Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Галко


Нарадзiўся ў 1979 годзе ў Менску. Сышоў зь 10 клясы школы, працаваў сталяром, супрацоўнікам крамы будматэрыялаў. Экзамэны за 11 клясаў здаў экстэрнам. Вучыўся ў ЭГУ на факультэце фiлязофii, потым у Маскве – у Iнстытуце журналiстыкi i лiтаратурнай творчасьцi, але дыплёму аб вышэйшай адукацыi не атрымаў. У Маскве быў гастарбайтэрам, працаваў апэратарам паштовай кампанii.

Першы журналiсцкi матэрыял – iнтэрвiю з Алегам Скрыпкам, салiстам гурта "Воплi Вiдаплясава", надрукаваны у "Нашай Нiве". Першае месца рэгулярнай працы ў журналiстыцы – "Радыё Свабода". Працаваў галоўным рэдактарам сайту i журналiстам газэты "Народная Воля", цяпер – карэспандэнт "Новага Часу".

Жанаты другі раз, жонка родам з Жытоміршчыны.
XS
SM
MD
LG