Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памяць Генадзя Бураўкіна ўшанавалі песьняй


Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін

2 верасьня ў Палацы мастацтва ў Менску адбудзецца вечарына памяці паэта Генадзя Бураўкіна, які памёр 30 траўня. Сёньня Генадзю Бураўкіну споўнілася б 78 гадоў. Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч да дня нараджэньня паэта прэзэнтаваў кліп «Дачакайся, матуля». Аўтарам слоў песьні зьяўляецца Генадзь Бураўкін.

«Гэта песьня — споведзь перад мамай, і пажаданьне доўгага жыцьця і для маёй, і для якой-кольвек мамы, — кажа сьпявак. — Па-беларуску шырокавядомай песьні пра матулю няма, таму для мяне было важна гэта зрабіць. Кліп не багаты, але, як па мне, кранальны».

Вайцюшкевіч зазначае, што гэты кліп і песьня — і знак падзякі паэту, паведамляе сайт Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Мама самога Бураўкіна памерла сёлета, крыху не дажыўшы да 101 года.

Генадзь Бураўкін і яго мама Феадосія Ягораўна. Фота Глеба Лабадзенкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG