пятніца, 10 лютага 2012, Менск 02:33

Эканоміка

Газаправод абміне Беларусь

Падчас візыту ў Маскву польскага прэм’ер-міністра Дональда Туска абмяркоўваліся варыянты будаўніцтва газаправодаў, якія абмінаюць Беларусь.

ПАМЕР ШРЫФТУ - +

Пасьля перамоваў з кіраўніцтвам Расеі Дональд Туск заявіў, што Варшава ня мае намеру далучацца да праекту газаправоду “Nord Stream”, які праходзіць па дне Балтыйскага мора. Паводле польскага прэм’ера, Варшава выступае за значна больш танную альтэрнатыву – “сухапутны” газаправод праз краіны Балтыі і Польшчу. Паводле спадара Туска, прадстаўнікі Расеі таксама “заявілі пра зацікаўленасьць у абмеркаваньні наземнай канцэпцыі газазабесьпячэньня Эўропы праз краіны Балтыі і Польшчу”.

Намесьнік дырэктара маскоўскага інстытута краінаў СНД Уладзімер Жарыхін сказаў, што такі праект у многім залежыць ад паводзінаў Украіны:

“Рэакцыя на мінулы газавы скандал была адназначная з боку Эўропы – гэта будаўніцтва балтыйскага трубаправода. Калі Ўкраіна спрабуе працягваць не плаціць за газ, то актуальнасьць яшчэ адной ніткі трубаправода ў абыход Украіны, безумоўна, падвысіцца. Мы ўвесь час гаворым пра дывэрсыфікацыю – больш газаправодаў добрых і розных. У гэтым пляне Польшча, нягледзячы на ўсе нашы складаныя палітычныя стасункі, ніколі не стварала праблем Расеі”.

Аднак абодва гэтыя праекты, якія абмяркоўваліся ў Маскве, абмінаюць і Беларусь, якая мела газавыя канфлікты з Расеяй. Нагадаем, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заклікаў Расею адмовіцца ад “Nord Stream” на карысьць будаўніцтва другой ніткі газаправоду Ямал-Эўропа, які праходзіў бы праз Беларусь. Узамен Лукашэнка нават прапаноўваў Расеі бясплатны транзыт газу цягам пяці гадоў.
Ці яны пакінуць гэты “Nord Stream”, ці яны пераключацца на наземны газаправод “Бурштын”, – для Беларусі гэта нічога не мяняе. Бо гэта азначае, што празь яе другую нітку “Ямал – Эўропа” будаваць ня будуць.


Паводле палітоляга зь Менску Андрэя Фёдарава, Расея будзе імкнуцца дывэрсіфікаваць пастаўкі газу:

“Расея будзе імкнуцца, але будзе глядзець для сябе лепшы варыянт. І я мяркую, нашы інтарэсы яна ў гэтым выпадку ўлічваць ня будзе. Ці яны пакінуць гэты “Nord Stream”, ці яны пераключацца на наземны газаправод “Бурштын”, – для Беларусі гэта нічога не мяняе. Бо гэта азначае, што празь яе другую нітку “Ямал – Эўропа” будаваць ня будуць. Таму тут што ў лоб, што па ілбе”.

Паводле аднаго з польскіх дыпляматаў, падчас візыту Дональда Туска ў Маскву пытаньне пра Беларусь не закраналася. Там абмяркоўвалася двухбаковае польска-расейскае супрацоўніцтва. Адной з ключавых тэмаў на перамовах было разьмяшчэньне на тэрыторыі Польшчы амэрыканскіх проціракет.

Падчас выступу ў дзяржсавеце прэзыдэнт Расеі заявіў, што ў сьвеце нібыта “пачынаецца новы віток гонкі ўзбраеньняў”. Палітоляг Віталь Сіліцкі сказаў:

“Фактычна, аднавілася рыторыка “халоднай вайны”. Калі аднавілася рыторыка “халоднай вайны”, Расеі зноў патрэбны пляцдарм на захадзе. Гэта ваенна-стратэгічныя гульні, дзеля якіх яны зноў пайшлі на кантакт з Лукашэнкам. Для гэтых ваенна-стратэгічных гульняў патрэбны транзытны калідор у Беларусі, трэба стратэгічны калідор. Дзеля гэтага Беларусь зноў трэба карміць. Толькі цяпер будуць карміць не праз “Газпром”, а праз расейскі бюджэт”.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Насця Горад:: Магілеў
09.02.2008 23:05
Вось і дапрыгаўся "бацька"...

Імя:: XaXa
10.02.2008 09:10
Далей галасуйце за Луку, пачнуць абмінаць усе.
Спыніце грабяжы на мытнях, адрамантуйце дарогі, палепшыце сэрвіс, размаўляйце на роднай мове тады вы будзеце цікавы для транзытаў.
Эмігрант.

Імя:: minak Горад:: mensk
10.02.2008 16:28
цяпер труба "бацьку"

Імя:: Эдуард Брокараў Горад:: Горкі
10.02.2008 18:34
Труба пойдзе ў абыход, зстанецца варыянтам, а мы застанемся тут. Рускія - go home! Гэта адзіны варыянт.

Імя:: Валеры
11.02.2008 02:54
Беларускі народ успрымаецца Расеяй у асобе Пу-
ціна як напалаыіну пакормленая карова каторая
будзе маўчаць а не мычаць.Ужо даўно пара народу
Беларусі быць гаспадаром на сваёй зямлі а не
маўчаць.

Імя:: БР
11.02.2008 05:03
@размаўляйце на роднай мове тады вы будзеце цікавы для транзытаў@

Как говорит наш дорогой Шеф, если человек идиот, то это надолго

Імя:: Лысевіч Міхаіл Горад:: Лiда
11.02.2008 08:33
Шаноуныя грамадзяне Беларусi! Казау. кажу i буду казаць - у Беларусi 3 галоуныя ворагi.
1. Расея - самы небяспечны i драпежны. Тут адзiны iнтарэс - зьнiшчыць нас як нацыю i краiну.
2. Польшча - нязбыушыйся магiльшчык Беларусi. А як iмкнулась гэтая "сяброуская" краiна аж з 14 стагоддзя да нашай сьмерцi. I амаль дамаглась, амаль усе атрымала дзякуючы здрадзе нашай шляхты. Але ж саму Польшчу (разам з намi) у вынiку разадрала Расея з iншымi драпежнiками тагачаснай Эуропы. Але з тых часоу нiчога не зьмянiлась у паводзiнах нашага заходняга суседа. Толькi палiтычны прастак i сьляпец можна разлiчваць на прыязныя адносiны з боку палякау. Гэта такая ж лухта, як i з боку маскалей.
3. Нямеччына - самы нябачны, але самы хiтры вораг. З часоу крыжакоу апетыт мае да нас, з часоу Вiтаута помсьцiць нам раз за разам. Але з цягам часу набрауся розуму i з дапамогай дыпляматыi а-ля Макiявеллi чужымi рукамi гуляе намi як цацкай.
Дык цi застаюцца у нашый палiтыкау як уладных, гэдак i апазiцыйных яшчэ хоць нейкiя непарузуменнi наконт "сяброу".

Імя:: Валеры Грыцук
11.02.2008 21:32
Дзе мой каментар ? Дзе на "Свабодзе" свабода слова ?

[Паважаны спадар Грыцук, свабода слова не азначае свабоду абражаць каго б там ні было, нават таго, хто вам вельмі не падабаецца. Перачытайце нашы правілы. - Вэб-рэдактар]

Імя:: Валеры Грыцук
12.02.2008 14:26
Веб-редактару і чытачам сайту. Паважаны , Сяргей Шупа, паглядзіце ў тлумачальны слоўнік, каб ведаць сэнс слова "абражаць".
1. Я не НІКОЛІ ўжываю расійскага мата і іншых нецэнзурных словаў.
2.Я нават не назваў Федуту іншым абразлівым словам.
3. "Забойца праўды" - гэтыя словы незалежны суд у кожнай краіне кваліфікуе як думку і і погляд!
4.Можна, па-хрысцыянскі, дараваць нават забойцу чалавека, міліцыянту, які здекуецца над апазыцыянерамі, суддзе, які незаконна , па намове міліцыянтаў, асудзіў дэмакратычнага чалавека. Але нельга дараваць тым людзям, якія забіваюць ПРАЎДУ, бо яны меняюць хаду Гісторыі і шлях Краіны.
5. Федута не дазволіў ( ён САМ гэта падцвердзіў) друкаваньне даклада Сяргея Антончыка - і зменіў Шлях Беларусі.
6.Дэмакратычнае Радыё не можа падтрымліваць ( і фінансава) чалавека, які ўчыніў вялікую шкоду Дэмакратыі.
?. Калі ласка, задайце пытаньне слухачам, чытачам: Ці лічыце вы вялікай шкодай для краіны, грамадзтва, забарону публікацыі праўды, істотнай інфармацыі аб дзейнасьці прэзыдэнта ?" Няхай нас аматары Радыё рассудзяць.
Валеры Грыцук