Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Алесь Макаеў


Алесь Макаеў, архіўнае фота
Алесь Макаеў, архіўнае фота

Прадпрымальніка Алеся Макаева затрымалі ў Менску.

Ён падняў бел-чырвона-белы сьцяг у часе малебну за вызваленьне палітвязьняў, які адбываўся ля касьцёлу сьвятых Сымона і Алены на плошчы Незалежнасьці.

Макаева адвезьлі ў пастарунак міліцыі.

Сваю акцыю Макаеў прымеркаваў да гадавіны прыняцьця Дэклярацыі пра дзяржаўны сувэрэнітэт Беларусі.

Пра затрыманьне Радыё Свабода паведаміла грамадзкая актывістка Галіна Сіўчык.

27 ліпеня 1990-га году Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Дэклярацыю дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG