Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 16-гадовай сіраты адабралі сына


Чыноўнікі службы апекі над непаўналетнімі дзецьмі адабралі сына ў Іны Герашчанкі — былой выхаванкі аднаго зь сірочых дамоў Менску, і паспрыялі яго ўсынаўленьню ў чужую сям’ю.

Маладая маці спрабуе змагацца за вяртаньне сына, а юрысты і праваабаронцы заяўляюць пра парушэньне правоў непаўналетніх сіротаў.

Іне Герашчанцы цяпер 19 гадоў. Другому, малодшаму яе сыну Руслану — крыху больш за год. Разам яны жывуць у часовым сацыяльным прытулку для людзей у вострай крызіснай сытуацыі. Як сірата, якая выхоўвалася ў дзіцячым доме, Іна атрымала ад дзяржавы двухпакаёўку і рыхтуецца неўзабаве туды пераехаць. Дзяржава ж адняла ў маладой маці старэйшага сына Ўладзімера, якому цяпер ужо больш за тры гады. Вось якую гісторыю распавяла Свабодзе Іна Герашчанка:

«Я нарадзіла дзіця ў 16 гадоў і жыла на той момант у школе-інтэрнаце № 5 у цэнтры „Маладыя мамы“. Але я была непаўналетняя, і ў мяне дзіця забралі ў дом дзіцяці № 2. Я прыяжджала яго наведваць, а калі мне споўнілася 18 гадоў, мяне выклікалі ў суд і пазбавілі бацькоўскіх правоў. Прычына была адна: у мяне няма жыльля, куды я магла б забраць сына. Сказалі, маўляў — вось і разьбірайся з гэтым. Калі я прыехала да сына на два годзікі, то мне сказалі, што дакумэнты на ўсынаўленьне амаль падрыхтаваныя. Я пыталася, навошта яго рыхтавалі на ўсынаўленьне без майго дазволу, а мне кажуць, што паколькі я была непаўналетняя, то апекуном дзіцяці на той момант быў дырэктар Дому дзіцяці. Я таксама езьдзіла ў Цэнтар усынаўленьня і прасіла, каб яго не забіралі, але мне сказалі, што ад іх гэта не залежыць, што дакумэнты ўжо ў судзе. І яго вельмі хутка забралі».

У 16-гадовай сіраты адабралі сына
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:54 0:00
Наўпроставы лінк


Іна Герашчанка кажа, што прыклала нямала намаганьняў, каб хоць штосьці даведацца пра далейшы лёс старэйшага сына. Марыць яго вярнуць альбо хаця б дамагчыся сустрэчы:

«Я цяпер нічога ня ведаю пра яго, дзе ён і як. Толькі ўдалося даведацца прозьвішча, імя і імя па бацьку. Я яго Вовам называла, і імя яму пакінулі, але прозьвішча і імя па бацьку зьмянілі. Цяпер у мяне ёсьць жыльлё, і я б з радасьцю яго забрала, але нічога вярнуць ужо нельга. Я вельмі перажываю, што яго без майго дазволу ўсынавілі. Я нават не чакала, што яго накіруюць на ўсынаўленьне. Я думаю вось зараз уладкаваць сваю кватэру, каб там быў рамонт зроблены і мэбля была, а пасьля пайду ў суд дамагацца, каб я хаця б магла зь ім бачыцца. Бо гэта маё дзіця — я павінна яго хаця б бачыць!»

Юрыстка, якая дасьледавала гісторыю Іны, кажа, што магчымасьцяў вярнуць сына ці хаця б сустракацца зь ім у маладой маці амаль няма. Прычынай таму — недасканалае заканадаўства і тое, што дзіця ўжо больш як год перададзенае і жыве ў новай сям’і. Відавочнае і нежаданьне чыноўнікаў дбаць пра інтарэсы дзяцей, якімі яны апякуюцца, бо пазбаўленьне бацькоўскіх правоў — самая крайняя мера ў дачыненьні да нядбайных бацькоў. І супраць Іны гэтую меру ўжылі незаслужана, стварыўшы малавырашальную сытуацыю, якой можна было пазьбегнуць:

«Канечне, можна было пазьбегнуць, канечне. Па-першае, яна сірата, у яе нікога няма. І дзяржава, той жа орган апекі, замест таго каб ёй дапамагчы захаваць
дзяржава зрабілі ўсё, каб гэтая дзяўчына страціла бацькоўскія правы
яе мацярынства, а дзіцяці ягоную біялягічную маці, зрабілі ўсё, каб гэтая дзяўчына страціла бацькоўскія правы і ў яе забралі дзіця. Бо ў законе напісана, што пазбаўленьне бацькоўскіх правоў — гэта крайняя мера, калі вельмі добра бачныя адпаведныя паводзіны чалавека. І суды павінны высьвятляць, калі паўстае пытаньне пазбаўленьня бацькоўскіх правоў: гэта па віне самога бацькі-маці, якія адмаўляюцца выконваць свае абавязкі, ці ў іх не было магчымасьці клапаціцца пра дзіця? Гэта ж зусім розныя сытуацыі. Я сама была ў шоку, калі даведалася, што калі непаўналетняя дзяўчына нараджае дзіця, то ў яе ніхто не пытаецца згоды, каб яго адабраць. А апекуном гэтага дзіцяці, якое знаходзіцца на дзяржаўным утрыманьні, зьяўляецца дырэктар установы, у якой ён знаходзіцца і які зацікаўлены, каб гэтае дзіця перадаць на ўсынаўленьне. Гэта страшная сытуацыя, страшная».

Ірына Шмак, кіраўніца сацыяльнага цэнтру «Шчасьлівае немаўля», які апякуецца маладымі маці ў крызісным сацыяльным становішчы, кажа, што падобных выпадкаў нямала. І адна з прычынаў — той факт, што гэтыя маладыя маці самі вырасьлі ў інтэрнатах і сірочых дамах:

«Такая сытуацыя здараецца часта, вельмі часта. Гэтыя дзяўчаты — яны ўсе вельмі „галодныя“ на любоў: і любоў агульную да людзей, і любоў прыватную.
Гэтыя дзяўчаты — яны ўсе вельмі „галодныя“ на любоў: і любоў агульную да людзей, і любоў прыватную
І таму яны імкнуцца чымсьці запоўніць гэты голад. Таму яны рана нараджаюць сваё дзіця, каб было аб кім клапаціцца, каб побач была блізкая істота. Гэты голад такі моцны, што ён цягне іх, каб нарадзіць дзіця. Але яны ня ўмеюць пралічваць, што будзе пазьней і зь імі, і зь іх дзецьмі. Цяпер мяняецца палітыка на тое, каб больш было інтэрнатаў сямейнага тыпу, каб больш сямейнага выхаваньня ў гэтых дзяцей. Магчыма, там будзе зьмяняцца і псыхіка гэтых дзяцей, якія будуць бачыць жыцьцё ў сям’і. На гэта, магчыма, спатрэбіцца шмат часу і добрых кваліфікаваных спэцыялістаў. Але часу няшмат, спэцыялістаў яшчэ менш, і самі сабой яны ня зьявяцца. Яны павінны таксама вырасьці ў гэтай сыстэме і навучыцца працаваць з гэтымі людзьмі і гэтымі дзяўчатамі».

Леанід Скорабагаты кіраваў грамадзкай арганізацыяй «Добрая воля», якая займалася праблемамі дзяцей-сіротаў. Ён перакананы, што дзеці-сіроты да свайго паўналецьця ня маюць магчымасьці бараніць свае правы:

«З аднаго боку, дзяржава клапоціцца пра ўсіх дзяцей: цяжарныя жанчыны на раньніх стадыях бяруцца на ўлік, калі дзіця ня ходзіць у школу — яго будуць шукаць, і гэтак далей. Калі ягонаму жыцьцю пагражае небясьпека, то яго забіраюць зь сям’і. Зь іншага боку, калі дзеці трапляюць у гэтую сыстэму дзяржаўнай апекі, то ім складана бараніць саміх сябе. Бо ў гэтай сыстэме супраць іх працуе цэлы апарат, які знаходзіцца пры пасадах і атрымоўвае за гэтую працу грошы. А дзіця калі б і спрабавала штосьці, то яно ня мае досьведу. І ёсьць шмат абуральных выпадкаў, калі ў такіх дзяцей-сіротаў адбіраюць кватэры, калі з прыёмных сем’яў забіраюць дзяцей, каб перадаць у іншыя сем’і. Я ня ведаю матывацыі гэтых дзеяньняў, пра іх можна толькі здагадвацца. Але бацькоўская грамадзкасьць падымае гэтае пытаньне ня першы год, што гэтая сыстэма абароны дзяцей-сіротаў — яна варожая дзецям і яе трэба мяняць у корані».

Паводле галоўнага ўрача Дому дзіцяці № 2 Ларысы Кузьміч, бацькоўскіх правоў Іну Герашчанку пазбавілі, нібыта, на законных падставах з прычыны дрэннага догляду за сынам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG