Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня УВК замежнаму журналісту: Не здымайце, вы парушаеце правы чалавека! ВІДЭА


Карэспандэнт польскага інтэрнэт-выданьня Eastbook.eu прадставіла праваабаронцам відэа, на якім бачна, як сябры ўчастковай выбарчай камісіі № 6 Першамайскага раёну (пр. Незалежнасьці, 85) перашкаджалі ёй здымаць падчас падліку галасоў. Пры гэтым старшыня камісіі Натальля Куноўская пагражала міліцыяй, паведамляе spring96.org.

На відэа бачна, як сябры камісіі адгарадзіліся крэсламі, за якія, па іх меркаваньні, назіральнікі не павінны былі заходзіць. На патрабаваньне назіральнікаў забясьпечыць ім магчымасьць бачыць, што адбываецца за сталом для падліку галасоў, Натальля Іванаўна заявіла:

«Калі вас тут штосьці не задавальняе, вас тут ніхто не трымае. Гэта мой участак, і я тут дыктую правілы!»

Далей, сябры камісіі цалкам абступілі стол, на якім вяліся падлікі, і назіральнікі маглі бачыць толькі іх сьпіны.

Журналістка паспрабавала падысьці бліжэй да стала, каб зьняць, што там адбываецца. Адна зь сябраў камісіі адразу ж сказала, што ня хоча, каб яе здымалі. Старшыня камісіі тут жа падхапіла:

«Вы парушаеце правы чалавека ў дадзенай сытуацыі».

Тое, як адбываўся падлік галасоў, назіральнікі даведваліся з камэнтароў старшыні УВК — ніхто з іх нічога не ўбачыў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG