Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз уводзіць новыя санкцыі супраць прарасейскіх сэпаратыстаў


Рашэньне аб санкцыях было прынятае сёньня ў Брусэлі на пасяджэньні Рады міністраў замежных справаў краінаў Эўрапейскага Зьвязу. Дакладны сьпіс будзе ўзгоднены і абнародаваны да канца лістапада.

Гэты крок закліканы паказаць, што Эўразьвяз не прызнае выбараў, якія прарасейскія сэпаратысты арганізавалі 2 лістапада ў Данецкай і Луганскай абласьцях усходняй Украіны.

Санкцыі будуць прадугледжваць замарожваньне актываў і ўвядзеньне забароны на паездкі ў краіны Зьвязу.

Міністры не прынялі ніякіх дадатковых санкцыяў адносна Расеі, якае дае істотную дапамогу сэпаратыстам ва ўсходняй Украіне.

Украінскі міністар замежных справаў Павал Клімкін сёньня знаходзіўся з візытам у Брусэлі, ён заклікаў ЭЗ паслаць «ясны сыгнал Маскве, што далейшая дэстабілізацыя ва Ўкраіне выкліча далейшыя крокі з боку Эўразьвязу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG