Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка ўзаконіў 30-працэнтны збор пры набыцьці валюты


20 снежня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 607 «Аб падатку на біржавыя апэрацыі па набыцьці замежнай валюты».

Указам узаконены 30-працэнтны збор пры набыцьці валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы. Збор будзе спаганяцца да 1 лютага 2015 году.

Згодна з дакумэнтам, апублікаваным прэс-службай прэзыдэнта, плацельшчыкамі падатку прызнаюцца банкі, якія набываюць замежную валюту на БВФБ. Падатковай базай падатку прызнаецца сума грашовых сродкаў у беларускіх рублях, выплачаная за набытую замежную валюту.

Сума падатку «кампэнсуецца плацельшчыкам арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на карысьць якіх ажыццяўляецца набыцьцё замежнай валюты на таргах».

Указ уступіў у сілу з дня падпісаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG