Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксей Сапрыкін: Спэктакль «Браніслаў» застанецца. Шукаем новую пляцоўку


 Сцэна са спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў»
Сцэна са спэктаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў»

Пасьля двух паказаў, 14 і 16 лістапада, спэктакль «Браніслаў. Сцэны з жыцьця ды сноў», які ішоў на сцэне студэнцкага тэатру Белдзяржунівэрсытэту «На бальконе», быў адменены ўпраўленьнем па справах культуры БДУ.

Наступныя паказы былі заплянаваныя на 18, 20 і 23 лістапада. Але 17 лістапада на дзьвярах тэатру зьявілася аб’ява на расейскай мове: «Спектакль „Бранислав“ ОТМЕНЕН!!!». Яшчэ ў чацьвер была надзея, што спэктакль усё ж адбудзецца ў пятніцу і панядзелак, як і было заплянавана раней. Але гэтага не адбылося.

Што будзе з праектам далей, як кіраўніцтва БДУ патлумачыла прычыны адмены? На пытаньні Радыё Свабода адказаў кіраўнік праекту, выканаўца галоўнай ролі Аляксей Сапрыкін:

Аляксей Сапрыкін
Аляксей Сапрыкін

— Дакумэнтальных тлумачэньняў не было. Сказалі, што, маўляў, «у нас падрыхтоўка да фэсту „Тэатральны куфар“, пляцоўка будзе занятая. Калі першапачаткова дамаўляліся аб пляцоўцы, меркавалася, што падрыхтоўка да „Тэатральнага куфра“ пачнецца значна пазьней, а тут раптоўна вырашылі раней.

— А хто канкрэтна так тлумачыў?

— Гэта сказалі ва ўправе па справах культуры БДУ.

— Такая праца зробленая, такія намаганьні прыкладзеныя. Што будзе далей з праектам?

— Спадзяюся, праект далей будзе жыць. Мы не здаемся. Фактычна мы ўжо знайшлі пляцоўку, каб граць спэктакль. Цяпер у нас невялікая вымушаная паўза, неўзабаве з новымі сіламі будзем шукаць пляцоўкі, рэпэціраваць і паказваць спэктакль. Для паказу нам патрэбна больш-менш прыстасаваная тэатральная пляцоўка з адмысловым тэатральным сьвятлом, са сцэнай, бо, да прыкладу, у офісах мы паказваць гэты спэктакль ня можам. Магчыма, прыйдзе час, і можна будзе не залежаць ад пляцоўкі, але пакуль гэта складана.

Сярод людзей ёсьць вялікі попыт на „Браніслава“, і на ўсе заплянаваныя пяць спэктакляў у нас былі аншлягі. Да таго ж мы яшчэ стварылі так званы „ліст чаканьня“, дзе запісалася яшчэ каля 100 чалавек, якія таксама хацелі трапіць на спэктакль, а не змаглі, бо заля проста не ўмяшчала столькі ахвотных.

У Менску адбылася прэм'ера спэктаклю пра Браніслава Тарашкевіча ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:06 0:00
Наўпроставы лінк

— Аляксей, а як настрой у трупы? Столькі рэпэціравалі, пачалі паказы, і тут такі ўдар — аптымізм застаўся?

— Напачатку ў мяне быў рэальны шок, я хадзіў сам ня свой. І трупа была абураная. Шмат для каго гэта быў першы тэатральны досьвед, і, натуральна, гэта быў удар. Але цяпер ужо ачунялі, усе ў творчым калектыве чакаюць новых пастановак, працуюць, гатовыя рухацца далей, і гэта добра. Усе малайцы, ва ўсіх ёсьць імпэт».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG