Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэдняя пэнсія ў Беларусі складае 128 эўра, а ў Польшчы — 470 эўра


Сярэдні памер пэнсіяў па ўзросьце ў лютым 2016 года склаў 2 млн. 904,1 тыс. рублёў, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У органах па працы, занятасьцi i сацыяльнай абароне ў лютым бягучага года на ўліку знаходзілася 2 млн. 592,1 тыс. пэнсіянэраў.

Сярэдняя пэнсія ў Польшчы складае 474 эўра для мужчын і 358 эўра для жанчын, у Літве — 270 і 240 эўра адпаведна, а лідэрам у Эўразьвязе зьяўляецца Люксэмбург, дзе мужчыны-пэнсіянэры атрымліваюць у сярэднім 4017 эўра.

Лукашэнка на наступным тыдні мае намер падпісаць дакументы аб павышэнні пэнсійнага ўзросту. Пра гэта ён заявіў 25 сакавіка ў Менску на нарадзе, прысьвечанай абмеркаваньню гэтай тэмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG