Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэрал Дэмпсі: Расея распальвае ў Эўропе пажар


 Марцін Дэмпсі
Марцін Дэмпсі

Падчас выступу на канфэрэнцыі ў Тэхасе ва ўнівэрсытэце A&M University Марцін Дэмпсі згадаў расейскі фактар як адзін зь сямі, якія ўяўляюць зь сябе патэнцыйную пагрозу бясьпецы ЗША і сьвету. У гэтым сьпісе Кітай, Паўночная Карэя, Іран, радыкальныя экстрэмісцкія групы «Аль-Кайда» і «Ісламская дзяржава», а таксама кібэратакі, якія пагражаюць інфраструктурам ЗША.

Расея, якую генэрал Дэмпсі аднёс, як і Кітай, да цяжкавагавікоў, паводле генэрала, «распаліла агонь нацыяналізму, які можа вырвацца з-пад кантролю. Дзейнічаючы такім чынам, яны пагражаюць нашым саюзьнікам па НАТА». На думку Марціна Дэмпсі, немагчыма было ўявіць, што падобнага роду канфлікт і падобныя інстынкты заявяць пра сябе ў поўны голас у Эўропе ў 2015 годзе. Ён сказаў пра тое, што Злучаныя Штаты запэўнілі саюзьнікаў у сваёй цьвёрдай падтрымцы і сумесна з усходнеэўрапейскімі краінамі, у тым ліку, і не сябрамі НАТО спрабуюць «сарваць спробы распаліць пажар, які не палаў у Эўропе на працягу сямідзесяці гадоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG