Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне хочуць перайменаваць Расею ў Масковію


У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны дадзены ход законапраекту, паводле якога ва Ўкраіне прапануецца называць Расею Масковіяй. Пра гэта інфармуе партал ТУТ.by

Вярхоўная рада разгледзіць законапраект, які забараняе выкарыстаньне слова «Расея» ў дачыненьні да Расейскай Фэдэрацыі. Гэта вынікае з апублікаваных на сайце ўкраінскага парлямэнту дадзеных. Дакумэнт быў унесены ў парадак дня Рады.

У законапраекце сьцьвярджаецца, што «найменьне «Русь» або «Расея» зьяўляецца гістарычнай назвай тэрыторыі Ўкраіны. Таму дакумэнт прапануе забарону «выкарыстаньня гістарычнай назвы тэрыторыі Ўкраіны ў якасьці назвы або сыноніму Расейскай Фэдэрацыі». Замест слова «Расея» для абазначэньня Расейскай Фэдэрацыі праект патрабуе выкарыстоўваць слова «Масковія».

Дакумэнт прапануе ўнесьці зьмены ў шэраг законаў. У прыватнасьці, папраўкі ў Крымінальны кодэкс Украіны прадугледжваюць штраф памерам да пяцідзесяці «неабкладаных мінімумаў даходаў грамадзян». Пры гэтым паўторнае парушэньне або парушэньне, дапушчанае прадстаўніком улады, абкладаецца штрафам памерам ад пяцідзесяці да ста «неабкладаных мінімумаў». Таксама законапраект прадугледжвае зьмены ў законах аб інфармацыйных агенцтвах, аб тэлебачаньні і радыёвяшчаньні, аб рэкляме і аб геаграфічных назвах.

Законапраект быў унесены ў Вярхоўную раду ў ліпені 2015 году. Ініцыятарамі сталі два дэпутаты ад Радыкальнай партыі Алега Ляшко.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG