Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прайшла вечарына памяці Вацлава Гаўла

Партрэт Вацлава Гаўла
1/14 Партрэт Вацлава Гаўла
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
Часовая павераная ў справах Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Дагмар Дыдэнка-Наваградзка
2/14 Часовая павераная ў справах Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Дагмар Дыдэнка-Наваградзка
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
3/14

Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук
4/14 Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
Пасол Славацкай рэспублікі Міраслаў Мойжыта
5/14 Пасол Славацкай рэспублікі Міраслаў Мойжыта
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч
6/14 Жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
7/14

8/14
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
Пасол Славацкай рэспублікі Міраслаў Мойжыта
9/14 Пасол Славацкай рэспублікі Міраслаў Мойжыта
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
10/14
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
Часовая павераная ў справах Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Дагмар Дыдэнка-Наваградзка
11/14 Часовая павераная ў справах Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Дагмар Дыдэнка-Наваградзка
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
12/14

Вядоўца імпрэзы Алесь Лагвінец
13/14 Вядоўца імпрэзы Алесь Лагвінец
У менскай галерэі «Ў» прайшла вечарына памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.
14/14

Previous slide
Next slide
Рух «За Свабоду», Беларуская асацыяцыя журналістаў, праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт і Камітэт рэпрэсаваных «Салідарнасьць» зладзілі ў менскай галерэі «Ў» вечарыну памяці прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Гэта ўжо трэцяя падобная імпрэза, прысьвечаная выбітнай асобе.

У залі — прадстаўнікі грамадзкасьці, палітыкі, дзеячы культуры і мастацтва. Тут жа і Натальля Пінчук — жонка палітзьняволенага Алеся Бяляцкага, які першы зь беларусаў атрымаў летась прэмію Вацлава Гаўла.

Напачатку вечарыны зь вітальным словам пра Гаўла выступіла Часовая павераная ў справах Чэскай Рэспублікі ў Беларусі Дагмар Дыдэнка-Наваградзка. Далей адбыўся своеасаблівы відэамост зь вядомай чэскай дысыдэнткай Пэтрушкай Шустравай, якой беларускія ўлады адмовілі ва ўязной візе.

Усе прамоўцы адзначаюць вялізную ролю Гаўла ў справе эўрапейскай салідарнасьці.

Блізкая сяброўка Гаўла Пэтрушка Шустрава ў сваім відэазвароце прывяла словы, якія той часта любіў паўтараць: «Надзея — гэта не сьвятло ў канцы тунэлю, надзея — гэта стан духу». Дысыдэнтка пажадала беларусам не губляць гэтую надзею, бо ў такім выпадку яе знойдзе хто-небудзь іншы.
Відэазварот Пэтрушкі Шустравай
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:24 0:00

Частка вечарыны была прысьвечана Алесю Бяляцкаму. Яшчэ ў 2006 годзе Вацлаў Гавал асабіста ўручыў Бяляцкаму ўзнагароду «Чалавек — чалавеку», а ўжо ў 2013-м беларускі праваабаронца завочна, у турме, атрымаў прэмію імя Гаўла. На вечарыне чыталіся ўспаміны і лісты Бяляцкага пра Гаўла, зь якім яны былі асабіста знаёмыя.

Разбавіла імпрэзу цікавая віктарына. Пытаньні былі самыя разнастайныя: калі нарадзіўся Гавал, колькі разоў ён быў жанаты, колькі разоў яго арыштоўвалі, якія п’есы напісаў, прасілі згадаць ягоныя цытаты. У якасьці падарункаў пераможцы атрымлівалі добрыя кнігі.

Таксама былі паказаныя фрагмэнты апошняга фільму Вацлава Гаўла пад назвай «Сыход».

А скончылася вечарына тым, што прысутныя падпісалі пэтыцыю ў падтрымку кубінскіх зьняволеных і дысыдэнтаў.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG