Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За адмову ад эўраінтэграцыі Армэнія атрымала зьніжку на газ


Уладзімер Пуцін і Серж Саргсян
Уладзімер Пуцін і Серж Саргсян

За кошт адмены пошліны канчатковы кошт газу для Армэніі зьнізіцца зь цяперашніх 270 да 189 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Уладзімер Пуцін у Ерэване адзначыў, што расейскі бюджэт у выніку недаатрымае істотныя сумы, але для эканомікі Армэніі такое рашэньне будзе спрыяльным.

Апрача таго Армэнія атрымала зьніжку і на іншыя адчувальныя для яе пазыцыі расейскага экспарту, нафтапрадукты і алмазы, пасьля таго як аб’явіла пра далучэньне да Мытнага саюзу, паведамляе РІА «Новости».

«Ужо сёньня ўзгодненыя мэханізмы прымяненьня ў дачыненьні да Армэніі двухбаковага парадку шэрагу найважнейшых прывілеяў і пераваг, якія прымяняюцца ў адносінах паміж краінамі Мытнага саюзу. Хачу асабліва падзякаваць за гэта прэзыдэнту Расеі. Уладзімер Уладзімеравіч, гэта крок сапраўдана партнэра і сябра. Ён мае ключавое значэньне для падтрыманьня жыцьцяздольнасьці эканомікі Армэніі. Дзякуй вялікі», — сказаў прэзыдэнт Армэніі Серж Саргсян у сваім выступе на Трэцім расейска-армянскім міжрэгіянальным форуме.

Уладзімер Пуцін адзначыў энэргічную і прафэсійную працу Армэніі па далучэньні да Мытнага саюзу:

«Мы не пасьпяваем нават за нашымі калегамі», — сказаў расейскі лідэр на прэс-канфэрэнцыі па выніках двухбаковых перамоваў і падпісаньня цэлага шэрагу пагадненьняў.
Пуцін пра выгоды для Армэніі ў Мытным зьвязе
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG