Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве жорстка зьбілі шоўмэна Ўладзімера Зяленскага


Вядомы ўкраінскі вядучы Ўладзімер Зяленскі трапіў у кіеўскую лякарню з шматлікімі гематомамі, паведамляе «Прэса Ўкраіны».

У прыватную клініку «Барыс» шоўмэна даставіў жыхар Кіева, які пажадаў застацца невядомым. Па словах мужчыны, ён ехаў на машыне па Дняпроўскай набярэжнай, як раптам заўважыў, што двое невядомых у масках зьбіваюць ляжачага мужчыну.

«Я спыніўся і, выйшаўшы з машыны, крыкнуў ім, што буду выклікаць нарад міліцыі, пасьля чаго невядомыя ўцяклі. Я падбег да пацярпелага і адвёў яго да сваёй машыны, пасьля чаго даставіў у бліжэйшую бальніцу», — распавёў жыхар Кіева.

Як мяркуе сам Зяленскі, гэта былі прарасейскі настроеныя зламысьнікі, таму як падчас зьбіцьця яны папракалі яго за актыўную падтрымку ўкраінскай арміі.

«Перш за ўсё, я вельмі ўдзячны чалавеку, які мяне ўратаваў, калі б ня ён, ня ведаю, чым бы гэта ўсё скончылася», — дадаў шоўмэн.

Па словах галоўнага лекара клінікі Вольгі Перэльман, жыцьцёва важныя органы пацярпелага не закранутыя, стан здавальняючы і праз пару дзён Зяленскі ўжо зможам адправіць дадому. У сваю чаргу, праваахоўнікі распачалі крымінальную справу і шукаюць вінаватых.

Вядомы шоўмэн, тэлевядучы і актор Уладзімер Зяленскі ўжо не раз апынаўся ў цэнтры скандалаў у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне. Ён актыўна падтрымліваў Майдан і спансаваў батальён «Данбас».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG