Фота дня
Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
Афіша
Менск. У Доме ўраду адбудзецца пасяджэньне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Пачатак у 10.00.
Берасьце. Менскія і берасьцейскія літаратары выступяць разам на трох розных берасцейськіх культурніцкіх пляцоўках. У адукацыйна-асьветніцкім цэнтры імя Калесьніка адбудзецца сустрэча з удзелам Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Алеся Каско, Васіля Жуковіча, Леаніда Філатава і Івана Мельнічука. У межах сустрэчы публіцы будзе прадстаўленая новая кніга Васіля Жуковіча «Арабінавая ноч» з серыі "Кнігарня пісьменьніка".У Цэнтральнай гарадзкой дзіцячай бібліятэцы імя А. Пушкіна пройдзе прэзэнтацыя кнігі Івана Мельнічука"Добрыя падказкі«. Завершыць праграму аўтограф-сэсія Васіля Жуковіча і Івана Мельнічука, што адбудзецца ў кнігарні «Іскра».
Менск. У Нацыянальным мастацкім музэі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё выставы Мая Данцыга, народнага мастака Беларусі. Пачатак у 17.00.
Менск. У кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Ігара Кулікова «Сівер-Гара». Пачатак у 19.00.
Менск. Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы запрашае на музычна-паэтычную праграму «Сьпявала маці над калыскай...», прысьвечаную Дню маці. Пачатак у 18.00.
Горадня. На Савецкай плошчы адбудзецца адкрыцьцё фотавыставы «Праекты ў асобах». Выстава раскажа аб праектах, рэалізаваных пры падтрымцы Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі. Пачатак у 12.30.
У гісторыі
Міжнародны дзень сялянак
1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Гарадзенскую унію.
1916 — у Сьвіслачы (Гарадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.
1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча захапіла Мазыр. Гэта быў самы яркі эпізод у паходзе генэрала супраць бальшавікоў.
1925 — ЦК КП (Б) прыняў пастанову аб адносінах з беларускім рухам за мяжой. Ад камуністаў патрабавалася «працягваць працу па разлажэньню і раздрабненьню беларускай эміграцыі, ні ў якім разе не дапусьціць стварэньня якіх бы там ні было беларускіх аб’яднаньняў», а ў пэрспэктыве — ўзначаліць нацыянальны рух за мяжой і ператварыць яго ў рэвалюцыйны.
1929 ― створаны Інстытут гісторыі АН Беларусі.
1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.
1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.
1962 ― пачынаецца кубінскі ракетны крызіс.
1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».
1968 ― адбыўся першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.
1985 ― на пленуме ЦК КПСС Міхаіл Гарбачоў аб’явіў аб плянах эканамічнай перабудовы.
У гэты дзень нарадзіліся:
70 да н. э. ― Публій Вэргілій, старажытнарымскі паэт.
1814 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.
1844 ― Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.
1914 ― паэт Лявон Случанін (Лявонці Шпакоўскі). У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам школы, школьным інспэктарам на Случчыне, быў дэлегатам зьезду Беларускае цэнтральнае рады ў 1944 г. Вязень сталінскіх лягераў, аўтар знакамітай паэмы «Рагнеда».
1936 ― Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.
1936 г. — нарадзіўся беларускі спартовец Леанід Гейштар (веславаньне на байдарках і каноэ), чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1960), сьвету і Эўропы (1961), трох спартакіядаў народаў СССР.
1962 ― Сяргей Абламейка, беларускі пісьменьнік, гісторык, журналіст, супрацоўнік Радыё Свабода.
У гэты дзень памерлі:
1817 ― Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызваленчага руху ў Рэчы Паспалітай і ў ЗША.
1824 ― Рамуальд Гедройц, адзін з галоўных камандзіраў Касьцюшкоўскага паўстаньня.
1833 ― Міхал Клеафас Агінскі, кампазытар, дыплямат, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1959 ― Сьцяпан Бандэра, палітычны дзяяч, ідэоляг украінскага нацыянальнага руху, кіраўнік Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў.
Цытата на памяць
Змагарам з пачварамі варта паклапаціцца аб тым, каб самому не ператварыцца ў пачвару.
Фрыдрых Ніцшэ