Яўген Васьковіч на волі. Першыя фоты, відэа

абноўлена
Яўген Васьковіч на волі. Сустрэча палітвязьня 22 жніўня

No media source currently available

Наўпроставы лінк

Яўген Васьковіч на волі сустрэўся са сваякамі і сябрамі. Маці Яўгена жыве за горадам і ледзь пасьпела на вакзал да прыбыцьця аўтобусу.

Сустракаць яго прыйшлі ня толькі родныя, але і незнаёмыя яму людзі, якія перадавалі ў турму падарункі і проста сачылі за навінамі палітвязьняў.

Падчас сустрэчы палітвязьня на плятформе выключылі сьвятло, і ўсе працягвалася пры сьвятле кішэнных ліхтарыкаў і тэлефонаў.

Яўген Васьковіч разам з маці
Яўген Васьковіч разам з маці

​
XS
SM
MD
LG