Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст зладзіў «самаспаленьне» ў цэнтры Менску, і яго не затрымалі

абноўлена

Актывіст зладзіў пэрфоманс — «самаспаленьне» у цэнтры Менску і яго не затрымалі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:07 0:00

Сёньня прыкладна ў 17:30, на пляцоўцы ля Ратушы, дзе ў гэты час адбывалася сьвяточная калядная імпрэза, грамадзкі актывіст правёў адзіночны пікет.

Хлопец, які назваўся Міхаілам — навучэнец мастацкай студыі «Fortinbras» пры Свабодным тэатры. Міхаіл апрануў адмысловыя пальчаткі з гаручым рэчывам і падпаліў іх.

Паводле яго словаў, мэтаю акцыі было прыцягненьне ўвагі да праблемаў глухіх людзей і людзей з абмежаваным слыхам.

Калі такія грамадзяне трапляюць у надзвычайную сытуацыю, напрыклад, пажар, то яны не могуць самі выклікаць хуткую дапамогу. Арганізацыя «Беларускае аб’яднаньне глухіх» прапанавала адміністрацыі горада стварыць адмысловы кол-цэнтар з сурдаперакладнікамі.

Але ўлады ініцыятыву не падтрымалі. Замест гэтага, глухія мусяць набываць на ўласныя сродкі электронныя бранзалеты з кнопкай выкліку аварыйных службаў. Вядома, што вельмі часта яны ня могуць уладкавацца на працу, ня маюць грошай, а адзін бранзалет каштуе каля двух мільёнаў рублёў. Такім чынам, людзі адчуваюць сябе дыскрымінаванымі, — патлумачыў Міхаіл «Радыё Свабода».

На плечы хлопец павесіў плякат з надпісам: «Мы будзем гарэць — ім будзе пляваць»

Незвычайны пэрформанс доўжыўся некалькі хвілінаў. Як толькі Міхаіл патушыў агонь, да яго падбеглі паплечнікі і яны разам зьехалі на машыне. Каля ратушы было больш за сотню чалавек, аднак натоўп амаль не зьвярнуў увагі на акцыю. Толькі адзін мінак даволі гучна выказаўся, што «ня трэба зьмешваць палітыку і сьвяты»

Прысутныя прадстаўнікі праваахоўных органаў не пасьпелі затрымаць актывіста за несанкцыянаваны пікет. Сам Міхаіл кажа, што не баіцца рэпрэсіяў за свой учынак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG