Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр дзяяч дыяспары Юрка Станкевіч

абноўлена
1/9
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
Архіўнае сямейнае фота – Станкевічы па прыезьдзе ў ЗША ў 1949 годзе. Янка Станкевіч, яго сыны Вячка, Юрка, жонка Марыя, сьпераду – малодшы сын Богуш.
2/9 Архіўнае сямейнае фота – Станкевічы па прыезьдзе ў ЗША ў 1949 годзе. Янка Станкевіч, яго сыны Вячка, Юрка, жонка Марыя, сьпераду – малодшы сын Богуш.
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
Беларуская нядзельная школа ў Нью-Ёрку, канец 1950-х гадоў. У першым радзе настаўнікі: Аляксандар Орса, Юрка Станкевіч, япіскап Васіль (Тамашчык), Міхась Тулейка, Янка Станкевіч
3/9 Беларуская нядзельная школа ў Нью-Ёрку, канец 1950-х гадоў. У першым радзе настаўнікі: Аляксандар Орса, Юрка Станкевіч, япіскап Васіль (Тамашчык), Міхась Тулейка, Янка Станкевіч
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
Дзень Волі ў Празе ў 2013 годзе.
4/9 Дзень Волі ў Празе ў 2013 годзе.
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
5/9
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
Сьвяткаваньне 85-годзьдзя Юркі Станкевіча ў Беларускай клюбоўні ў Празе. Фота Ксеніі Бязрукай
6/9 Сьвяткаваньне 85-годзьдзя Юркі Станкевіча ў Беларускай клюбоўні ў Празе. Фота Ксеніі Бязрукай
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
Сьвяткаваньне 85-годзьдзя Юркі Станкевіча ў Беларускай клюбоўні ў Празе. Фота Ксеніі Бязрукай
7/9 Сьвяткаваньне 85-годзьдзя Юркі Станкевіча ў Беларускай клюбоўні ў Празе. Фота Ксеніі Бязрукай
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
Сьвяткаваньне 85-годзьдзя Юркі Станкевіча ў Беларускай клюбоўні ў Празе. Фота Ксеніі Бязрукай
8/9 Сьвяткаваньне 85-годзьдзя Юркі Станкевіча ў Беларускай клюбоўні ў Празе. Фота Ксеніі Бязрукай
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
2013 год. Фота Сяргея Шупы.
9/9 2013 год. Фота Сяргея Шупы.
У Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч.
Previous slide
Next slide

Сёньня ў Празе ва ўзросьце 86 гадоў памёр дзяяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч

Юрка Станкевіч нарадзіўся ў Вільні ў сям’і вядомага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. На інжынэра вывучыўся ў ЗША, дзе пазьней і працаваў, атрымаў грамадзянства. На пэнсію пераехаў у Прагу. Сябра Рады БНР, заснавальнік суполкі «Пагоня». Сузаснавальнік і галоўны рэдактар адзінага ў сьвеце часопіса пра Беларусь па- ангельску Belarusian Review, выдае таксама электронны часопіс Крывія. Запачаткаваў дзейнасьць у Празе беларускай клюбоўні, якую падтрымлівае фінансава. Новае памяшканьне, адрамантаванае талакой, адкрываецца да Дня Волі. Напісаў падручнік па гісторыі Беларусі для беларускіх школ за мяжою, уклаў беларускую чытанку. Арганізатар беларускай нядзельнай школы ў Празе.

Блізкі сябра Юркі Станкевіча Віталь Цімошчанка, бізнэсовец, актывіст беларускай дыяспары ў Чэхіі, сябра суполкі «Пагоня» згадвае пра Юрку.

Цімошчанка: Спадар Юрка быў сэрцам беларускай Прагі. Вакол яго гуртаваліся беларусы ўжо шмат гадоў. Гэта быў чалавек, які ахвяраваў усё сваё жыцьцё беларушчыне і беларускай справе: ён выдаваў падручнікі, слоўнікі, займаўся адукацыйнай справай, сам за свае сродкі вучыў дзяцей. Мы згубілі зараз аднаго з самых выбітных беларусаў, якія жылі ў Празе.

Дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, дырэктар Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель наступным чынам адгукнуўся на адыход свйго сябра:

Кіпель: Юрка Станкевіч — гэта частка майго пакаленьня. Пакаленьня людзей якія перажылі Другую сусьветную вайну і апынуліся на Захадзе. Нашым заданьне было — нечым служыць беларускаму грамадзтву і нешта зрабіць для Беларусі. Ён служыў беларускаму грамадзтву перш за ўсё арганізоўваючы школы і розныя калектывы грамадзкага профілю. І гэта быў ягоны ўклад у справу адраджэньня Беларусі. Вечная памяць.

Тэмы гэтага артыкулу

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG