Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства інфармацыі лічыць, што «Радыё Рацыя можа нанесьці шкоду дзяржаўным інтарэсам»

абноўлена

Радыё Рацыя атрымала пісьмовае папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі Беларусі «за распаўсюд несапраўднай інфармацыі, якая можа нанесьці шкоду дзяржаўным ці грамадзкім інтарэсам».

У лісьце адзначаецца, што на сайце racyja.com «выяўленыя факты парушэньня заканадаўства аб СМІ».

Міністэрства запатрабавала ад рэдакцыі да 20 траўня прадставіць зьвесткі пра ўладальніка інфармацыйнага рэсурсу.

Таксама ў папярэджаньні гаворыцца пра тое, што доступ да сайту абмяжоўваецца, калі распаўсюджваецца інфармацыя ці матэрыялы, якія забароненыя або абмежаваныя для распаўсюду ў Беларусі.

Яўген Вапа
Яўген Вапа

Старшыня ўправы «Рацыі» Яўген Вапа адзначыў, што радыё дзейнічае ў межах польскага заканадаўства і сваіх дадзеных ніколі і не хавала, яны ёсьць на сайце.

«Калі мы падаем запыты адносна акрэдытацыі нашых журналістаў у беларускае МЗС, то там прысутнічае поўная інфармацыя згодна з усімі статутамі. Прасіў бы можа, каб была каардынацыя паміж міністэрствамі. Мы зьяўляемся незалежным мэдыя, і мне здаецца, што гэта вялікая памылка, абсалютна несур’ёзны крок, калі на СМІ, якое ня мае нічога супольнага з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, ідуць такія звароты».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG