Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд БНФ прагаласаваў за ўзнаўленьне Міхалевіча насуперак Янукевічу


Зьезд Партыі БНФ прагаласаваў за аднаўленьня Алеся Міхалевіча ў складзе сябраў партыі. Гэта пытаньне выклікала на зьезде вялікія спрэчкі.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч заявіў: «Ён быў выключаны цалкам справядліва. Ён быў выключаны не за тое, што хацеў стаць старшынёй Партыі БНФ. У свой час я галасаваў за гэта рашэньне таму, што быў сьведкам яго антыпартыйнай дзейнасьці».

Янукевіч падкрэсьліў, што Міхалевіч неаднаразова ганьбіў Партыю БНФ у публічных выступах. Палітык выказаў меркаваньне, што сёньня «не ўсё чыста ў намерах Міхалевіча» і тут магчыма ёсьць нейкія «махінацыі».

Янукевіч зьвярнуў увагу на тое, што Міхалевіч не зьвяртаўся з пытаньнем аднаўленьня ў партыі загадзя і адкрыта.

Паводле яго, Міхалевіч «змагаецца не за справядлівасьць», а за асабістыя інтарэсы. Але дэлегаты зьезда не падтрымалі пазыцыю старшыні Партыі БНФ.

У суботу, 11 кастрычніка, у памяшканьні канцэртнай залі ДК (былы ДК «Сукно»), што на вуліцы Матусевіча, адбываецца справаздачна-выбарны зьезд партыі БНФ і грамадзкага аб'яднаньня "БНФ Адраджэньне". На яго вылучана больш за 200 дэлегатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG