Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы падчас шэсьця ў Курапаты Сяржук Бахун вызвалены

абноўлена

Сяржук Бахун
Сяржук Бахун

Прыкладна 400 чалавек бяруць удзел у шэсьці, якое пачалося на пляцоўцы каля гадзіньнікавага заводу ў Менску. У калёне шмат бел-чырвона-белых сьцягоў, некалькі ўкраінскіх. Тройчы пракрычалі «Жыве Беларусь» і рушылі калёнай у бок Курапатаў. Акрамя нацыянальных сьцягоў — сьцягі КХП-БНФ, «Маладой беларусі», БХД.

Прыкладна ў 12:25 былі затрыманыя міліцыяй Сяржук Бахун і яшчэ адзін з удзельнікаў акцыі. Яны адлучыліся ад шэсьця і накіроўваліся ў мэтро. Магчыма, міліцыянтам не спадабалася сымболіка.

Як стала вядома пазьней, Сяржук Бахун і затрыманы актывіст былі вызваленыя.

Жывая трансьляцыя:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG