Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін прывёз з сабой 70 журналістаў, а Парашэнка — без афіцыйнага пулу


Уладкаваньнем журналістаў у Палацы незалежнасьці кіруе прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант. Ахова каля заляў стаіць па двое праз тры мэтры.

Журналісцкія пулы францускага прэзыдэнта і нямецкага канцлера — каля двух дзясяткаў журналістаў. Пул расейскага прэзыдэнта — 70 чалавек, а прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ўвогуле абыходзіцца без афіцыйнага пула. Агулам сустрэчу асьвятляюць больш за 500 журналістаў розных СМІ, паведамляе крыніца ў прэс-службе прэзыдэнта

Сцэнар перамоваў вельмі гнуткі. Яшчэ невядома, ці адбудуцца двухбаковыя сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі іншых краінаў. Найбольш імавернай выглядае сустрэча зь Пятром Парашэнкам.

Раней за ўсіх у Менск прылятае ўкраінскі прэзыдэнт Пятро Парашэнка. Склад афіцыйных дэлегацыяў кіраўнікоў Нямеччыны і Францыі дагэтуль не вядомы. Вядома, што разам з Уладзімерам Пуціным у Менску будзе міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG