серада, 27 траўня 2015, Менск 22:44

УСЕ НАВІНЫ / Палітыка

Эстонія падтрымлівае беларускую апазыцыю

Паводле БелаПАН<br><br>Эстонія падтрымлівае беларускую апазыцыю і актыўна ўдзельнічае ў абмеркаваньні ў Эўразьвязе палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Эстоніі Урмас Паэт у часе сустрэчы з кіраўніком Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкай Сурвіллай, якая прайшла 5 кастрычніка ў Таліне, паведаміла прэс-служба эстонскага МЗС.

"Мы ўсяляк падтрымліваем дэмакратычныя сілы Беларусі і апазыцыю, а таксама беларускі народ, даючы яму магчымасьць убачыць, як дзейнічае дэмакратычны дзяржаўны парадак. Добрым прыкладам гэтага зьяўляецца навучаньне 10 беларускіх студэнтаў у эстонскіх ВНУ", -- сказаў міністар.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла азнаёміла эстонскага міністра са сваімі бачаньнем сытуацыі ў Беларусі.

У траўні 2006 года Эстонія забараніла ўезд на сваю тэрыторыю або транзыт праз яе шэрагу беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандру Лукашэнку. Такім чынам Эстонія падтрымала "чорны сьпіс" Эўразьвязу, у які ўключаныя асобы, адказныя за парушэньні правоў чалавека і зьнікненьні людзей у Беларусі.

Акрамя таго ўрад Эстоніі вырашыў навучаць за кошт дзяржавы студэнтаў, якіх выключылі з беларускіх ВНУ за прыналежнасьць да апазыцыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Любоў Собаль

Я не гатовая ўсё жыцьцё пражыць у такой Расеі — юрыст Фонду Навальнага Любоў Собаль

Часта здаецца, што Расея — гэта краіна матаролаў і залдастанавых, у ёй ужо нічога не паправіць і няма на каго спадзявацца. чытаць далей >

перайсьці да іншых падзеяў дня
УСЕ НАВІНЫ
External Widget cannot be rendered.

чытаць іншыя навіны >>
External Widget cannot be rendered.

ТОП-ЛІСТ

ПЕРАДАЧЫ

Літанкета Свабоды: Уладзімер Арлоў

Каб яшчэ больш зацікавіць вас беларускім прыгожым пісьменствам, рэдакцыя Радыё Свабода прыдумала міні-апытанку для пісьменьнікаў. чытаць далей >