серада, 23 траўня 2012, Менск 03:03

Форум

Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька
x
Анатоль Лябедзька
ПАМЕР ШРЫФТУ - +



Увечары 6 красавіка Лябедзька быў вызвалены зь СІЗА КДБ, дзе ён знаходзіўся ад 20 сьнежня, калі пасьля падзеяў на Плошчы быў затрыманы ў сваёй кватэры. Як паведаміў сам лідэр АГП, фактычна ў яго не было ніякіх допытаў 3 месяцы. Яму выстаўленае абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

Падчас выбарчай кампаніі Лябедзька быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Трылес Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Скончыў факультэт гісторыі і францускай мовы Менскага пэдагагічнага інстытуту, юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Дэпутат Вярхоўных Саветаў Беларусі 12-га і 13-га скліканьняў. Адзін з ініцыятараў спробы імпічмэнту прэзыдэнта (1996). Ад 2000 году — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Сустаршыня Палітычнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл.

На Кангрэсе дэмакратычных сілаў у 2005 г. саступіў усяго некалькі галасоў А.Мілінкевічу, ледзь ня стаўшы адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта 2006 г. Балятаваўся ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2008 г.

За ўдзел у палітычнай дзейнасьці ня раз прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасьці. Жанаты, мае сына.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 3
Імя:: игорь Горад:: минск
07.04.2011 17:15
вопрос Анатолию Лебедько: как известно Генпрокуратура отрицает факты озвученные А.Михалевичем о пытках в Сизо КГБ. Поскольку Вы подвердили факт пыток,должен ли Ген.прокурор подавать в отставку?
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:07
Генэральны пракурор або яго намесьнікі павінны арганізаваць праверку фактаў, якія былі выкладзены ў звароце Міхалевіча ці каго іншага.

Я сумняваюся, што такая праверка была. Да нас прыходзіў намесьнік генпракурора Швед, заходзіў у нашу камэру, але пытаньні датычыліся агульных умоваў: ці выводзяць нас на вуліцу, ці ёсьць доступ да гарачай вады, ці кормяць? Я сказаў, што ў мяне ёсьць прэтэнзіі да генпракуратуры. Адказ быў: пытаньне задавайце ў пісьмовым выглядзе і накіруйце ў генпракуратуру, мяне цікавяць толькі ўмовы ўтрыманьня.

Спадар Швед прыходзіў тады, калі ўжо не было так званых “добрых людзей”, людзей у чорных масках. Вось каб ён прыйшоў у сьнежні ці студзені, то праверкі не трэба было праводзіць, было усё навідавоку. Фактычна была двухузроўневая ўлада: адміністрацыя і “добрыя людзі” ў чорных масках. Лічу, што праверкі не праводзілася.

Імя:: Гарри Горад:: NYC
07.04.2011 17:34
Уважаемый господин Лебедько,
У меня три вопроса по доверию
1) как можно доверять политикам, которые работали и создавали тоталитарное государство с самого начала а потом ушли в оппозицию? Не является ли это простой борьбой за власть и личной вендетой?
2) Как можно доверять политикам из оппозиции которые были в рядах КПСС и на руководящих комсомольских должностях а теперь входят в оппозицию?
3) поддерживаете ли вы люстрацию всех руководящих комсомольцев и коммунистов перед народом? Если да, то как это нужно делать?
Спасибо


Во время избирательной кампании 1994 года поддержал А. Г. Лукашенко.

Вступил в ОГП, был избран заместителем председателя этой партии. 15 апреля 2000 года избран председателем ОГП.

Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:16
Я не падтрымліваю ідэю люстрацыі ні камсамольцаў, ні лукашыстаў, ні дэмакратаў – трэба рэальна ацэньваць нашы мажлівасьці. І калі падыходзіць па шырокаму падыходу і прынцыпу, то мы краіну пакінем без кіраваньня. Нават калі б тыя людзі, што зараз каля ўлады, адышлі ад яе, то, прабачце, Гары, хіба вы б прыехалі з ЗША, і іншыя сотнямі і тысячамі, то тады б мы змаглі запоўніць усе вакансіі. Ня трэба гэтыя жорсткія патрабаваньні ставіць для людзей, чыя віна хіба толькі ў тым, што яны нарадзіліся ў іншы час. Калі ж за гэтымі людзьмі цягнецца шлейф злачынстваў, гэта іншая справа, іх трэба судзіць.

Імя:: Росцік
07.04.2011 18:07
Віншую з вызваленнем, сп. Анатоль.
Пытанне такое. У пачатку-сярэдзіне 90-х Вы даволі шчыльна кантактавалі з цяперашнім кіраўніком джяржавы. Скажыце, калі Лукашэнка быў простым дэпутатам, Вы заўважалі ў ім хваравітую прагу
ўлады, дыктатарскія замашкі? Ці ён такім стаў пасля атрымання пасады Прэзідэнта?
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:27
Вярхоўны савет – гэта, відаць, ня тая пляцоўка, дзе можна вызначыць, замерыць, якая ступень хваравітасьці на ўладу ў таго ці іншага чалавека. Там можна заўважыць, ці ёсьць у чалавека амбіцыі, ці можа ён гаварыць. Замашак гэткіх нельга было заўважыць. Таму што Лукашэнка ўваходзіў у дэпутацкі дэмакратычны клюб.

У мяне ёсьць усе архівы выступаў Вярхоўнага савета, і я апошнім часам іх пераглядаў. Хачу сказаць, што многія выступы Лукашэнкі не адрозьніваліся ад выступаў дэмакратаў, ад апазыцыі БНФ. Было патрабаваньне незалежнай судовай сыстэмы, СМІ. Было і цікавае, напрыклад, зранку Лукашэнка падтрымліваў дэмакратаў, а ўвечары камуністаў. Была непасьлядоўнасьць. Але хваравітасьць на ўладу пад той час не праяўлялася.

Імя:: Валер Таболiн Горад:: Мiнск
07.04.2011 18:31
Ну што тут скажаш? Села, як кажуць, улада у лужыну. У чарговы раз. Ну няма чаго уладе ( КДБэшнiкам ) прадявiць супраць затрыманых. Адным сказам - абаср...сь. А табе, Анатоль, жадаю моцнага здароуя, сiлы духу, веры у свой народ, якi верыць у цябе. А цяпер - пытанне: Што будеш рабiць з здраднiкам? Так-так, з экс кандыдатам у прэзыдэнты краiны? Жыве БЕЛАРУСЬ! Дзякуй. Прабач калi нешта не так запытау,але фамiлiю здраднiка ня хочацца нават нагадваць.
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:34
Я думаю, што гэтая кампанія была самая цяжкая з усіх выбарчых кампаній. І кандыдаты ў прэзыдэнты, і кіраўнікі палітычных структураў, людзі з атачэньня кандыдатаў – мы ўсе былі белыя, пушыстыя, правільныя, мужныя, усе гаварылі правільныя словы. Гэтая выбарчая кампанія нам далася вялікай цаной, яна паказала, што мы ня белыя і пушыстыя, што ў нас няма сілы волі, што многа было проста прыгожых словаў, за якімі няма ніякіх дзеяньняў. Гэта выснова, якую я для сябе зрабіў. Хто здраднік, а хто герой, пабачым пазьней.

Я сёньня сустракаўся зь вельмі разумным чалавекам, які сказаў: Анатоль, я цябе вельмі прашу, ты свой першы тыдзень аддай сваім родным і блізкім, аддай добрым справам, а потым займіся тым, што табе будзе непрыемна. А прыслухаюся да гэтай парады, сустрэнуся з усімі, кожнаму пагляджу ў вочы, а потым вырашу, каго мне трэба выдаліць з тэлефоннай кніжкі, каму пацісну руку, каму падзякую. Гэта будзе, але дайце часу. Мне не прышчапілі вірусу нянавісьці нават у амэрыканцы, хаця там былі спробы. Таму я сёньня без нянавісьці.

Імя:: Геор Горад:: 3-й регион
07.04.2011 19:52
Паважаны Анатоль, прывiтанне.
Адкажыце, хиба патрэбна бло адсядзець у СIЗА как зразумець, что у гэтай краiне няма нiякiх выбарау, бо няма законау, а усе iснуючыя законы - гэта указы аднаго чалавека?
Як на Вашу думку гэты рэжым можна змянiць?
И ячшэ - за якое такое "злачынства" Вы сядзелi? Дзякую, шануйце сябе...


Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:41
Я абсалютна адэкватна ўспрымаю гэтую сыстэму, але нельга двойчы ўступіць у адну ваду. Напрыклад, я чую выказваньні –"Мы былі за байкот, і гэта была правільная пазыцыя". Я скажу, што гэта была няправільная пазыцыя. Давайце ўзгадаем, што было да 19. Два гады ўлада працавала вельмі эфэктыўна. Яна дабілася шмат чаго. Калі б мы тады сказалі, што ідзем на байкот, мы б закансэрвавалі існую ўладу ў Беларусі не на гады, а на дзесяцігодзьдзі дакладна. Сваімі рукамі мы б умацавалі тое, што ёсьць. Нам трэба было заплаціць тую цану, якую заплацілі.

Сёньня, як ніколі, ёсьць сытуацыя для таго, каб рэальна зьмяніць правілы правядзеньня выбарчых кампаній: і заканадаўства, і правапрымяняльную практыку. Сёньня гэта будзе ня штучная размова. Ведаю, што пра гэта размаўляюць і на вяршыняй палітычнага Алімпу, у чырвоным доме. Але калі мы не выкарыстаем гэты шанец, то гэта страціць сэнс. Тады я ня бачу сэнсу ўдзельнічаць у тым, што будзе праз два ці чатыры гады.

Імя:: Мікалай Горад:: Астравец
07.04.2011 20:17
Перш за усе Анатоль Уладіміравіч, з вызваленнем і самыя найлепшыя пажаданні моцы, мужнасці і нескораннасці. У мяне наступнае пытанне. Падчас прэзідэнцкай кампаніі іміджу АГП нанесены моцны удар, які пераадолець будзе няпроста. Як Вы лічыце , чаму у Сіза кінулі Вас, у той час як з Раманчуком адбылася "дамова". Ці прапаноўвалі Вам агучыць нешта падобнае як Раманчуку і на якіх умовах ?
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 14:58
Я на 100 працэнтаў ня ведаю, што прапаноўвалі Раманчуку і астатнкім. Што тычыцца мяне, то літаральна на першы дзень мне сказалі, што калі б я нешта агучыў, то быў бы адразу на свабодзе. І я адказаў, што вось мая правая рука, і я яе хутчэй адгрызу, чым адмоўлюся ад таго, у што я веру.

Пасьля гэтага – кропка. Ніякіх прапановаў, спробаў прымусіць мяне нешта сказаць ці напісаць ніхто не рабіў. Думаю, усе яны адэкватна ўспрымалі мяне і пэрспэктыву такой размовы.

Я выйшаў на стандартных умовах. Гэта стандартны ліст, які падпісвае кожны. Таму тры абмежаваньні – я ня мушу пакідаць Менску, я мушу паводзіць сябе "прыстойна" (я так разумею, гэта азначае не ўдзельнічаць у нейкіх незаконных акцыях) і трэцяе – я павінен адразу як прыйдзе сыгнал, зьяўляцца ў структуры сьледства. Гэта мяне задавальняе, і я рады, што выйшаў на свабоду толькі з такімі абмежаваньнямі і ніякіх дадатковых пунктаў не браў, што было для мяне цалкам непрымальна.

Імя:: Dim Горад:: Mensk
07.04.2011 20:22
Доброго времени Вам, Анатолий!!!

Десятилетиями повторяется одно и то-же де-жа-вю!!!!
1.Борьба с подонком в танке - приемами самбо.(как 19го).

2 Игра с шулером в карты, ставя на кон свою
и чужие жизни (как на выборах 19го)....

3.Борьба под контролем ваксоботов и строика квартир по 200тыс$

4. Учеба на собственных ошибках(пример на лицо)....

Зверски убиты Карпенко, Захаренко, Гончар, и еще много безвестныж людей, которые пытались мирно решить проблему колхозного коммунизма...
Да и Ваша жизнь для луки нмчего не стоит....

Падонок мучает в тюрьмах не в чем не повинных людей...
Разрушает в щент экономику и государственность страны...

Освобождены и тут-же замолчали Романчук, Рымашевский, Некляев.........

И Вы и другие лидеры,зациклившись, ВСЕ ПЫТАЕТЕСЬ СЛОВОМ ОБРАЗУМИТЬ ОБЕЗЬЯНУ.....

Что скажете???
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:08
Вобразнасьць – гэта добра, але я зноў хачу паўтарыць, што зараз ва ўлады і апазыцыі будзе вялікая спакуса. Спакуса ў тым, каб выкарыстаць гэтую новую сытуацыю, каб нешта ўзяць і нічога не аддаць. Але так не бывае ў палітыцы, і асабліва ў такіх сыстэмах як у нас.

Ва ўлады спакуса знайсьці 3-4 ахвярных авечак і прызначыць іх дэпутатамі, і сказаць, што на гэтым усё. Гэта быў бы цалкам непрымальны варыянт, і нам трэба сказаць уладзе пра гэта. Выйсьце – зьмяніць правілы гульні, удакладніць выбарчае заканадаўства, каб у нас трах 2 ці 4 гады быў вынік, а не руіны. Бо сёньня для ўлады і апазыцыі – руіны. 20 сьнежня мы ўсе стаялі на руінах. Каб праз 2-4 гады мы зноў не казалі пра новых палітычных вязьняў, трэба ставіць ужо цяпер гэтае пытаньне.

Апазыцыя павінна сказаць, што галоўны парадак дня складаецца з двух пунктаў. Першае – свабода для вязьняў. Другое – выпрацаваць новыя правілы гульні, правядзеньня выбарчых кампаніяў.

Імя:: Антон Горад:: Менск
07.04.2011 22:04
Вітаю вас! Пытанне у мяне да вас вельмі простае. Калі ласка, адкажыце бяз лёзунгаў і бессэнсоўных слоў.
Ці скіраваная вашая дзейнасць на працу. Я маю на ўвазе менавіта адраджэнне беларускасці, мовы і г.д. Ці есць гэта падмурак дзейнасці для вас? За каўбасу ніхто змагацца не збіраецца, што зараз з нашай сітуацыяй у эканоміцы відавочна.

Мая заўвага: калі гэта для вас магчыма, спыніце працу лідара дзеля лідарства. У вас няма пдтрымкі. Пачтоўкі, парадачы, грошы ад вузкага кола сяброў - гэта адно, але калі б пасля 19 снежня перасталі працаваць заводы і студэнты не прыйшлі на заняткі - вось гэта было б паказчыкам... Будзьце асветнікам, закінце свае амбіцыі, вучыце людзей. І толькі тады вырасце супольнасць, якая проста расплюшчыць дыктатуру. Спадзяюся, што вы ўсё ж такі жадаеце перамогі волі і дэмакратыі, а не развіцця сваёй палітычнай кар'еры. Спадзяюся што вы здольныя да працы на карысць Беларусі. ( ня маю да вас асабістага негатыву - жадаю перамогі для ўсёй Беларусі )

Дзякуй.
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:12
Дзякуй за парады, прымаю. Але калі б толькі думаў пра палітычную кар'еру, то відаць, і па сёньня недзе б блытаўся ў калідорах улады, меў бы і катэдж пад Менскам у "Царскім сяле" і астатняе. Імкнуся рабіць якраз тое. што вы гаворыце.

Імя:: Яўген Мурашка
07.04.2011 22:25
Спадар, Лябедзька.
Канешне, рабіць нейкія высновы наконт падзей 19, пакуль заўчасна.
Бо несумненна, патрэбен час для аналізу.
Але было тры месяца, дзеля роздуму, хаця і не у лепшых умовах, аб будучым Беларусі.
На мой погляд, трэба пачынаць з чыстага аркуша, бо усе што рабілася да гэтага, не дало ніякіх станоўчых вынікаў.
Аб'яднаньня апазыцыйных сіл, не атрымалася і. відаць не атрымаецца., бо бракуе адзінай мэты, ідэі
Адсюль пытаньне:
Не лічаце ці Вы, што гэтым падмуркам павінна стаць барацьба за жыцьцёвыя інтарэсы і правы беларускай нацыі. Гэта, як лаксмусавая папера праявіць, яе прыхільнікаў і недобразычліўцаў.
Выявіць і сцэментуе здаровыя сілы грамадства, і безумоўна прывядзе да перамогі.нацыянальных сіл над рэжымам
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:14
Словы ўсе правільныя. Трэба сёньня вызначыцца з прыярытэтамі, аб'яднаць намаганьне, каб рэалізаваць іх на практыцы. Тады будзе і вынік

Імя:: Микалай Горад:: П Копысь
07.04.2011 23:13
1 Спадар Лябедзька пасля кратау ти ёсти жаданне пакарать здрадника Раманчука 2 Як заужды пасля выбарау 2010 паустае пытанне Што рабить далей
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:18
На першае ўжо адказваў.

2.Жыць і працаваць. Я, вядома, для сябе нейкія асабістыя высновы зрабіў. У мяне вялізарны доўга перад сваімі блізкімі. Я маю бацькоў, сям'ю, і свой абавязак павінен больш ім аддаваць. Ня ведаю, колькі мне адпушчана, але я паспрабую гэты час накіраваць на пазытыўныя ініцыятывы, якія ёсьць у мяне ў галаве. У любым выпадку, патрэбны стратэгія для апазыцыі і прыхільнікаў пераменаў. І пункт першы – свабода палітвязьням, пункт другі – выбары, а не палітычныя кампаніі без правілаў.

Імя:: Валер Горад:: Гродна
07.04.2011 23:16
Анатоль з выхадам (хочацца сказаць з вызваленнем)! Што Вы думаеце пра гэтыя заявы Раманчука (на Ваш конт) i Костусева? Вы можаце падцвердзiць,цi аправергнуць яго заяву,што прапанавалi яму версыю ,што яго быццам бы запрашалi працаваць у камандзе Лукашэнка.Як Вы прагназуеце развiцце палiтычных падзей у Беларусi з улiкам эканамiчнай сiтуацыi i палiтычнага прэсiнгу з Захаду? КалI будзе ШОС?
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:20
Адказ на гэтае пытаньне нічога не вырашае. Таму я сёньня ўстрымаюся ад камэнтароў, што казалі Раманчук, Кастусёў ды іншыя. Гэта ўсё вельмі дробязна. Для мяне зараз гэта не актуальна.

Імя:: Сергей Горад:: Минск
07.04.2011 23:17
1) На 18 декабря 2010 года сотрудничали ли вы с КГБ Беларуси или иной гос. безопасностью любой страны мира.

2)Встречались ли вы в период с сентября 2010 по 18 декабря 2010 с чиновниками администрации Президента Беларуси или офицерами КГБ?

3) Хотелось бы Вам принять в партию ОГП Н. Петкевич?
Спасибо за честные ответы.
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:25
1-2. Вось, нават пайшоў на курсы падвышэньня на тры з паловай месяцы. Такія пытаньні для тых, хто адсядзеў там і выйшаў з самапавагай– гэта проста абраза. Хто супрацоўнічаў з КДБ – мы зможам даведацца толькі тады, калі будзе іншая краіна. Калі бузе доступ да архіваў

3. Калі Натальля Пяткевіч напіша заяву ў АГП, то яе разгледзець мясцовая суполка і зробіць свае высновы. Ня трэба так недаверліва ставіцца да людзей, якія працуюць ва ўладзе. У нас у партыі шмат людзей, якія працавалі ва ўладзе. У той самай Пяткевіч, я думаю, ёсьць вялізарны патэнцыял, іншая справа, на што ён накіраваны.

Імя:: Сямен Маркавіч Горад:: Мінск
07.04.2011 23:19
Лука Вас выпусцiу каб абмяняць на чарговыя крэдыты з Еуропы? Як будзем бароцца з дыктатарам-узурпатарам зараз,пасля фактычнага разгрому апазыцыi?
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 15:30
Я свой статус вызначаю як палітычны закладнік. Для якой мэты – абмен на грошы, інвэстыцыі – я ня ведаю. Я і Павал Севярынец – мы палітычныя закладнікі, і гэта ёсьць рэакцыя на тое, чым мы займаліся ўсе папярэднія гады, усю палітычную дзейнасьць

Імя:: simtex Горад:: Живой Журнал
07.04.2011 23:20
Уважаемый Анатолий,
поздравляю Вас прежде всего с освобождением и хочу высказать слова благодарности за вашу стойкость и мужество !
Меня, как думаю и многих читателей, интересует вопрос в отношении двух членов партии Романчука и Дмитриева, которые мягко говоря, повели себя не очень достойно на следующий день после выборов, выступив на БТ.
Я думаю, Вы как руководитель ОГП должны высказать официальную позицию для общественности, также было бы интересно услышать Ваше личное мнение о случившимся...

С уважением и пожеланиями всего наилучшенго..
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 16:35
Па-першае, мяне цікавяць ня 2 сябры АПГ, а ўсе – 3600 чалавек. Па-другое. Выкажуся, агучу сваю пазыцыю пазьней, калі буду валодаць усёй паўнатой інфармацыі. Сьпяшацца, раздаваць нейкія эпітэты направа і налева я ня буду.

Імя:: DSK Горад:: Lida
07.04.2011 23:21
Анатоль,хто па-вашаму iнiцыятар i арганiзатар гэтай цыганскай iстэрыi пасля 19 снежня? Лукашэнка падставiу сам сябе,альбо гэта змова пра-расiйскiх сiл у яго атачэннi?Колькi яшчэ будзе цягнуцца гэты "серыял" з Хросным бацькай i чым ен скончыцца? Якiя мэты Вы ставiлi уцягваючыся у спектакль "вы-РАБЫ 2010"? Усе атрымалася?
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 16:39
Што тычыцца другой часткі пытаньня, то тут "перамены" – галоўнае слова. Трэба было прымаць да ведама тое, што зрабіла ўлада напярэдадні выбарчай кампаніі. Няўдзел азначаў, што мы кансэрвуем сытуацыю на доўгія гады. Быў шанец дайсьці да людзей, даць ім нейкую інфармацыю.

Я б зараз не перакрэсьліваў працу тысяч людзей, якая была эфэктыўнай. Мы працавалі на сэгмэнце тых, хто паміж уладай і апазыцыяй, хто ўжо расчараваўся ва ўладзе, але яшчэ ня бачыць у апазыцыі тую сілу, якая можа весьці наперад Беларусь

Імя:: Надзея Горад:: минск
07.04.2011 23:22
Анатолий Владимирович! Как мы понимали, Вас держали под арестом как человека, способного организовать сильное сопротивление действиям власти. Оставшись без лидеров, оппозоция, тем ни менее, сделала все возможное для организации действий, связанных с освобождением политзаключенных, акциями солидарности, выработкой единой стратегии. Как Вы оцениваете выполненную Вашими товарищами работу и готовы ли ее возглавить?
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 17:17
У мяне недастаткова інфармацыі па гэтым пытаньні, але я вітаю ўсім сэрцам і душой усё, што было зроблена палітыкамі і простымі людзі, якія, як маглі, падтрымлівалі тых, хто знаходзіцца за кратамі. Вялізарны ўсім дзякуй, і проста трэба працягваць гэтую працу на далей.

Імя:: игорь Горад:: минск
07.04.2011 23:22
Анатолий,представляю себе как после пережитого Вами и Вашими близкими требуется уделить внимание своим родным людям,но Вы на передовой,что делает чести Вам. Скажите,на Ваш взгляд,после факта отрицания Ген.прокуратурой пыток в СИЗО КГБ, озвученных А.Михалевичем и подтверждённых Вами, Н.Автуховичем,другими узниками-заявление об отставке прибавит чести Ген.прокурору? Спасибо за Ваше мнение.
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 17:21
На гэта адказваў вышэй

Імя:: Слаўка.
07.04.2011 23:23
Анатоль, паважаю Вас як чалавека і як палітыка, але з адным "але": хопіць абапірацца на сумнеўныя каштоўнасці (Лукашэнка, Раманчук). У нас толькі адна каштоўнасць - Беларусь! Яе свабода і незалежнасць! Калі Вы будзеце карыстацца гэтымі крытэрамі у падборы людзей, дык і не будзе такіх "казусаў". Упэўнены, што ні ў Раманчука, ні ў Лукашэнкі не было нават такіх тэм у прыватнай размове з Вамі.
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 17:20
Мая арыентацыя на Беларусь была, ёсьць і застаецца. Што тычыцца людзей, якія нас атачаюць, то, відаць, рана казаць нейкімі завершанымі фразамі. У іншай сытуацыі людзі могуць сябе па-рознаму – альбо рабіць нейкія моцныя дзеяньні альбо выглядаць слабым і недарэчным. Трэба прымаць да ведама кантэкст.

Імя:: Кастусь Горад:: Вільня
07.04.2011 23:25
Вы з Раманчуком прыязжалі да нас ў ЕГУ. Яшчэ тады шмат каму не спадабіліся адказы на пытанні Раманчука, бо бачныя былі яго слабыя бакі. Нават на эканамічныя пытанні не змог адказаць. На мой погляд ад АГП лепш было Вас вылучаць. Дзяукуй Богу, што Вы на волі. Моцнага здароўя Вам.
Маё пытанне такое. Можа хопіць сварыцца апазіцыі паміж сабой? Трэба дзейнічаць адзіным фронтам!
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 17:23
Здаецца, я не сварлівы чалавек і дастаткова кампрамісны. Я буду рабіць усё, што ў маіх сілаў, дзеля аб'яднаньня апазыцыі.На спробу наладзіць нейкі палітычны дыялёг з той часткай улады, якая да гэтага гатовая.

Імя:: Оксана Горад:: Х
08.04.2011 00:34
Слушая,как Вы поддерживали в СИЗО свой дух и физ. форму захотелось того же(не в камеру,естественно).
С волей Вас! Здоровья и оптимизма!
Вопросы хрестоматийные:
1.Кто виноват?
2.Что делать?
Адказаць

Імя:: Госьць
08.04.2011 17:25
Зычу і вам добрай фізычнай формы, гэта ўсім патрэбна. Хто вінаваты? – з гэтым у нас атрымліваецца проста і лёгка. Што рабіць? – з гэтым больш складана. Паўтару асноўнае – свабоду палітзьняволеным і барацьба за сапраўдныя выбары
Камэнтары. Старонка з 3