Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За партрэт Быкава — 18 мільёнаў штрафу

абноўлена

Партызанскі суд Менску аштрафаваў чатырох графіцістаў за нанясеньне шкоды гарадзкой маёмасьці – кожнага на 30 базавых (4 мільёны 500 тысяч рублёў).

Графіцістаў, якія ў двары на плошчы Перамогі пачалі маляваць партрэт Быкава на трансфарматарнай будцы, толькі што пасадзілі ў аўтазак. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў відавочца.

Паводле ягоных словаў, два міліцыянты прыехалі на месца нанясеньня графіці прыблізна апоўдні. Пазьней пад’ехалі яшчэ міліцэйскія машыны. Нейкі час графіцісты спрабавалі нешта высьветліць зь міліцыяй на месцы, а потым усіх пагрузілі ў аўтазак.

Адзін з прадстаўнікоў супольнасьці Signal паведаміў Радыё Свабода, што трох мастакоў завезьлі ў Партызанскі РУУС. На дадзены момант яны чакаюць дазволу ад гарвыканкаму на працяг працаў. Што будзе з хлопцамі, калі гарвыканкам дазволу ня дасьць, пакуль невядома.
Графіцістаў, якія малявалі Быкава, забралі ў міліцыю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:23 0:00
Малявалі Быкава, трапілі ў міліцыю
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:03 0:00

14:30 Алег Ларычаў, прадстаўнік суполкі Signal, паведаміў, што ў РАУС Партызанскага раёну напісаў тлумачальную і быў адпушчаны. Паводле ягонай інфармацыі, на чатырох графіцістаў з суполкі Signal, якія малявалі партрэт Васіля Быкава ў двары каля плошчы Перамогі, рыхтуюць адміністрацыйную справу за нанясеньне шкоды гарадзкой маёмасьці. Паводле яго слоў, у РАУС яму сказалі, што ўвечары хлопцаў адпусьцяць дадому.

У Партызанскім РАУС даваць інфармацыю адмовіліся, спаслаўшыся на адсутнасьць на месцы прэс-афіцэра.

14:50 Алег Ларычаў паведаміў, што на хлопцаў аформленыя адміністратыўныя пратаколы, і іх вязуць у суд.




Уначы вулічныя мастакі з стрыт-арт-супольнасьці Signal зрабілі накіды будучай працы і апублікавалі першыя фатаздымкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG