Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: Жаданьне эміграваць сярод беларусаў расьце


Паводле апытаньняў, праведзеных сацыялягічнай службай Гэлап у 2010-2012 гг. у 154 краінах, 13% сусьветнага насельніцтва хоча пакінуць краіну свайго сталага пражываньня і пераехаць жыць у іншую.

Гэлап вызначыў свой «індэкс чыстай патэнцыяльнай міграцыі», адымаючы ад колькасьці людзей, якія хацелі б у дадзеную краіну пераехаць, колькасьць людзей, якія выказвалі ахвоту гэтую краіну пакінуць, і дзелячы гэты вынік праз колькасьць насельніцтва ў краіне.

Такім чынам, згаданы індэкс мае для адных краінаў адмоўную вартасьць (больш людзей хоча з краіны эміграваць, чым пераехаць у яе), а для іншых — станоўчую (сюды людзі наогул хочуць пераяжджаць).

Гэты індэкс для Беларусі роўны −14%. Падчас папярэдняга падобнага апытаньня, праведзенага Гэлапам у 2007-2009 гг., індэкс для Беларусі быў роўны −11%. Гэта азначае, што жаданьне эміграваць сярод беларусаў паміж гэтымі апытаньнямі вырасла як мінімум на 3%.

Для параўнаньня, прыводзім вартасьці гэтых індэксаў для некаторых іншых эўрапейскіх краінаў (у дужках пададзены індэкс, вызначаны ў апытаньні 2007-2009 гг.).

Швайцарыя 136% (150%)
Швэцыя 68% (78%)
Нарвэгія 65% (36%)
Вялікабрытанія 53% (62%)
Нямеччына 23% (14%)
Расея -9% (-7%)
Польшча -14% (-15%)
Латвія -20% (-22%)
Літва -23% (-17%)
Украіна -20% (-20%)
Вугоршчына -20% (-15%)
Румынія -27% (-21%)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG