Лінкі ўнівэрсальнага доступу

95-годзьдзе паўстаньня на Случчыне ўшанавала КХП БНФ

абноўлена

Фота: КХП БНФ
Фота: КХП БНФ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ правяла мэмарыяльныя мерапрыемствы на Случчыне ў гонар 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.

Удзел у акцыі прынялі каля пяцідзесяці чалавек, якія праехалі па месцах баёў з войскамі бальшавісцкай арміі ў 1920 годзe. Кароткімі прамовамі яны ўшанавалі памяць беларускіх герояў у Грозаве, Вызьне (цяпер Чырвоная Слабада) і Семежаве. Заключны мітынг адбыўся ў Слуцку, каля мясцовага Краязнаўчага музэю. Менавіта ў гэтым будынку прайшоў Зьезд дэлегатаў Случчыны і працаваў штаб паўстаньня. Удзельнікі дня памяці ўшанавалі памяць героеў-паўстанцаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі, кветкамі і запаленымі зьнічамі.

Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі, сакратар КХП БНФ Алесь Чахольскі, акцыя была дазволеная мясцовымі ўладамі, а таму шанаваньне героеў-случакоў прайшло арганізавана і без інцэдэнтаў. Аўтобус з удзельнікамі акцыі суправаджалі супрацоўнікі міліцыі, якія не заміналі хадзе падзеяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG