Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марыхуана падвяла пад арышт чэскага заўзятара ў Беларусі


Мужчына зь вялікай самакруткай на маршы за легалізацыю марыхуаны ў сталіцы Чылі, Сант'яга, 18 траўня 2013 году. У гэты дзень такія маршы прайшлі па ўсім сьвеце.
Мужчына зь вялікай самакруткай на маршы за легалізацыю марыхуаны ў сталіцы Чылі, Сант'яга, 18 траўня 2013 году. У гэты дзень такія маршы прайшлі па ўсім сьвеце.

Яшчэ ў часе хакейнага чэмпіянату сьвету ў Беларусі быў зьняволены чэскі хакейны заўзятар, які ў грамадзкім месцы закурыў цыгарэту з марыхуанай.

Як паведаміў 18 чэрвеня сайт Чэская юстыцыя, чэх дагэтуль заставаўся пад вартай і якраз у гэтыя дні яго чакае суд, на якім таму найхутчэй пагражае штраф да 15 тысяч даляраў.

Імя затрыманага амбасада Чэхіі ў Беларусі не называе і адмовілася даваць падрабязнасьці і камэнтары у гэтай справе.

Мы зьвязаліся з адвакатам затрыманага Рышардам Новакам, але той сказаў, што рэпрэзэнтуе свайго кліента толькі ў Чэхіі і ня ведае нічога пра яго справу ў Беларусі акрамя самога факту затрыманьня.

У Чэхіі марыхуана не легалізаваная, але пры гэтым валоданьне абмежаванай колькасьцю (да 15 грамаў) ці гадаваньне для ўласных патрэбаў (да 5 расьлін) зьяўляецца не крымінальным, а адміністрацыйным правапарушэньнем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG