Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыю Рубцову прад’яўлена абвінавачаньне


Юры Рубцоў.
Юры Рубцоў.

У Сьледчым камітэце пацьвердзілі факт арышту палітвязьня Юрыя Рубцова: на дадзены момант ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Пружанах.

«Яму прад’яўлена абвінавачваньне па артыкуле 415 (ухіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь і прыменена мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Падставай да ўзбуджэньня крымінальнай справы паслужылі матэрыялы органаў дазнаньня за парушэньне парадку і ўмоваў адбыцьця пакараньня, прадугледжаных часткай 3 артыкула 47 Крымінальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь і правіламі ўнутранага распарадку, якія абавязваюць асуджанага працаваць паводле накіраваньня адміністрацыі папраўчай установы адкрытага тыпу. Абвінавачаны чатыры разы адмовіўся ад прапанаваных яму вакантных пасад, што ўтварае склад злачынства ў выглядзе ўхіленьня ад адбыцьця пакараньня паводле выраку суду», — паведаміла Радыё Свабода галоўны інспэктар па інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю СК па Берасьцейскай вобласьці Марына Дранькова.

У панядзелак раніцай Юрыю Рубцову ў спэцкамэндатуры ў Купліне Пружанскага раёну загадалі сабраць рэчы. Яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і адвезьлі ў раённы Сьледчы камітэт.

Зь Сьледчага камітэту Пружанскага раёну Юры Рубцоў праз тэлефон паведаміў Свабодзе, што абвяшчае галадоўку і адначасова байкот сьледзтву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG