютага 2009 году

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
Вячаслаў Ракіцкі
Камунізм — агульная назва канцэпцыяў пра ідэальную грамадзкую арганізацыю, а таксама гіпатэтычны грамадзкі і эканамічны лад, заснаваны на поўнай роўнасьці і грамадзкай уласнасьці на сродкі вытворчасьці. Камунізмам таксама называюць тып грамадзтва, першы ўзор якога быў створаны ў СССР і ў якім сфармаваліся цяперашнія людзі сярэдняга і старэйшага пакаленьня на адной шостай частцы Зямлі, улучна зь Беларусьсю.

Камунізм — адно з самых папулярных словаў ХХ стагодзьдзя і адзін з самых прывабных, спакусьлівых і адначасна страшных мітаў.


* * *


Вячаслаў Ракіцкі
Вячаслаў Ракіцкі: Міт пра камунізм спакусьлівы, прывабны. Але ж ужо чалавецтва, а беларусы ў першых шэрагах, на сваім досьведзе спазналі вынікі камунізму. Сам жа народ склаў прымаўку пра сымбаль камунізму: “серп і молат — сьмерць і голад”. Ленінскі камунізм быў рэалізаваны, і яго пернікаў людзі наеліся…

Тацяна Процька: Ленін ня быў першастваральнікам міту пра камунізм, ён быў дастаткова прагматычным чалавекам і выкарыстаў ужо створаны міт у сваіх палітычных мэтах.

Ракіцкі: Палітыкі імкнуліся міталягізаваць камуністычную ідэю. Саўдзельнікамі міталягізацыі станавіліся і людзі звычайныя, цэлымі масамі. Чаму камунізм так лёгка паддаецца міталягізацыі?

Процька: Камунізм — міт бедных колаў грамадзтва. Чым больш заможнае грамадзтва, тым міт пра камунізм меней папулярны.

Ракіцкі: Люмпэн кідкі на спакусы. У чым спакуса камунізму?

Тацяна Процька
Процька: Спакусаў шмат. Першая: камунізм — гэта ўяўленьні людзей пра райскае (ці найлепшае) жыцьцё ня ў боскім Эдэме, а на ўсёй Зямлі. Другая — рай, пабудаваны людзьмі на зямлі і бяз Бога, якога ня трэба слухацца, баяцца, любіць. Болей за тое, чалавек сам станавіўся гаспадаром прыроды, богам гэтага сьвету. Трэцяя — пры камунізьме ўсе людзі роўныя: няма падзелу на багатых і бедных, разумных і дурных, прыгожых і непрыгожых, моцных і слабых, здаровых і хворых. Чацьвёртая — кожны можа кіраваць усімі, калі ёсьць жаданьне. Пятая — кожны атрымоўвае за сваю працу тое, што захоча, што душа пажадае. Шостая — няма прыватнай уласнасьці, ёсьць толькі ўсеагульная, а гэта значыць, “усё маё”.

Ракіцкі: Давайце спынім пералік, бо можна да бясконцасьці паўтараць ледзь ня ўсе чалавечыя спакусы, якія прысабечыў камунізм. Але ж нейкая адна спакуса мусіць усе гэтыя спакусы падпарадкаваць сабе?

Процька: Яна ёсьць,
Камунізм — міт бедных колаў грамадзтва.
самая спакусьлівая з усіх спакусаў камуністычнага міту: людзі ва ўсе часы хацелі, каб гэты міт быў рэальнасьцю.

Ракіцкі: Але існуе меркаваньне дыямэтральна супрацьлеглае, што камуністычная ідэалёгія ўвогуле злачынная. Якая падстава меркаваць менавіта так?

Процька: Камуністычная ідэалёгія пабудаваная на адмаўленьні інстытуту прыватнай уласнасьці. Краіны ж Заходняй Эўропы і Амэрыкі пабудавалі сваю эканоміку на падставе інстытуту прыватнай уласнасьці. Таму для іх камуністычная ідэалёгія разбуральная, варожая, злачынная.

Ракіцкі: Калі ў 1960-я гады з высокіх трыбун казалі, што “сучаснае пакаленьне савецкіх людзей будзе жыць пры камунізьме”, мелася на ўвазе ня толькі тэарэтычная мадэль. На што абапіраліся аўтары гэтай фразы?

Процька:
На Беларусі камуністы існавалі ня толькі ў савецкія часы.
Так, канешне, не тэарэтычная. Людзі ня толькі заўсёды хацелі зрабіць гэты міт рэальнасьцю, а і рабілі. Так, на Беларусі камуністы існавалі ня толькі ў савецкія часы. Камуністамі называліся рымска-каталіцкія ксяндзы, які мелі сваё аб’яднаньне са статутам, зацьверджаным Папам Рымскім у 1684 годзе. Абшчына такіх камуністаў (яны называліся “дамы”), якія абавязаліся жыць сумесна, мець агульны прыбытак, дапамагаць адзін аднаму, клапаціцца пра сваю цнатлівасьць, існавала ў Пінску, У іх быў свой касьцёл сьвятога Барамея ў Караліне каля Пінску. Дамы камуністаў у Расейскай імпэрыі былі зачыненыя разам з каталіцкімі кляштарамі ў 1830-1860-я гады. Так што міт пра камунізм вядомы ўжо дастаткова даўно.

Ракіцкі: У ХХ стагодзьдзі камуністычны міт выявіўся ў ляканічных і выразных лёзунгах: “Ад кожнага — па здольнасьцях, кожнаму — па патрэбе”, “Чалавек чалавеку -сябра, таварыш, брат”,“Камуністы заўсёды наперадзе” і іншых. Хто быў стваральнікам і носьбітам на Беларусі камуністычнага міту?

Процька: Камуністычны міт распрацоўваўся, падтрымліваўся і распаўсюджваўся на Беларусі без малога стагодзьдзе — з 1917 году ў якасьці дзяржаўнай ідэалёгіі, а ў апошняе дзесяцігодзьдзе — пры яўнай і скрытай падтрымцы дзяржавы. У залежнасьці ад абставінаў унутранай і зьнешняй палітыкі камуністычны міт мадэрнізаваўся, удакладняйся, тлумачыўся. Былі вызначаныя этапы, фазы ў пабудове камунізму. Адрозна, напрыклад, ад Францыі, у Беларусі міт “камунізм”, безумоўна, дзяржаўны. Для вырашэньня мэтаў і задач камунізму тут існаваў нават спэцыяльны кляс чыноўнікаў. Яны называліся “ідэалягічнымі работнікамі”.
У Беларусі міт “камунізм”, безумоўна, дзяржаўны.
Носьбітамі ідэяў камунізму ў грамадзтве зьяўляліся камуністы — сябры адзінай дзяржаўна-грамадзкай палітычнай структуры, якая называлася Камуністычнай партыяй Савецкага Саюзу (КПСС). Адной са структураў КПСС зьяўлялася Камуністычная партыя Беларусі.

Ракіцкі: Беларусы гэтак жа ставіліся да камуністычнага міту, як і іншыя народы былога СССР, ці ўсё ж неяк інакш?

Процька: Беларусы да гэтага міту спачатку ставіліся дастаткова прыхільна. Відаць, таму, што кастрычніцкі дзяржаўны пераварот, які пазьней назвалі рэвалюцыяй, тут быў фактычна бяскроўны, да ўсталяваньня савецкай ўлады людзі ставіліся ляяльна. Тым болей, што характэрных для цэнтральнай Расеі адмоўных зьяваў ва ўсталяваньні дыктатуры пралетарыяту ў Беларусі было значна меней. Хаця і зьбіраліся выслаць Лёсіка як буржуазнага інтэлігента, але нікога ня выслалі. У Расеі, напрыклад, выслалі каля 200 знакамітых вучоных-гуманітарыяў, якія не пагадзіліся з камуністычнай уладай. Хоць і бралі закладнікаў, але пераважна з багатых і польскай нацыянальнасьці, адразу не расстрэльвалі, трымалі для абмену на чырвонаармейцаў, што трапілі ў палон у часе польска-савецкай вайны. Акрамя таго, камуністычныя ўлады абвясьцілі Беларусь рэспублікай, гэта значыць, дзяржавай. Хоць і з абмежаванымі правамі, але далі магчымасьць размаўляць і ганарыцца беларускай мовай, зрабіўшы яе дзяржаўнай. У Беларусі пачалі раздаваць зямлю, хоць і малымі участкамі. Далі магчымасьць, як цяпер гавораць, займацца малым бізнэсам. І хоць адкрыўся ў Менску канцэнтрацыйны лягер у 1919 годзе, але таксама парадкі там спачатку былі даволі ляяльныя. Паводле Рыскай дамовы, палякам гарантавалася магчымасьць хадзіць у касьцёл. Тыя беларусы, якія не хацелі губляць веру, назваліся палякамі і маглі маліцца ў храмах. “Аднаўленчы” рух у Расейскай праваслаўнай царкве ня быў забаронены і карыстаўся падтрымкай улады. Праваслаўныя храмы таксама працавалі, хоць бальшавікі канфіскоўвалі царкоўнае багацьце. Да масавай калектывізацыі, масавага закрыцьця храмаў у 1935-1937 гадох, зьнішчэньня хутароў у 1939 годзе значная частка беларусаў памяркоўна ўспрымала савецкія пераўтварэньні, пры гэтым як простыя працаўнікі, так і інтэлігенцыя. Трэба зазначыць, што тых, хто ня ўспрымаў, адсочвалі спэцслужбы, кідалі ў ГУЛАГ ці проста забівалі.
Камунізм і страх сталі сынонімамі.
Камунізм і страх сталі сынонімамі. Зьнешне падтрымліваць камуністычную ідэалёгію было і выгадна, і давала адчуваньне бясьпекі.

Ракіцкі: Але ня ўсе падтрымлівалі, нават на пачатку станаўленьня савецкай улады. Мы ведаем пра арганізацыю ў пачатку 1920-х гадоў падпольнай сялянскай партыі “Зялёны дуб”, пра Слуцкі збройны чын, пра Аршанскае паўстаньне.

Процька: Канешне, супраціў быў. Супраціў перш за ўсё тычыўся спосабаў рэалізацыі міту. Але, на жаль, ён ня быў масавым, ня быў пасьпяховым. Зараз гісторыкі, не беларускія, больш расейскія, украінскія займаюцца аналізам таго, як бальшавікам удалося замацавацца ва ўладзе, падавіць супраціў. Розныя прычыны называюцца, сярод іх галоўнае месца займаюць прымус з боку дзяржавы і тэрор, але, мяркую, адна зь немалаважных прычынаў тая, што беларусы спакусіліся на камуністычныя даброты і абяцанкі. І каб замаскіраваць сваё спакушэньне, яны з самага пачатку пачалі аддзяляць ідэю ад выканаўцаў, камунізм ад яго носьбіта — камуністаў. Калі што добрае — гэта пераўтварэньне ідэі ў жыцьцё. Калі што благое — вінаватыя канкрэтныя людзі: Ленін, Сталін, Дзяржынскі, іншыя кіраўнікі. Ідэя — ні пры чым, партыя ні прычым і, вядома, народ ні прычым. Між іншым, гэты падыход і сёньня пасьпяхова выкарыстоўваецца, асабліва пры ацэнцы падзеяў савецкага часу.

Ракіцкі: І ўсё ж мне падаецца, што беларусы не былі масавымі прыхільнікамі камуністычнага міту. Дастаткова ўзгадаць, як яны называлі камуністаў. “Камунякі” — амаль што самая бяскрыўдная з гэтых мянушак.

Процька: Гэтая мянушка першапачаткова зьвязаная са словам “камуна”. У 1918-1919 гадох на месцах буйных памешчыцкіх маёнткаў ствараліся сельскагаспадарчыя прадпрыемствы — камуны. Ствараліся яны паводле камуністычных прынцыпаў — абагульненьня ўсіх сродкаў вытворчасьці, калектыўнага бытавога абслугоўваньня (сталовая, ясьлі, садкі), роўная аплата працы, у асобных выпадках — сумеснае пражываньне. Памешчыцкія гаспадаркі мелі добры інвэнтар, тэхніку, шмат іншага багацьця, апрацаваную зямлю. Усё гэта было аддадзена камунарам — самым бедным сялянам, якія нават зямлі ня мелі. Скончыўся гэты экспэрымэнт ў Беларусі ўжо ў 1920 годзе — маёмасьць былых маёнткаў проста разьнесьлі па хатах, а самі камунары разьбегліся. Буйныя сельскія памешчыцкія гаспадаркі былі беспаваротна зьнішчаныя. Канешне, людзі адмоўна паставіліся да такога камунізму. Камунякі — гэта, як казала мая бабуля, лайдакі і галадранцы.

Ракіцкі: І ўсё ж, калі пры канцы 1980-х гадоў на вуліцы Менску пад сьцягамі БНФ і палкімі прамовамі Зянона Пазьняка выйшлі дзесяткі тысячаў людзей, з майго гледзішча, яны найперш выступалі супраць камуністычнай улады, а не за незалежную Беларусь. Памятаю, у 1991 годзе масавыя акцыі пахаваньня камунізму і акцыю выгнаньня камуністычнай нячыстай сілы з будынку ЦК КПБ на вуліцы Карла Маркса, 38. Чаму раптам беларусы так рэзка выказалі сваю нянавісьць да камуністаў?

Процька: Не магу пагадзіцца, што людзі выступалі супраць камуністычнай ідэалёгіі.
Беларускія навукоўцы ня маюць грунтоўных антыкамуністычных дасьледаваньняў.
Нават беларускія навукоўцы ня маюць грунтоўных антыкамуністычных дасьледаваньняў. Людзі выступалі перш наперш супраць камуністычнай партыі як адзінага кіраўніка дзяржавы, супраць хлусьні і падману. Таму, як толькі ўзьнікаюць нейкія эканамічныя цяжкасьці, старыя людзі пачынаюць казаць — вось тады было добра, каўбаса і гарэлка былі танныя.

Ракіцкі: Але прайшоў непрацяглы час, і камуністычны міт у Беларусі зноў ажыў і пачаў раскручвацца пэўнымі сіламі, нягледзячы на тое, што крамы заваленыя каўбасой. Кім і чаму раскручваецца міт?

Процька: Цікавая дынаміка росту і зьмяншэньня распаўсюджвальнікаў камуністычнага міту. Калі мы возьмем статыстыку колькасьці сяброў КПБ, то пабачым, што іх штогод павялічвалася, і ў 1990 годзе партыя мела 685270 сяброў і 12338 кандыдатаў. Але ўжо ў 1996 годзе ў КПБ засталіся толькі каля 7000 сяброў. Як толькі камуністы перасталі быць кіроўнай дзяржаўнай структурай, колькасьць іх зьменшылася, папулярнасьць рэзка ўпала. Людзі зараз інкрымінуюць камуністам, асабліва ідэалягічным работнікам, насаджэньне масавага атэізму, пазбаўленьня ўласнасьці на зямлю, масавую, на дзяржаўным роўні хлусьню. Але частка людзей, якія, як яны самі кажуць, атрымалі ад савецкай улады “ўсё”, засталіся прыхільнікамі камунізму. Яны падтрымалі дзейнага прэзыдэнта, разам сталі кіраваць. Яны лічылі, што камунізм можна пабудаваць часткова — узяць ад яго ўсё найлепшае, прыкладам, сацыяльную абарону, а горшае адрынуць. Тое, што дагэтуль не атрымалася, — дык кадры былі ня тыя, дрэнныя. Знойдзем новыя — і пабудуем. У гэтых людзей была падтрымка і ў Расеі, яны будавалі адзіны камуністычны фронт, сваю “лінію Сталіна”.

Ракіцкі: З распадам СССР і камуністычнага лягеру зьменшылася колькасьць камуністаў і ў сьвеце. Можна сказаць, што камуністычны міт ціхенька канае?

Процька: Можна, канешне, але я ня маю вялікага аптымізму. Пакуль жывыя людзі, якія бачылі “даброты” рэальнага камунізму, у грамадзтва ёсьць прышчэпка ад гэтай хваробы. Але спакусы засталіся. Сусьветнае грамадзтва, каб людзі ведалі праўду пра рэальны камунізм, друкуе кнігі з апісаньнем рэальнага, а не мітычнага камунізму.
Рэальны магільшчык камунізму — толькі інстытут прыватнай уласнасьці.
Адна зь іх называецца “Чорная кніга камунізму”. У гэтай кнізе на падставе дакумэнтаў гаворыцца пра тое, што камунізм за час свайго панаваньня ў ХХ стагодзьдзі забраў жыцьці каля 95 мільёнаў людзей: 20 мільёнаў у СССР, 65 мільёнаў у Кітаі, 1 мільён у Віетнаме, 2 мільёны ў Паўночнай Карэі, 2 мільёны ў Камбоджы, 1 мільён ва Ўсходняй Эўропе, 150 тысяч у Лацінскай Амэрыцы, 1,7 мільёна ў Афрыцы, 1,5 мільёна ў Аўганістане… Таму камунізм — адзін з самых жахлівых мітаў.

Ракіцкі: Ці існуюць рэальныя падставы для паміраньня міту пра камунізм у Беларусі? А можа, ён на гэтай зямлі будзе жыць вечна?

Процька: Рэальны магільшчык камунізму — толькі інстытут прыватнай уласнасьці. Калі людзі стануць уласьнікамі, яны адчуюць адказнасьць за гэту ўласнасьць, за свой лёс. Ім будзе патрэбны закон — сапраўдны, а не мітычны, які мелі ў камуністычныя часы. І падставы для надзеі ёсьць. Але баюся, каб у нас капіталізм не зрабіўся мітам, як раней камунізм.

Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: ААА
12.02.2009 20:59
У Беларусі толькі фасад капіталістычны. Тут міфам ёсць капіталізм. А ўсё астатняе, разам З Лукашэнкам, суцэльны камунізм. Ён рэальнасць па-сутнасці, і будзе сапраўды існаваць доўга, бо, як слушна заўважана, толькі прыватная ўласнасць яго знішчыць. А хто тут цэніць прыватную ўласнасць?!

Імя:: Родам са Шклову
12.02.2009 22:36
"Камунізм — адзін з самых жахлівых мітаў..."
А лукашызм яшчэ страшней! Бо тут да камунізму дадаецца калгасны ідыятызм.Вось такая трансфармацыя міту пра камунізм у камуна-лукашызм.

Імя:: omu Горад:: Нцк
13.02.2009 10:15
Кхм... Чаму няма спасылак на "Сацыялізм..." Шафарэфіча? Тамака гэты "міт" крыважэрны са ўсіх бакоў разгледжаны.

Імя:: Мікола Горад:: з БССР
13.02.2009 10:29
Пані Процька сарамліва маўчыць, што расейскі камунізм будавалі міліёны зэкаў
па канцлягерох у Сібіры і стаяў ён на падмурку аграбленьня багацейшай і працавітай часткі грамадства нібыта для шчасьця бедных гультаёў, а на самай справе для касты вырадкаў грамадства камуністаў. У выніку гультаі і камуністы ганебна нічога добрага не пабудавалі і цяпер парацца даганяючы гісторыю на будоўлях капіталізму у Расеі, ці ваююць з усім Сьветам на лініі абароны Сталіна ў РБ. Мяне зрабілі "кулаком" і аграбілі да ніткі ў тры гады ад роду, праз 12 год
пры капіталізме ў ЭЗ мой сын цяжкай працай выбіўся ў міліянеры не ў БР, а ў вашай РБ яго б мясілі нагамі за кратамі тыя ж самыя камуністы. Пакуль не пройдзеце дэкамунізацыю і не аддасьце такім як мы ўсё што награбілі ў нас
пры камуністах будзяце сядзеці на лініі абароны Сталіна разам з сваім сонцападобным правадыром Рыгоравічам будаўніком усялякага сацыялізму,

Імя:: Ад псэўдахрысьціянства да камунізму паўкроку
13.02.2009 22:59
Пляцдармам каталіцкага камунізму натуральна сталіся і некаторыя рэгіёны Вялікага Княства Літоўскага падчас Контррэфармацыі 17ст.,пасьля разгрому рымскім касьцёлам нашых кальвіністаў, то бок носьбітаў ідэяў мадэрнізацыі эканомікі а "пратэстанцкай этыкі і духу капіталізму" (М.Вэбэр).Тыя ж самыя езуіты стварылі ў 17ст. першую камуністычную дзяржаву у джунглях Парагваю - пачварную форму рабства, прататып расейскіх камуністычных канцлагераў 20 ст.
Гэтага,расейскія бальшавікі абачліва не прызнавалі, але ўважалі за сваіх ідэйных папярэднікаў анабаптыстаў-мюнцэрытаў 16ст. ў Нямеччыне. У спадчыну ад анабаптыстаў нам сёньня засталася камуністычная інстытуцыя "дзіцячы садок" -форма калектыўнага раньняга выхаваньня дзетак амаль без дамінуючага ўдзелу бацькоў.
Асьцярога сп.Процькі: "баюся, каб у нас капіталізм не зрабіўся мітам, як раней камунізм" мае усе падставы быць" На жаль сацыёлагі ў РБ не ў стане ацаніць усе фактары сацыяльнай рызыкі, зьвязаныя з дзейнасьцю маскоўскай РПЦ,як адным з "вытокаў расейскага камунізму"(М.Бердзяеў.

Імя:: Антыкамуніст
13.02.2009 23:12
Дык ці адбудзецца калі-небудзь у Беларусі трыбунал над камунізмам? Не абавязкова саджаць у турмы ўсіх камуністаў, хоць асабіста я ўсіх бы іх пасадзіў. Але асудзіць публічна камунізм , а яшчэ лепш прыняць у якасці дзяржаўнай дактрыны,што камунізм быў злачынствам у Беларусі, усё ж трэба. Можа, тады кожны, хто меў партбілецік задумаецца, што і ён у нейкай ступені быў далучаны да найвялікшага злачынства чалавецтва. На ўсеагульнае пакаянне не спадзяюся, але можа хоць у каго-небудзь з былых камунякаў хоць на імгненне тады спрацуе сумленне?

Імя:: Новая духоўная дэспатыя?
14.02.2009 01:10
Карысна задумацца чым зьяўляюцца шматлікія манастыры, сэмінарыі МП РПЦ ў Беларусі. Адмыслова ў кантэксьце імпэрскіх выказваньняў патрыярха Кірылы Гундяева. Прапаганда палітыкі неталеранцыі да іншых поглядаў на сьвет,якая ўжо артыкуляваная ў Расеі, вяртае нас да таталітарнай камуністычнай сістэмы з адным ідэалагічным цэнтрам у Маскве. На месца КПСС напорыста ідзе традыцыйна манархісцкая,феадальная арганізацыя з атрыбутамі калектыўнай уласнасьці (зямля,нерухомасьць,прадпрыемствы,сродкі мас мэдыя.)

Імя:: ihar
14.02.2009 09:53
вытокі камунізму знаходзяцца ў іудаізму і хрысьціянстве, і нічога дрэннага ў гэтай ідэі няма. проста гэтую ідэю скарысталі дзеля свайго эгаізму. і эгаістычная ідэя "ты мне - я табе" ўжо так сама не працуе, прыклад таму сучасны крызіс капіталізму, гэта крызіс даверу паміж людзьмі. адзіны выхад зь яго зьмяніць намер дзеля сябе, на намер дзеля бліжняга.

Імя:: Хто мае вочы, той бачыць
14.02.2009 15:15
Ну вось і прыехалі:"нічога дрэннага ў гэтай ідэі (ў камунізьме - аўтар) няма".
На жаль былі, ёсьць і будуць наіўныя, недальнабачныя людзі, якія Ілюзію прымаюць за рэальнасьць. І гэта пасьля сусьветнай трагедыі зь мільённамі ахвяраў?!
Камэнтатар зходу аб"яўляе юдаізм і хрысьціянства крыніцамі камунізму. Гэта - лухта.Насамрэч у якасьці вытокаў расейскага бальшавізму, фашызму і нацыянал-сацыялізму большасьць дасьледчыкаў вылучае традыцыі гістарачнага расейскага праваслаўніцтва і рымскага каталіцызму.Гістарычны Жэнеўскі пратэстантызм кальвінісцкай арыентацыі ніколі не прымаў калектывісцкія ды імпэрскія памкненьні расейскіх бізантыністаў,рымскіх католікаў і нямецкіх карычневых лютэранаў.Гэтыя апошнія выявіліся сьхільныя абагаўляць паняцьці "народ" і "дзяржава". Да чаго гэта прывяло на практыцы мы можам бачыць.

Імя:: Вайна за мір
14.02.2009 16:44
Патр. Алексий Симанский в защиту вторжения России в Чехословакию в 1968 году
Оп.: ЖМП, 1969, №1, с. 8.

Д-ру И. ГРОМАДКЕ, ПРЕЗИДЕНТУ ХРИСТИАНСКОЙ МИРНОЙ КОНФЕРЕНЦИИ

Дорогой д-р Громадна, мы только что получили пресс-бюллетень Всемирного Совета Церквей №31 от 29 августа 1968 года, в котором с удивлением прочли, со ссылкой на Немецкую Евангелическую Службу Печати, об остром протесте «против незаконного вторжения советских и других восточноевропейских войск в Чехословакию», который издал будто бы 21 августа «Секретариат Пражской Христианской Мирной Конференции». По имеющимся у нас сведениям, это заявление было сделано в Праге двумя работниками аппарата Христианской Мирной Конференции, не обладающими на это правами и не могущими представлять своими особами ни Христианскую Мирную Конференцию в целом, ни какой-либо орган этой Конференции, правомочный делать публичные заявления.

Это заявление уже 22 августа с. г. было опубликовано в Западной Германии и получило широкое распространение в международных церковных сферах.

Такой поступок сотрудников аппарата ХМК требует, по нашему мнению, осуждения со стороны руководства Конференции, ибо мы знаем, что и многие члены Христианской Мирной Конференции не разделяют точки зрения авторов упомянутого заявления.

В самом деле, неприложимо понятие «оккупация», которое употребляют авторы заявлений, в данном случае, когда армии пяти союзных с ЧССР стран защитили социалистический строй в Чехословакии, находившийся под угрозой, к чему привели разрушающие действия противо-социалистических сил. Мы убеждены, что временное вступление на территорию Чехословакии союзных с ЧССР войск предотвратило большое кровопролитие и, возможно, международный вооруженный конфликт.

Мы молимся о братском народе Социалистической Чехословакии и о всестороннем его развитии.

С неизменной братской к Вам во Христе любовью

АЛЕКСИЙ, ПАТРИАРХ МОСКОВСКИЙ И ВСЕЯ РУСИ

г. Одесса, Успенский монастырь, 14 сентября 1968 года.

*

На Синоде 28 ноября 1968 года митр. Никодим докладывал по чешской проблеме и постановили: "Указать представителям Московского патриархата в Христианской мирной конференции на необходимость и в будущем столь же принципиально отстаивать реалистическую позицию в вопросах сохранения мира в Европе и во всем мире" (ЖМП, 1969, №1).