Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Трэба імкнуцца быць свабодным». Яўген Сірата прэзэнтуе танцавальную вэрсію «Радыё Свабода»


Яўген Сірата
Яўген Сірата

Напярэдадні 60-годзьдзя нашага радыё мы прэзэнтуем зробленыя беларускімі музыкамі кавэры на знакаміты сьпеў гурту ULIS.

З нагоды юбілею Радыё Свабода пры падтрымцы парталу Tuzin. fm, «Арт Сядзібы» і суполкі Мая Краіна Беларусь прапанавалі музыкам інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis. Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары», вядомы таксама і ў выкананьні гурту N. R. M. Напярэдадні 60-годзьдзя нашага радыё мы прэзэнтуем зробленыя беларускімі музыкамі кавэры.

Вы можаце зрабіць і свой кавэр. Дасылайце нам на пошту radiosvaboda@gmail.com.

Сваю вэрсію прэзэнтуе беларускі музыка Яўген Сірата:
На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная


РС: Калі ўпершыню пачулі песьню «Радыё Свабода»?

Сірата: Дакладна ня памятаю, калі пачуў. Яна ў галаве гучала, бо я яе чуў цягам пяці гадоў. Калі з інтэрнэту даведаўся пра ваш конкурс, яшчэ раз паслухаў грунтоўна. Яна мне вельмі спадабалася.
Яўген Сірата
Яўген Сірата
РС: Вы зрабілі яе больш энэргічнай, танцавальнай, можна сказаць. Патлумачце, калі ласка, вашу канцэпцыю.

Сірата: Я магу патлумачыць. Я паслухаў запіс 1990 году і мне адразу гэта нагадала музыку «Queen», у іх аранжыроўкі нечым падобныя. А ў мяне проста стыль такі. Я зьбіраюся праект рабіць — цяжкі рок, але танцавальны. І як раз гэтую песьню так перааранжыраваў і яна адзін ў адзін падышла пад мае задумы і настрой. Так супала.

РС: Празь некалькі дзён мы будзем сьвяткаваць 60-годзьдзе беларускай Свабоды. Што для вас значыць Свабода?

Сірата: Я даведаўся пра вас падчас конкурсу. Стаў сябрам вашай суполкі ўкантакце, стаў навіны на сайце чытаць, сачу на сайце за навінамі, артыкулы чытаю. Вельмі цікава.

РС: Як вы мяркуеце, у вашай аранжыроўцы песьня Радыё Свабода для якіх падзеяў найбольш пасуе?

Сірата: Яна перадае такі настрой баявы, свабодны. Трэба імкнуцца быць свабодным. Гэта ж ня толькі пра радыё песьня, але і пра свабоду дзяржавы, свайго дому.
РС: Раскажыце, калі ласка, пра сябе і ваш гурт «Танцаваць»?

Сірата: Я музыка, граў у многіх гуртах — і вядомых, і ня вельмі вядомых. Займаюся цяпер гукарэжысурай. І неяк надакучыла мне займацца гукарэжысурай, чужым людзям песьні пісаць і вырашыў стварыць свой гурт. У такім стылі, як гэтая песьня, мы і будзем працаваць.

РС: Якія былі першыя рэакцыі слухачоў вашай вэрсіі песьні Радыё Свабода?

Сірата: Я даваў паслухаць многім сваім сябрам і арыгінальную вэрсію і маю. Многім спадабалася. Кажуць, што ня горш і ня лепш за арыгінал. Казалі, што гучыць больш сучасна і па-іншаму. Песьня добрая атрымалася.



СЛУХАЦЬ ІНШЫЯ КАВЭРЫ:

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG