серада, 23 траўня 2012, Менск 03:01

Форум

Анатоль Міхайлаў

Анатоль Міхайлаў, рэктар ЭГУ
x
Анатоль Міхайлаў, рэктар ЭГУ
ПАМЕР ШРЫФТУ - +
У пятніцу, 29 красавіка, а 12-ай гадзіне на вэб-сайце радыё Свабода адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з кіраўнікамі Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту – рэктарам, акадэмікам Анатолем Міхайлавым, а таксама прарэктарамі Аляксандрам Калбаскам і Ірэнай Вайшвілайтэ.

Тэма онлайн-канфэрэнцыі: Праект ЭГУ. Дыскусія пра сёньняшнюю і пэрспэктыўную ролю Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў беларускім кантэксьце.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары. Старонка з 4
Імя:: бывший студент ЕГУ Горад:: Вильнюс
26.04.2011 23:47
Здравствуйте. Объясните такой момент. Почему за 6 лет, которые ЕГУ в Вильнюсе так разросься офис. В несколько раз по сравнению с 2005 годом. Складывается впечатление, что скоро работников будет столько же сколько и студентов. И еще хуже это выглядит на фоне уменьшения бесплатных мест каждый год.
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:19
Шаноўны «былы студэнт ЕГУ», у 2005 годзе – студэнтаў ва ўнівэрсытэце не было ніводнага, у 2006 – 200 чалавек, 2011 – 1800. Колькасьць  студэнтаў павялічылася ў 10 разоў. Унівэрсытэт у выгнаньні сутыкаецца са шматлікімі праблемамі, невядомымі ніводнаму унівэрсытэту у сьвеце.

Імя:: Беларус Горад:: Менск-Вільня
27.04.2011 00:10
Чаму "беларускі універсітэт у выгнанні" паступова трансфармуецца у так званы "рэгіянальны універсітэт"? У нашых суседзяў патрэбы у "нацыянальных"/рэгіянальных універсітэтах няма (ці можа ЕГУ хоча канкураваць з Варшаўскім, Віленскім ці інш. універсітэтамі і на гэта есць адпаведныя рэсурсы?). Няўжо ЕГУ як універсітэт менавіта для Беларусі больш не актуальны? Што з праграмамі па філасофіі, паліталогіі і беларусістыкі - найбольш важнымі для Беларусі?

Загадзя дзякую за адказы. Поспехаў у працы!
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 17:51
А.М. Мы ставім мэтай не пераўтварэньне ў рэгіянальны ўнівэрсытэт, а заваяваньне прызнаньня ў гэтым рэгіёне.
Што тычыцца праграм па філязофіі, паліталёгіі і беларусістыцы, то цягам многіх гадоў яны карысталіся пераважнай падтрымкай. У той самы час, мы ня маем дастатковых магчымасьцяў, каб схіліць абітурыентаў да паступленьня на гэтыя праграмы.

Імя:: выпускник ЕГУ Горад:: Менск
27.04.2011 00:28
Уважаемый Анатолий Арсеньевич! Спасибо Вам за то, что Вы делаете! Вы русский человек, но сделали для Беларуси очень много. Желаю Вам крепкого здоровья и долгих, долгих лет жизни. ЕГУ один из самых лучших вузов Восточной Европы. БГУ в плане гуманитарного образования и близко не стоит рядом.
Где работают выпускники, которые закончили ЕГУ в Вильнюсе? Сколько сейчас студентов? Планируете ли расширение? Планируется ли организовать большую встречу выпускников с концертом где-нибудь в районе Вильнюса?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 15:15
На дадзены момант у ЭГУ 1800 студэнтаў, з якіх 1670 бакаляўраў, 101 магістрантаў і 38 навучаюцца на дыстанцыйных курсах.
Па дадзеных за сьнежань 2009 года 45% выпускнікоў бакаляўрыяту працуюць цяпер у Беларусі, 27% засталіся ў Літве (большай часткай на навучаньне ў магістратуры) і 17% знаходзяцца па-за межамі Літвы і Беларусі.

Палова выпускнікоў, якія працуюць у Беларусі, пераважна працуе ў прыватным сэктары альбо НДА і ў дзяржаўных ВНУ.

У наступным годзе будзе сьвяткаваньне 20-годзьдзя ЭГУ, у межах якога плянуецца сустрэча выпускнікоў. А на дадзены момант 14 траўня у Вільні адбудзецца канцэрт гурта “Ляпіс Трубецкой”. Падрабязнасьці тут: http://www.facebook.com/event.php?eid=161506553908804

Імя:: БелаЭмігрант Горад:: ВКЛ
27.04.2011 07:37
Вы ўсе трое вінаватыя ў тым , што ЭГУ зьяўляецца антыбеларускай вучэльняй неокаляніяльных кадраў Расеі для Беларусі. Ці не лепш вам сыйсьці з кіраўніцтва ЭГУ і перадаці справу беларусам здольным размаўляці і выкладаці па беларуску. Дзе ў ЭЗ яшчэ выкладаюць па расейску? Чаму вы калечыце беларускую моладзь?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 15:16
А.М. Ствараецца ўражаньне, што нарэшце мы здолелі выявіць сапраўднага вінаватага ў “калечаньні беларускай моладзі”, і – як выявілася – ім зьяўляецца ЭГУ. Якім бы дзіўным гэта не падавалася, але гэтае меркаваньне супадае з пазыцыяй тых, хто прымаў рашэньне пра закрыцьцё ўнівэрсытэту ў 2004 годзе і да гэтага часу ня можа зьмірыцца з ягоным адраджэньнем і існаваньнем у Літве.

Але што рабіць з тым, што ў нашым унівэрсытэце навучаюцца сотні студэнтаў зь Беларусі, якія з поўнай адказнасьцю і сьвядома зрабілі свой выбар? Адмовіць ім у гэтым праве? І ці можна сабе ўявіць, напрыклад, што ўнівэрсытэты Ірляндыі будуць пераходзіць з выкладаньня па-ангельску на ірляндскую толькі на той падставе, што неабходна спыніць рыхтаваць “нэакаляніяльныя кадры для Вялікабрытаніі?

А.К. Шаноўны «белаЭмігрант». Спадзяюся, як ніхто іншы, Вы разумеееце спецыфіку жыцця у выгнанні. Учара, а шостай гадзіне, «небеларускі прарэктар небеларускага ўніверсітэта» (карыстаючыся Вашымі азначэннямі) ўдзельнічаў у адкрыцці ў беларускай Вільні беларускай выставы арыгінальных фотаздымкаў беларускага фатографа І. Сербава, падрыхтаванага беларускаю Вольгаю Лабачэўскаю з фондаў небеларускай бібліятэкі небеларускага Віленскага Ўніверсітэта ў прысутнасці беларуса Федара Нюнькі (гл. інфармацыю на сайце ehu.lt) . Усе прамаўлялі па-беларуску і шкадавалі, што гэта нельга зараз зрабіць на Радзіме, дзе ёсць толькі частка капійных здымкаўСербава, а ўзгадванне ЕГУ афіцыйна забаронена. Мне чамусці падаецца, што Вы паспяшаліся як з прысудам так і з дыягназам.
 
 

Імя:: Яўген Маліноўскі Горад:: Баранавічы
27.04.2011 10:06
Анатоль Арсенцьявіч, дзякуем Вам за Вашую грамадзянскую пазіцыю і навукова-метадычны ўнёсак ў скарбніцу ўніврсітэцкай цывілізацыі. Ці магчыма наладзіць супрацоўніцтва на ўзроўні чытаннія спецкурса "Тэапсіхалогія: псіхалогія рэлігіі, мастацтва і права" у Вашай надзвычайнай установе на фоне непераадольных перашкодаў для гэтай працы ў Баранавіцкім дзяжаўным універсітэце? Дацэнт кафедры псіхалогіі БарГУ Яўген Маліноўскі, канд. псіхалагічн. навук.
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:20
Дзякуем, гатовыя да кантактаў, чакаем Вашай прапановы.

Імя:: Бенедзікт
27.04.2011 10:23

Спадар Міхайлаў,
чым можна патлумачыць, Ваша негатыўнае стаўленьне да беларускай мовы і беларушчыны?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 15:19
А.М. Я глыбока перакананы, што адной з прычынаў таго няшчасьця, якое існуе ў нашай краіне, ёсьць усё яшчэ, на жаль, дастаткова распаўсюджаны дух канфрантацыйнага запалу і абвінавачваньня ў дачыненьні да навакольных. Замест таго, каб дэманстраваць на практыцы на канкрэтных прыкладах, як трэба рэалізоўваць свае ўласныя патэнцыі па пераўладкаваньні і трансфармацыі нашага жыцьця, энэргія і сілы выдаткоўваюцца на крытыку іншых.

Здавалася б. даўно ўжо час вынесьці ўрокі з ўсяго, што адбывалася напачатку 90-х, калі такія ўласьцівыя для таго часу раздрай і нелады не спрыялі кансалідацыі тых, хто мусіў бы інакш выкарыстаць унікальныя магчымасьці для дэмакратызацыі Беларусі.
І ўвогуле не хацелася б апраўдвацца наконт галаслоўных абвінавачаньняў.

Імя:: Dmitry Горад:: Minsk
27.04.2011 10:40
Университету выделяются огромные дотации из ЕС, студенты оплачивают свое обучение, принимают учиться практически всех желающих, студентов не готовят для возврата домой. Вы просто зарабатываете? На что? Почему?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:21
І.В. Датацыі, на жаль, не пакрываюць цалкам расходы на навучаньне такой колькасьці студэнтаў. Аднак мусім адзначыць, што ніводны студэнт-беларус не плоціць больш за 30% рэальнага сабекошту навучаньня. Тым больш, тых, хто плоціць 30% сабекошту – толькі 17% сярод усіх студэнтаў. У ЭГУ існуе гнуткая сыстэма зьніжак па аплаце. З гэтага году ўнівэрсытэт ізноў павялічыў датацыі.

Тое, што мы прымаем усіх – няпраўда, у нас ёсьць конкурс. Сярэдні прахадны бал на бясплатнае месца = 9.

Мы не зарабляем, насамрэч ледзь зводзім канцы з канцамі. Грошы, якія плоцяць студэнты, проста ідуць на пакрыцьцё выдаткаў. Нашая справаздача па выдатках ёсьць у інтэрнэце, напрыклад, можаце паглядзець яе тут (http://en.ehu.lt/about/statute/).

Імя:: Alucard Горад:: Минск
27.04.2011 13:33
К чему готовят студентов в ЕГУ? На данный момент складывается впечатление, что к работе преподавателем в ЕГУ и не более того. Учебные программы не выдерживают никакой критики, а рекламируемая повсеместно кредитная система обучения на деле таковой не является. Почему? Планируете ли вы начать выполнять обещания?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:23
А.К. Шаноўны Alucard.  Студэнтаў ЕГУ мы рыхтуем да рэальнага жыцьця ў рэальным сьвеце. Не ведаю ніводнага, хто не здолеў бы,  маючы наш дыплём,  працягнуць вучобу, альбо  знайсьці прыстойную працу. Можаце пра гэта запытацца ў выпускнікоў. Далучайцеся да  віртуальных і рэальных суполак ЕГУ. А яшчэ лепей – паспрабуйце паступіць, годна адвучыцца карыстаючыся крэдытнаю сістэмаю і атрымаць дыплом  ЕГУ. Усе ў Вас атрымаецца.

А.М. Дзякуй Богу, нашыя студэнты самі ў стане рабіць уласныя высновы пра якасьць нашых праграм і параўноўваць іх з тым, што прапануюць ў іншых ВНУ. Для нас гэта галоўны крытэр і паказчык ацэнкі нашай працы.

Імя:: Алесь* Горад:: Менск
27.04.2011 14:31
Перад тым, як задаць сваё пытанне падзякую вам за вашую адданую працу на карысьць будучыні Беларусі. Нажаль, беларуская эліта выязджае за мяжу, альбо рэзка перасьледуецца ў Беларусі. ЕГУ сапраўдны востраў свабоды для беларускіх навукоўцаў і беларускай моладзі. Дзякуй вам за добрае кіраванне гэтым востравам! Але пытанне наступнае... Тут ужо ўздымалася пытанне "беларускасьці ЕГУ", але я пра іншае, якую ідэнтычнасьць нясе ў сабе ЕГУ для "еўрапейскай сям'і"? Як рэпрэзэнтуецца Беларусь і ў першую чаргу беларускасьць (мова, культура, традыцыі)? І ці дастаткова гэтага на вашу думку?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:24
А.К. Учора,  ўдзень студэнты ЕГУ у чарговы раз мелі магчымасьць  сустрэцца з Уладзімірам Арловым і Зьміцерам Вайцюшкевічам.  Частыя госьці у ЕГУ: выдавец Валер Булгакаў, філёзаф Валянцін Акудовіч (яго сын Цімафей пасьпяхова завяршае навучаньне ў магістарскай праграме), Лявон Вольскі, праз два тыдні да студэнтаў і выкладчыкаў прыедзе гурт “Ляпісаў”, ганаровымі дактарамі ЕГУ ў  апошні час сталі сьвятар Аляксандр Надсан і паэт Алесь Разанаў, студэнты ЕГУ сустракаліся з  Пазьняком і  Калякіным, Мілінкевічам і Раманчуком, Някляевым. Гэтага верагодна недастакова. Але знайдзіце беларускі унівэрсытэт,  студэнты якога маюць ТАКІЯ магчымасьці і самі адкажаце на пытаньне пра ідэнтычнасьць.

Імя:: Barok Yury Горад:: ----
27.04.2011 15:13
Чаму ў ЕГУ адбываецца змаганне з беларускай мовай? У размовах з выкладчыкамі вучэльні, я чую, што ім забаронена выкладаць па-беларуску. Вы каэце, што ЕГУ - гэта рэгіянальная вучэльня, дык чаму не пераходзіць на ангельскую ў такім выпадку? Не падаецца вам, што ЕГУ, свядома забараняючы беларускую мову, займаецца этнацыдам беларусаў, як і вучэльні ў лукашэнкаўскай Беларусі?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:25
Пачатак пытаньня – гл. адказ вышэй.

А.К. Шаноўны Barok Yury  30 гадоў таму, ў 1981 годзе у 8-гадовай школцы Барысаўскага раёна пачаў выкладаць. Гісторыю з геаграфіяй. Па- беларуску. З 1997 года, ДАГЭТУЛЬ,   выкладаю у ЕГУ. Па-беларуску. Шматлікія вучні не дадуць схлусіць.  Калі ў Вас есць факты забароны (змагання) з беларускаю моваю ў ЕГУ  -- назавіце. Мой прыклад і прыклады дзесяткаў прафесараў, якія  карыстаюцца беларускаю моваю ў ЕГУ  сведчыць пра адваротнае. А за этнацыд беларусаў трэба прымяняць вышэйшую мер, як гэта практыкуецца на Рдзіме. Тут я з Вамі згодны.

Імя:: Студэнтка
27.04.2011 16:21
Скажыце, калі ласка, чаму ЕГУ пры такой моцнай фінансавай падтрымцы з боку донараў і студэнтаў прадстаўляе вельмі мала стыпендый і бесплатных месцаў? Чаму такая дарагая адукацыя? Пры такіх коштах на адукацыю дык лепш у Нямеччыне вучыцца, ды й узровень адукацыі там нашмат большы.
Беларускі універсітэт у выгнаньні ператварыўся ва універсітэт для дзяцей алігархаў.
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:27
 
А.М. Мы маем магчымасьць аказваць фінансавую падтрымку студэнтам у межах існуючага бюджэту. Дарэчы, НІХТО не аплочвае поўнага кошту навучаньня. І, вядома, мы прызнаем права кожнага абіраць месца навучаньня. Такія магчымасьці існуюць і ня толькі ў Нямеччыне.
 
І.В. Прадстаўляем столькі стыпэндыяў, колькі мы здольныя. Адукацыя нашая не даражэйшая за беларускую і таньнейшая за літоўскую.
Кошты кожны год не расьлі, а цягам апошніх 3 гадоў зьмяншаліся, і даволі значна. Сёлета мы атрымалі больш падтрымкі і павялічылі датацыі на 50%. Мы 3 гады фактычна не падвышалі кошты. Паднялі кошты толькі на самыя папулярныя і дарагія спэцыяльнасьці, якія карыстаюцца вялікім попытам, часам мы павінныя ствараць па дзьве групы, што падвышае выдаткі. Тым больш, кошт выдаткаў на адукацыю для, напрыклад, праграмы дызайну вышэйшы, чым для беларусістыкі.
Наконт алігархаў – мы не зьбіраем зьвестак пра месцы працы бацькоў нашых студэнтаў, але будзем Вам удзячныя за кантакты бацькоў-алігархаў J.

Імя:: EHUnit Горад:: Vilnius
27.04.2011 16:39
Скажыце, чаму спонсары ўвесь час даюць грошы нашым студэнтам, а колькасць бясплатных месцаў і стыпендый сніжаецца год ад году, хаця суммы, якія пераліваюцца ЭГУ ад донараў, год ад году растуць?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:28
Гл. адказ вышэй.

Імя:: Сяргей Горад:: Гомель
27.04.2011 18:06
Былі ў вас на Дне адчынены дзвярэй! Засталіся ў захапленні ад арганізацыі! Глядзіш на звычайную беларускую моладзь, якая навучаецца ў ЕГУ і думаецца, што яны так блізка і ўжо так далёка. Цяпер не баюся аддаваць вам свайго дзіцяці. Дрэннаму дакладна не навучыце! Адзінае, што хацеў спытаць у вас, а ці ёсьць мажлівасьць неяк бацькам больш актыўна сачыць за адукацыяй сваіх дзяцей? З-за нашых кратаў не бачна нічога...
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:31
 А.К. Дзякуй за пытаньне Сяргей. Думаючы пра дапамогу бацькам ў навучаньні іх дзяцей за мяжою ЕГУ робіць наступныя крокі: цягам трох апошніх гадоў МЗС Літвы па сьпісах унівэрсытэта выдае бацькам студэнтаў шэнгенскія візы, каб яны без перашкод маглі наведваць сваіх дзяцей, Акадэмічны сакратарыят інфармуе бацькоў пры узьнікненьні пэўных складанасьцяў у навучаньні, з гэтага году становяцца практыкаю “бацькоўскія з’езды”. Будзьма разам!
 
 

Імя:: Студенты
27.04.2011 19:45
Добрый день. Объясните, за что конкретно был изгнан Владимир Дунаев, бывший первый проректор ЕГУ? Он мешал "трансформации университета"? И второй вопрос: почему руководителем департамента политических наук был назначен Виктор Мартинович? Другие кандидаты, в отличии от Мартиновича, были именно политологами.
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 15:19
А.М. Дунаеў сыйшоў з пасады падчас аптымізацыі сыстэмы кіраваньня ўнівэрсытэтам, калі замест аднаго віцэ-рэктара былі ўведзеныя тры раўназначныя пасады паводле рашэньня Кіроўнай Рады.

А.К. Кіраўнік дэпартамента паліталогіі Віктар Марціновіч перамог у адкрытым  конкурсе на замяшчэньне пасады дацэнта дэпарамента ўсіх  наяўных прэтэндэнтаў. 

Імя:: Student Горад:: EU
27.04.2011 20:53
As many other students I was surprised by the transformation of the EHU from a Belarusian University to the so- called "regional University" with the Russian language (!) becoming dominant. In my opinion the EU should stop funding what has now become of the EHU, since the idea behind the funding is help young people from Belarus not to fund one more regional University. I wonder what is your opinion on this?

Імя:: Юрась Горад:: Вільня
27.04.2011 23:23
Есть ли преподаватели и выпускники, которыми Вы особенно гордитесь?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:33
А.К. Шаноўны Юрась,  Выкладчыкаў мы схільныя не называць, лепш хай называюць самі студэнты.
Мы ганарымся ўсімі нашымі студэнтамі, у прыватнасьці, можам адзначыць наступных:
Ірына Палешчук,  Іна Кулей і Уладзімір Пугач, Андрэй Дзьмітрыеў і Арцем Анісімаў.

Імя:: Александр Мартыненко Горад:: Гаага
27.04.2011 23:29
День добрый.

А правда, что Наталья Петкевич выпускница ЕГУ? И работала у вас?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:34
А.К. Наталлья Пяткевіч, выпускніца юрфака БДУ, цягам двух гадоў выкладала у Мінскім ЕГУ курс” Рымскае прыватнае права”– на ўмовах пагадзіннай аплаты.

Імя:: Алесь Горад:: Менск
27.04.2011 23:50
Ведаю некалькіх дактарантаў заходніх ВНУ, якія прапаноўвалі ЕГУ прачытаць бясплатна свае курсы па-беларуску, або па-ангельску. Ім адмовілі па прычыне таго, што курсы, маўляў, павінныя чытацца па руску. Чаму так? Калі ЕГУ не беларускі універсітэт, дык навошта тады Еўразвяз выдаткоўвае на яго столькі грошай?
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 14:12
А.К. Шаноўны Алесь, дапускаю што Вы не цалкам валодаеце інфармацыяй. Афіцыйна заяўляю, што  кандыдытура любога  прэтэндэнта на выкладаньне, даслаўшага свае СV ва універсітэт  уважліва разглядаецца і НЕ ДЫСКРЫМІНУЕЦЦА  па мове выкладання. Гэта ПРАВА ВЫКЛАДЧЫКА. Чакаю рэальных прапановаў
 

Імя:: родитель
27.04.2011 23:54
Добрый день,

как вы можете объяснить полное отсутствие социальных гарантий и официального статуса преподавателей ЕГУ? То, как работают ваши преподаватели, юридически называется договором найма, я юрист и видел ваши контракты. Критикуемая всеми рабская контрактная система в Беларуси и та предполагает заключение контрактов на год, в вашей конторе с преподавателями заключают контракт на семестр!!! У них НЕТ пенсионных отчислений, им НЕ оплачивают больничные листы и декретные отпуска. И т.д.
Знают ли об этих вопиющих нарушениях ваши спонсоры?
Только не рассказывайте сказок про трудовые контракты, в вашем заведении их заключают с единицами.
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 12:36
 І.В.Паважаны бацька!  Усе асноўныя выкладчыкі ЭГУ атрымліваюць сацыяльныя гарантыі ў Беларусі. Тыя выкладчыкі, якія вырашаюцца на пражыцьцё ў Літве, атрымліваюць сацыяльныя гарантыі ў Літве. Што тычыцца афармленьня працоўных адносінаў, у нас працуюць амаль 250 чалавек, і калі б іх гэтыя адносіны не задавальнялі, яны б мусіць тут не працавалі.

Імя:: Nastya Fokina Горад:: New York
28.04.2011 00:00
Dear Anatolii! Thank you so much for everything you have been doing for the european academic society- I truly admire your hard work and determination.
I was a student of EHU in Minsk and then in Vilnus and I saw how hard it was and probably is to accommodate everybody's needs and requirements. I hope that EHU will gain intellectual value despite the chaos and bureaucracy of the first years in Vilnus. Just wish you to have strong leaders around you, so hard to make changes alone. Thanks a lot
Адказаць

Імя:: Госьць
29.04.2011 13:51
Over the past 20 years thousands of universities have appeared in the region. All of them promise to provide education in the humanities. So, the question is if EHU sets a goal to become one of universities of this kind or its purpose is to provide high quality education, recognized in the region.
EHU does not set a goal to transform itself into a regional university but it strives to gain recognition in the region.
Камэнтары. Старонка з 4