Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на газ для Беларусі застаюцца пад пытаньнем



“Газпром” 14 сьнежня паведаміў, што кошт на газ для Беларусі ў першым квартале 2008 года складзе 119 долараў за тысячу кубамэтраў.

Пры гэтым Бамбіза адмовіўся камэнтаваць магчымасьць захаваньня на працягу ўсяго 2008 года кошту на газ, вызначанага на першы квартал 2008 года.

Міністар энэргетыкі Беларусі Аляксандар Азярэц паведаміў сёньня Інтэрфаксу, што цана 119 даляраў за тысячу кубамэтраў вызначаная ў адпаведнасьці з формулай, прадугледжанай чатырохгадовым кантрактам ад 31 сьнежня 2006 году. Кантракт прадугледжвае, што ў 2008 годзе гэтая цана складзе 67% ад сярэднеэўрапейскай.

Паводле спадара Азярца цяжка сказаць, ці зьменіцца цана на газ у другім квартале наступнага году, аднак ён ня выключыў, што цана можа павялічыцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG