Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фота- і відэарэпартаж з акцыі КХП-БНФ у Лошыцкім яры

абноўлена

Тры дзясяткі чалавек узялі ўдзел у жалобным шэсьці і мітынгу ў Лошыцы з нагоды Дзядоў. Радыё Свабода прапануе фотарэпартаж.

Актывісты КХП-БНФ і некалькі дзясяткаў неабыякавых людзей традыцыйна сабраліся каля палацу культуры «Лошыцкі», а затым прайшлі да месца масавых расстрэлаў у Лошыцкім яры пад пільным кантролем вялікай колькасьці супрацоўнікаў спэцслужбаў, якія фільмавалі ўсіх і ўсё, што адбывалася падчас жалобнай акцыі.


Акцыя КХП-БНФ у Лошыцкім яры

Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі»
1/13 Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі»
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі». Расьцяжка "Дзяды", бел-чырвона-белыя сьцягі. Сымболікі іншых партыяў не было. 
2/13 Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі». Расьцяжка "Дзяды", бел-чырвона-белыя сьцягі. Сымболікі іншых партыяў не было. 
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Сабралася каля трох дзясяткаў чалавек, у тым ліку моладзь і людзі сталага веку
3/13 Сабралася каля трох дзясяткаў чалавек, у тым ліку моладзь і людзі сталага веку
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Падрыхтоўка да акцыі
4/13 Падрыхтоўка да акцыі
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Шэсьце здымалі супрацоўнікі спэцслужбаў
5/13 Шэсьце здымалі супрацоўнікі спэцслужбаў
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Акцыя адбываецца традыцыйна штогод, як правіла, пасьля аналягічнага мітынгу ў Курапатах
6/13 Акцыя адбываецца традыцыйна штогод, як правіла, пасьля аналягічнага мітынгу ў Курапатах
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Шэсьце ўдзельнікаў у бок Лошыцкага яру
7/13 Шэсьце ўдзельнікаў у бок Лошыцкага яру
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Шэсьце ўдзельнікаў у бок Лошыцкага яру
8/13 Шэсьце ўдзельнікаў у бок Лошыцкага яру
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Мітынг у Лошыцкім яры
9/13 Мітынг у Лошыцкім яры
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Мітынг у Лошыцкім яры
10/13 Мітынг у Лошыцкім яры
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Мітынг у Лошыцкім яры
11/13 Мітынг у Лошыцкім яры
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Сябры КХП-БНФ аб'явілі гісторыка Ігара Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах
12/13 Сябры КХП-БНФ аб'явілі гісторыка Ігара Кузьняцова пэрсонай нон-грата ў Курапатах
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Дзяды-2012. Жалобнае шэсьце ў Лошыцы, мітынг у Лошыцкім яры
13/13 Дзяды-2012. Жалобнае шэсьце ў Лошыцы, мітынг у Лошыцкім яры
4 лістапада КХП-БНФ традыцыйна адзначала Дзяды ў Лошыцы. Збор удзельнікаў адбываўся на пляцоўцы ля Палаца культуры «Лошыцкі», пасьля шэсьце і мітынг у Лошыцкім яры.
Previous slide
Next slide

Плякаты, бел-чырвона-белыя сьцягі і кветкі ў Лошыцкі яр несьлі, ў тым ліку, маладыя людзі:

Юнак: «Такія дні, як памяці продкаў „Дзяды“, яны заўсёды павінныя быць важнымі для кожнага беларуса. І такія традыцыйныя шэсьці — яны толькі надаюць натхненьня кожнаму чалавеку, хто ў іх удзельнічае».

Дзяўчына: «Я сюды прыйшла, бо адчуваю сваю прыналежнасьць да Беларусі, маю грамадзянскую пазыцыю, а таму заўсёды ўдзельнічаю ў такіх імпрэзах».

Дзяды ў Лошыцкім яры
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:02 0:00
Наўпроставы лінк

Каля помнага крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору» адбыўся мэмарыяльны мітынг, падчас якога лідэры партыі зачыталі зварот старшыні партыі Зянона Пазьняка. У звароце Зянон Пазьняк нагадаў, што ў Лошыцы забіта ня менш за 10 тысяч бязьвінных ахвяраў, што сёньня неабходна бараніць гэтую памяць ад нашчадкаў сталінскіх катаў. Працягваючы думку, адзін зь лідэраў партыі Валеры Буйвал заявіў:

«У першае сваё зьяўленьне ў інфармацыйнай прасторы Ігар Кузьняцоў заявіў, што немэтазгодна — ён ня ўмее па-беларуску — „не цэлесообразно ставіть кресты в Куропатах, потаму что там похоронены комуністы“. І ў гэтым стылі ён дзейнічаў далей. Мы, патрыёты-фронтаўцы, абаронцы Курапацкай сьвятыні абвяшчаем савецкага палітработніка, падпалкоўніка Кузьняцова пэрсонайнон-грата на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні і на тэрыторыі іншых сьвятыняў, дзе ёсьць пакутнікі нашага народа».

Лідэры партыі КХП БНФ Алесь Чахольскі і Юры Беленькі падчас сваіх прамоваў таксама нагадалі пра сувязь паміж сталінскімі рэпрэсіямі і падзеямі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі: зьнішчэньне роднай мовы, эканамічную і палітычную залежнасьць ад Расеі. Заяву Валерыя Буйвала пра пэрсону нон-грата гісторыка Ігара Кузьняцова, выканаўца абавязкаў старшыні партыі Юры Беленькі пракамэнтаваў гэтак:

«Партыя ніякіх рашэньняў не прымала, тут гавораць пачуцьці чалавечыя. Курапаты — гэта месца, якое мусіць быць месцам і прымірэньня, і спагады, і месцам, дзе чалавек мусіць задумацца: як ён жыве на гэтай зямлі, што нясе ў сваім сэрцы і што перадасьць сваім дзецям. Меркаваньне, якое выказаў Валеры Буйвал, трэба можа паразважаць над ім, але збольшага я так яго і падтрымліваю».

На завяршэньне мітынгу ўдзельнікі акцыі ўсклалі да крыжа «Ахвярам бальшавіцкага тэрору» кветкі, запалілі сьвечкі і традыцыйна выканалі малітоўны гімн «Магутны Божа».


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:


ЖЫВЫ РЭПАРТАЖ З АКЦЫІ

XS
SM
MD
LG