Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 беларусаў загінулі ў добраахвотных батальёнах ва Ўкраіне


Беларурскія ваеўнікі
Беларурскія ваеўнікі

Беларусы ёсьць амаль у кожным добраахвотніцкім украінскім ваенным фармаваньні — сьцьвярджае адзін з добраахвотнікаў-беларусаў, які называе сябе Лесавік.

«Паводле нашай інфармацыі, дванаццаць чалавек загінула. Гэта інфармацыя двух-трохдзённай даўнасьці, то бок за гэтыя дні маглі яшчэ загінуць людзі. Беларусы гінуць за Ўкраіну, а ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы да гэтага часу няма інфармацыі пра гэта. Наогул адсутнічае інфармацыя пра тое, што беларусы ваююць за Ўкраіну», — сказаў Лесавік выданьню «Четверта влада».

Інфармацыя пра фармаваньне беларускага добраахвотніцкага атраду «Пагоня» зьявілася на пачатку ліпеня.

Добраахвотнікі выявілі жаданьне ваяваць на баку ўкраінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны. Сваім прыкладам яны выказваюць салідарнасьць з украінскімі нацыяналістамі і народам у цэлым.

«Стварэньне атраду „Пагоня“ — гэта сымбалічны крок. Можна сказаць, ідэалягічны. Гэтым мы хацелі паказаць украінскаму грамадзтву, што ў Беларусі ёсьць людзі, ёсьць беларусы, якія ўжо ваююць ва Ўкраіне. Цяпер у розных батальёнах, практычна ў кожным батальёне ёсьць беларусы, якія ваююць за Ўкраіну. Іншы аспэкт — гэта тое, што мы хацелі і расейскаму грамадзтву паказаць, што беларусы, якіх яны называюць „малодшымі братамі“, выступаюць супраць імпэрыялістычнай палітыкі Расеі, якую яна цяпер вельмі агрэсіўна праводзіць. Пасьля дваццаці гадоў панаваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі зьнішчаная апазыцыя, нацыянальны рух. А мы паказваем, што ў Беларусі ёсьць людзі, якія гатовыя ваяваць як за Ўкраіну, так і за Беларусь», — кажа Лесавік.

Малады чалавек перакананы, што калі расейскія войскі зараз увойдуць у Беларусь, здымуць Лукашэнку і паставяць свайго кіраўніка, большасьць беларускіх войскаў ня будзе выступаць супраць гэтага:

«Гэта вынік працы Лукашэнкі, таму што ён баяўся нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў, таму што для яго гэта ўяўляла небясьпеку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG