Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшла дэманстрацыя з нагоды Дня Волі, у якой узялі ўдзел каля 100 чалавек


Дзень Волі ў Варшаве. На Замкавай плошчы
Дзень Волі ў Варшаве. На Замкавай плошчы

Сябры беларускай грамады ў Варшаве, а таксама салідарныя зь імі ўкраінцы і палякі са сьпевамі патрыятычных песьняў ды воклічамі «Жыве Беларусь!», «Слава Украіне!», «Няхай Жыве Польшча!» прайшлі маршам ад сталічнай плошчы Трох Крыжоў да Замкавай плошчы, дзе адбыўся мітынг.

Па дарозе дэманстранты затрымаліся каля прэзыдэнцкага палаца, ушанаваўшы хвілінаю маўчаньня памяць трагічна памерлага прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага.

«Мы жадаем сапраўды дэмакратычных зьменаў беларусам, бо толькі вызваленьня палітвязьняў не дастаткова», — сказаў у часе мітынгу былы мэр Варшавы, а цяпер дэпутат Сэйму Марцін Сьвянціцкі. Прамаўлялі таксама прадстаўнікі ўкраінскай грамады, беларускага дому ў Варшаве ды Ян Маліцкі — дырэктар стыпэндыяльнай праграмы імя Каліноўскага.

Дэманстранты пахілілі сьцягі каля прэзыдэнцкага палаца
Дэманстранты пахілілі сьцягі каля прэзыдэнцкага палаца

х

х

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG