Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Аліневіч быў у карцэры. Колькі дзён — невядома


Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч

Палітвязень Ігар Аліневіч яшчэ напярэдадні 8 сакавіка быў пакараны карцэрам, дзе адбыў некалькі дзён.

Свабодзе пра гэта паведаміла маці палітвязьня Валянціна Аліневіч.

«Па якой прычыне яны яго пакаралі, і колькі дзен прабыў у ШЫЗА — ня ведаю. Ведаю, што гэта было яшчэ да сьвятаў. Бо напісаў, што пасьпеў павіншаваць шмат каго. Праўда, у апошнім лісьце ён гэта прадбачыў, паведаміў, што, маўляў, атмасфэра стала гусьцейшай і трэба быць да ўсяго гатовым. Але ж інфармацыі няма дакладнай. Званкоў з восені няма, лісты ідуць нерэгулярна. Таму нешта ўдакладніць немагчыма.»

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў хуліганскіх дзеяньнях адносна амбасады Расеі ў Беларусі ды іншых афіцыйных будынкаў. Трымаюць палітвязьня ў наваполацкай калёніі. Ігар Аліневіч адмаўляецца падаваць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі, бо не прызнае сябе вінаватым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG