27 кастрычніка ў Вільні ў Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце пройдзе сустрэча з былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком.
«У мінулым годзе мы ўсе разам спрабавалі падтрымаць Міколу сваімі паштоўкамі і адкрытымі лістамі, цяпер жа прыйшоў час асабіста сустрэцца з нашым калегам, які цяпер навучаецца ў ЭГУ на дзённым аддзяленьні», — паведамляецца на старонцы ў фэйсбуку студэнцкага прадстаўніцтва ЭГУ.
Зарэгістравацца на сустрэчу можна па гэтым адрасе.
Мікалай Дзядок вучыцца ў ЭГУ на новай бакалярскай праграме «Ўсясьветная палітыка і эканоміка».