Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастар Антоні Бокун — на волі


Любоў Лунёва, Менск На волю выйшаў пастар пратэстанцкай царквы “Ян Хрысьціцель” Антоні Бокун. Ён адбыў трое сутак арышту за правядзеньне не санкцыянаванага ўладамі набажэнства.

Пастара затрымалі 3 чэрвеня ва ўласным доме, дзе сабраліся каля васьмі дзясяткаў вернікаў на сумесную малітву.

За тыдзень да інцыдэнту Антонія Бокуна аштрафавалі паводле аналягічнага абвінавачаньня на 620 тысяч рублёў.

Пастар Антоні Бокун адразу пасьля выхаду з турмы накіраваўся ў суд Цэнтральнага раёну Менску. Ён папрасіў даць яму копію пастановы, каб разам са сваім адвакатам падаць скаргу ў гарадзкі суд.

“Cупрацоўнікі міліцыі і КДБ абяцаюць нам, што будуць да нас прыходзіць штодня і рэгулярна складаць на мяне пратаколы. Гэта ўжо набыло сыстэматычны характар, але ўсё гэта толькі павялічвае пратэстны настрой сярод вернікаў.

Адзін гэбіст заявіў: “У нашай краіне забаронена насіць халодную зброю, а слова Божае — гэта зброя. Няўжо вы думаеце, што зможаце ёй карыстацца без дазволу?” — кажа пастар Бокун.

4 чэрвеня судзьдзя Тацяна Паўлючук разглядала справу Антонія Бокуна пасьля таго, як арыштавала затрыманых удзельнікаў флэш-мобу супраць скасаваньня льготаў.

У судзе ад дзясятай раніцы да паловы на восьмую вечара знаходзіліся жонка пастара зь пяцігадовым сынам Адамам.

Хлопчык падарыў тату малюнак, які зрабіў у судовай залі.

“Намаляваў газэту, тры карцінкі. Намаляваў судзьдзю, і адваката, і мой ліст”, — кажа Адась.

“Напісаў: “Тату Антося арыштавалі за тое, што ён быў пастарам царквы “Ян Прадвесьнік”. Намаляваны судзьдзя, адвакат і ягоны ліст: “Тата, я цябе люблю”, — дадае Антоні Бокун.

Менск, 6.06.2007. Пастар Антось Бокун выйшаў на волю. Жонка пастара і 5-гадовы сын Адам Жонка пастара і 5-гадовы сын Адам
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG