Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч выйшаў на волю

абноўлена

Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч выйшаў з Гарадзенскай турмы сёньня а 7:50 ранку.

Мікалая Аўтуховіча ля брамы гарадзенскай турмы сустракалі больш за 30 чалавек — журналісты, сябры, паплечнікі. Яны дарылі вызваленаму палітвязьню кветкі, кніжкі, сувэніры. Пяць міліцыянтаў здымалі ўсё гэта на відэа.

Мікалай Аўтуховіч выйшаў з турмы а 7:50 з трыма торбамі. Як ён патлумачыў, у адной зь іх больш за 2000 лістоў, якія яму слалі з розных куткоў Беларусі і сьвету, апошнія 2 лісты ён атрымаў літаральна ўчора. Паводле Мікалая Аўтуховіча, лісты былі адзінай магчымасьцю адчуць людзкую салідарнасьць.

«Мая невінаватасьць відавочная, але каб яе прадэманстраваць, яшчэ патрэбныя намаганьні. Улада наша зладзейская, і калі я паказаў доказы, што чыноўнікі вінаватыя, спачатку іх арыштавалі, але пазьней усё перайначылі і вінаватым зрабілі мяне», — заявіў Аўтуховіч.

«Пра свае пляны нічога не магу сказаць, трэба разгледзіцца. А што наконт бізнэсу, то які ў гэтай краіне магчымы бізнэс?»

Аўтуховіч прызнаўся, што не адмаўляецца ад ідэі стварэньня арганізацыі былых вайскоўцаў-аўганцаў, але трэба яшчэ высьветліць пазыцыі іншых, бо многія запалоханыя ўладай.

Мікалай Аўтуховіч: Шкада маці і сям'ю, але па-іншаму было немагчыма
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:42 0:00
Наўпроставы лінк


Аўтуховіч заявіў, што ў турмах катуюць людзей, якія пратэстуюць супраць дрэнных умоваў утрыманьня і несправядлівасьці:

«Зьбівалі ўсю камэру, каб запалохаць вязьня, які сьведчыў на маю карысьць».

Аўтуховіч пацьвердзіў, што ў Гарадзенскай турме рэзаў сабе жывот:

«Я гэта зрабіў, каб адстаяць сваю годнасьць. Пасьля гэтага мяне пасадзілі ў штрафны ізалятар, але ўсё ж адчапіліся, я дамогся свайго».

Маці Аўтуховіча чакае сына ў Горадні ў кватэры сябра Аўтуховіча. Цяпер былы вязень найперш паехаў да маці. Дома ў Ваўкавыску яго чакае жонка.
Павал Севярынец і Аляксандар Мілінкевіч
Павал Севярынец і Аляксандар Мілінкевіч
Мікалай Аўтуховіч каля брамы турмы
Мікалай Аўтуховіч каля брамы турмы


9:20 Мікалай Аўтуховіч у гарадзенскай кватэры свайго сябра Вадзіма Цярлецкага сустрэўся з маці.

Абняўшы сына, Лідзія Юльянаўна сказала, што яна шчасьлівая, што Мікалай «вырваўся з гэтага пекла, гэтага канцлягеру. Я яго больш нікуды не адпушчу».
Мікалай Аўтуховіч з маці Лідзіяй Юльянаўнай
Мікалай Аўтуховіч з маці Лідзіяй Юльянаўнай

Некаторыя выказваньні Мікалая Аўтуховіча у першыя гадзіны на волі

Пра перасьлед

«З 2003 году яны мяне б’юць. Атрымліваецца, трынаццаць гадоў жыцьця як не было. Мяне пасадзілі ні за што, адабралі маёмасьці ні за што. Чаму? — Такая сыстэма, сыстэма ўлады. Яны ня хочуць самі сядзець у турме, таму туды трэба садзіць тых, хто іх выкрывае. Пачалося ўсё менавіта з-за маіх выкрываньняў. Мяне спрабавалі прымусіць плаціць ні за што, і я пачаў зьбіраць на іх кампрамат. Давялося займацца тым, што мусілі рабіць органы. Калі я ўсё гэта знайшоў і выставіў, нават некаторых супрацоўнікаў падатковай арыштавалі. Але потым знайшлі некаторыя палітычныя рэчы ў маіх выказваньнях і ўсё павярнулі наадварот. Іх выпусьцілі, а мяне пасадзілі».
Пра Ларына, які агаварыў Аўтуховіча

«Не хачу пра яго нават гаварыць. Гэта не мужчына. Што пра яго казаць? Жанчыны — і тыя вытрымлівалі, а ён...»
Пра арганізацыю вэтэранаў баявых дзеяньняў

«Абавязкова буду працягваць, але спачатку мушу паслухаць людзей, бо што там цяпер робіцца — ня ведаю. Хутчэй за ўсё, развал, бо людзі паўсюль баяцца. Сустрэнуся зь людзьмі — тады скажу нешта пэўнае, а пакуль не хачу рабіць аніякіх заяваў».
Як не зламацца ў турме?

«Заставацца чалавекам. Быць самім сабой. Як казаў людзям, зь якімі сядзеў, што рабіць трэба гэтак, нібыта твае ўчынкі ўсім бачныя, — каб табе не было за іх сорамна. Чалавеку будзе лягчэй, калі ён сябе спытае: што скажуць пра яго людзі, калі будуць ведаць, што ён робіць. Калі непрыгожа атрымліваецца, дык трэба рабіць гэтак, каб было прыгожа, годна. Казаў гэта і ў калёніі, і тут у турме. Людзей, якія былі вакол мяне, усіх прэсавалі. У калёніі пад Івацэвічамі мог нават бунт узьнікнуць. Я пра гэта пазьней апавяду».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG