Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч: «Рады, што ўзноўленая справядлівасьць»


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч

«Я вярнуўся туды, адкуль быў несправядліва выключаны, і дзе змагу быць карысным для краіны», — былы кандыдат у прэзыдэнты і палітуцякач Алесь Міхалевіч пракамэнтаваў Радыё Свабода сваё аднаўленьне ў шэрагах Партыі БНФ.

11 кастрычніка зьезд Партыі БНФ прагаласаваў за аднаўленьня Алеся Міхалевіча ў складзе сябраў партыі. Гэта пытаньне выклікала на зьезде вялікія спрэчкі. Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў:

«Ён быў выключаны цалкам справядліва. Ён быў выключаны не за тое, што хацеў стаць старшынёй Партыі БНФ. У свой час я галасаваў за гэта рашэньне таму, што быў сьведкам яго антыпартыйнай дзейнасьці». Янукевіч падкрэсьліў, што Міхалевіч неаднаразова ганьбіў Партыю БНФ у публічных выступах. Палітык выказаў меркаваньне, што сёньня «не ўсё чыста ў намерах Міхалевіча» і тут магчыма ёсьць нейкія «махінацыі». Янукевіч зьвярнуў увагу на тое, што Міхалевіч не зьвяртаўся з пытаньнем аднаўленьня ў партыі загадзя і адкрыта. Паводле яго, Міхалевіч «змагаецца не за справядлівасьць», а за асабістыя інтарэсы. Але дэлегаты зьезда не падтрымалі пазыцыю старшыні Партыі БНФ. Алеся Міхалевіча выключылі з партыі БНФ ў 2008 годзе. Афіцыйнай прычынай стала «не выкананьне прынятых рашэньняў Сойму Партыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG