Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі ўвайшлі ў Данецк і іншыя гарады Данбаса, — Мінабароны Ўкраіны


Міністар абароны Ўкраіны Валерый Гэлэтэй заявіў аб ўваходжаньні расейскіх войскаў у Данецк.

«Расейскія войскі зьявіліся не толькі ў Данецку, але і ў раёне Луганскага аэрапорта. Яны зьявіліся і ў іншых гарадах», — пацьвердзіў міністар абароны Украіны ў эфіры тэлеканала «Інтэр».

Менавіта з-за прысутнасьці расейскіх войскаў сытуацыя ў Данецкай і Луганскай абласьцях ўскладнілася, лічыць міністар.

«Мы ваюем з Расеяй, і менавіта Расея вырашае, што адбываецца на Данбасе. Мы вядзем перамовы не з тэрарыстамі, а з прадстаўнікамі Крамля», — заявіў міністар.

Акрамя таго, Гэлэтэй паведаміў, што шмат расейскіх вайскоўцаў, у тым ліку і дэсантнікаў, арыштаваныя на тэрыторыі Ўкраіны.

«Сытуацыя вельмі няпростая, але яна кантралюецца», — запэўніў міністар абароны Ўкраіны.

Тым часам ў Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны паведамілі, што расейскія вайскоўцы ў захопленым імі горадзе Новаазоўску называюць сябе «міратворцамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG